Реферат: Францыск Скарына \беларус\

ФранцыскСкарына

Жыццё і дзейнасць

ВЫДАДЗЕНАСКАРЫНАМ.

ПРАГА 1517, 6 жнiўня — першае выдане Ф. Скарыны — «Псалтыр»

10 верасня — «Кнiга Iова»

6 кастрычнiка — «Прытчы  Саламона»

5  снежня  — «Кнiга Iсуса Сiрахава»

2 студзеня — «Еклесiят»,  або«Саборнiк»

9 студзеня  — «Песня Песням»

19 студзеня — Кнiга «Прамудрасць божая»

10 жнiуня 1518  -    «Кнiга  Царстваў»

20  снежня — «Кнiга Iсуса навiна»

9 лютага 1519 – Кнiга  «Юдзiф»

15 снежня — «Кнiга Суддзяў» ,  Кнiга«Быцце»

Каля 1519 — Кнiга :  «Выхад» — «Левiт» — «Лiчбы»  — «Другi закон»

1519  Кнiга :  — «Руф» — «Эсфiр» — «Плач Ерамii» — апошняе пражскае выданне — «Кнiга прарокаДанiла»

Вiльня. Каля 1522 — выйшлапершае вiленскае выданне  Францыска  Скарыны  — «Апостал»,  якоез'яуляецца першай дакладнай датаванай кнiгай, надрукаванай на тэрыторыi нашайкраiны.

Францыск Скарына.

Пераклады рэлiгiйнай  лiтыратуры  першай  чвэрцi 16-га  веку  звязаны  з дзеяльнасцю доктара Францыска Скарыны,  якi  славен, аднак,  не  толькi  ў гiсторыi  нашай рэлiгiйнай лiтаратуры,  колькiў тым ,  што ён прынес у наш край заходнееўрапейскiгуманiзм,  шырыў асвету i распачаў наш друк. Скарына выйшаў здэмакратыi.  Ен быў сынам полацкiх мяшчан-купцоў.  Жыў прыблiзнаў 1490 — 1550гг.  Наўчыўшыся чытаць па Псалтыры ў доме бацькоў i,  яквiдаць, значна  развiўшы  сябе  чытаннем  кнiжак,  ён з маладыхгадоў трапiў нейкiм спосабам  у  свае  сталiчнае  места  - Вiльню,  а адтуль -  у   Кракаўскi ўнiверсiтэт, дзе  і  набыў на фiласофскiм факультэце дыплом доктара навук.Адтуль ён паехаў у Iталiю.  I вось,  як пiшацца ў дакументах: у1512 годзе перад медацынскай калегiяй Падуанскага ўнiверсiтэтаз'явiўся малады чалавекз далекай старонкi,  дужа вучоны,  алебедны...  Ён абаранiў усе  навуковыя палажэннi,  дадзенныя  калегiяй,  i набыў дыплом доктара медычыны.  Пазней Скарына пабываўна Нямеччыне,  пазнаемiўся з Марцiнам Лютэрам. Тым часам быў ужовынайдзены Гутэнбергам спосаб друкаваць кнiгi,  а з 1491 года ўКракаве нейкi  Швайпольт  Фiёль  друкаваў  кiрылаўскiя  царкоўна-славянскiя кнiжкi. Выпусцiўшы  ўсяго 5 пяць кнiжак,  на кошты нашых магнатаў i засаблiвасцямi нашай народнай мовы,  гэты малаведамы ў гiсторыiдрукар быў  абвiнавачан  у ерасi  i  уцек  з  Кракава ўУгоршчыну.  I вось Францыск Скарынабярэцца за падобную ж працу,  але не ў родным Полацку,  дзе  не магло  быць  належных прылад,  i не ў Кракаве, адтуль выгналi Фiёля, а ўспакойнай Празе i Чэхii. Першая кнiжка,  якую ён прыблiзiў данароднай мовы i надрукаваў, выйшла 6-га жнiўня 1517 года. Гэта быў Псаўтыр.  У 1517 — 19 гг.,  у Празе, Скарына надрукаваў 22кнiгi Бiблii, у 1525 годзе ён друкуе кнiжкi  ўжо  ў Вiльнi. Першая  кнiжка,  друкованная  на  нашай тэрыторыi i на ўсiмусходзе Еўропы, выйшла ў марце 1525 года.  Гэта былакнiга «Апостал» з  вiленскай  друкарнi Скарыны.  Тут  жа  ён надрукаваў i яшчэ некалькi кнiжак.  Аб далейшым яго жыццi вестакзахавалася мала. Ведама толькi, штомеў ён шмат непрыемнасцей :  згарэла  яго  друкарня,  быў  ён  засуджаны наадабрэнне ўсяе маёмасцi ў судовай справе з сваякамi пажонцы i зышоў з асветнае  нiвы  ўсiмi забыты. Толькi  цераз  тры  сталеццi быланалежна ацэнена праца гэтага выдатнейшага чалавека.  З боку друкарскай тэхнiкiкнiгi Скарыны стаяць вельмi высока  не толькi на свой час,  але нават i длянашага часу. Цяпер яны лiчацца вялiкай рэдкасцю.  У Лондане,  у Брытанскiммузеi, ёсць найболей поўны камплект яго Бiблii.   Унiкум  Псалтыра  1517  г. (адзiны  ў ва  ўсiм  свеце  экземпляр) знаходзiцца  ў Маскве (да  рэвалюцыi   быў   у   бiблiятэцы   Мiкольскага адзiнавечнагаманастыра).

Автор Марушка Дзмiтрыем

еще рефераты
Еще работы по иностранному языку