Сочинение: Аблава - вобраз Хведара Роўбы.

Аповесць Басіля Быкава «Аблава» выклікала ў мяне моцнае ўражанне і хвалюючыя пачуцці. Цяжка было паверыць, шго такое магло быць. Няўжо існуюць на свеце такія абставіны, якія б прымусілі мяне пайсці на свайго бацьку? Бацьку, з якім мы разам, як Міколка з Хведарам Роўбам, любім што-небудзь майстраваць, працуем на агародзе ці проста бавім час. Ад гэтай думкі зрабілася холадна і па скуры нібы мурашкі лабеглі. У наш час шмат гавораць і пішуць пра сталінскія рэпрэсіі, пра «ворагаў народа, але толькі цяпер я пасапраўднаму зразумеў, наколькі жудасны і страшны гэта быў час, калі так легка мог накіраваць дула пісталета сын на ўласнага бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар Роўба — галоўны герой аповесці. Усе сваё жыццё пасля таго страшнага дня, як яго раскулачылі, Хведар думаў і не мог зразумець, за што яму ўгатаваны такі лёс, дзе і калі ён памыліўся, Іпто зрабіў не так? Думаў, але адказу не знаходзіў.

Жыццё Хведару не давалася салодка. 3 дзяцінства быў парабкам. Пасля, калі на Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў кавалак зямлі. Не болыпы, не меншы — такі, як у астатніх аднавяскоўцаў. Працаваў не пакладаючы рук, змог вылезці з галечы: было што паесці, было што і апрануць, Дык хіба мог ён дрэнна ставіцца да савецкай улады, якая наладзіла яго жыццё? Зразумела — не. Наадварот, ён «пачціва ставіўся да ўлады, быў шчыра ўдзячны ёй за зямлю, за шчодрасць да бедняка, нядаўняга фальваркоўскага парабка. Ды і як жа інакш — савецкую ўладу лічыў сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго мала… Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць бедняка. Ды цІ ён сам тое прыдумаў? Аб тым пісалася ў газетах, тое ж гаварылі прадстаўшкі на сходах. I ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё верыдь, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыцце не ашукаў».

Аднак атрымалася, як у звярьшым свеце: калі не э'ясі ты, то з'ядуць цябе. Хведар апынуўся ў становішчы загнанага звера. Чаму так сталася? Вывад просты: адносіны ў грамадстве былі ке чалавечыя, а звярыныя.Праўда, Хведар гэтага не разумее і зараз, калі дабіраецца з чужыны, дзе ён адбываў пакаранне, на радзіму. Ён, як сумленны чалавек, імкнецца зразумець, за што атрымаў такую кару, схільны хутчэй абвінаваціць сябе, чым іншых. Шукае нейкага чалавечага апраўдання Хве-дар Роўба і жахліваму, звярынаму ўчынку сына, які ідзе на яго з аблаваю. Седзячы ў балотнай багне, Хведар пранікся шкадаваннеы да сына. «Бедны Міколка!— раптам падумаў Хведар. — I яму во лезці сюды» Бацька спадзяецца, што Міколка робіць гэта са слязьмі на вачах, што яго проста прымусілі тыя начальнікі, што стаяць над ім.

Страціўшы ў выгнанні дачку Волечку і сваю жонку Ганульку, якія памерлі ад холаду, голаду і непасільна цяжкай працы, Хведар з усіх сіл імкнецца на радзіму, туды, дзе засталіся родная вёска, родныя людзі, сын. Хіба мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што Міколка сам наставіць на яго дула пісталета і рука ў яго будзе цвёрдай? У тым, што тварылі бальшавікі ў страшныя трыццатыя, змаглі разабрацца толькі праз гады. Ды позна — загублена столькі жыццяў. Аднак праўду кажуць: лепш позна, чым ніколі.

Васіль Быкаў паставіў перад сабой задачу выкрыць заганы сталінізму як нечалавечай, звярынай сістэмы. Выкрыць, каб больш такіх жахаў не паўтарылася.

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам