Реферат: Іудаізм

Іудаізм


ЗМЕСТ

1. Этапы гісторыі іудаізму

2. Веравучэнне і культ іудаізму

3. Іудаізм на Беларусі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Этапы гісторыі іудаізму

Іудаізм – нацыянальная рэлігіяяўрэяў. Колькасць яго прыхільнікаў складаезараз 14 мільёнаў чалавек. Большасць іх жыве ў Ізраіле і ЗША.

Іудаізм з'яўляецца самай старажытнай монатэістычнай рэлігіяй. Яго фарміраванне пачынаецца з XIII ст. да н.э., калі качавыяяўрэйскія плямёнызаваёўваюць тэрыторыю Палесціны (Ханаан). Да гэтага яўрэі былі політэістамі, іх вераванні і абрады прынцыпова не адрозніваліся ад тых, якіх прытрымліваліся іншыя народы гэтага рэгіёну. Сярод яўрэяў былі шырока распаўсюджаны фетышызм, анімізмі магія. Аднак і пасля XIII ст. да н.э. яўрэі не адразу робяцца паслядоўнымі монатэістамі, існуюць шматлікія выпадкі адступлення ад культуадзінага Бога і шанаванне багоў тых народаў,сярод якіх яўрэі жылі. Канчаткова монатэізм усталёўваеццасярод яўрэяў у VІ ст. да н.э.

Тэрмін "іудаізм''паходзіць ад назвы самага шматколькаснага з дванаццаці яўрэйскіх плямён – племеніІуды, якое ў XI ст. да н.э. зрабілася пануючым.

Даследчыкі вылучаюць угісторыі іудаізму тры асноўныя этапы: біблейскі, талмудычны рабіністычны ірэфармісцкі.

Біблейскі этап ахопліваечас з XIII ст. да н.э. па 70 г. н.э. У гэты перыяд яўрэі мелі сваю дзяржаву натэрыторыі Палесціны. Асноўную ролю ў іх рэлігійным і палітычным жыцці адыгрываепершая частка Бібліі, якую іудзеі называюць Танах (Запавет). Ён складаецца з 39кніг і трох частак: «Закон'' (Тора), „Прарокі“ (Набіім) і»Пісанні" (Кетубім). Напісаны Танах быў у ХІІІ-ІІ стст. да н.э. натэрыторыі Палестыны і Вавілона на старажытнаяўрэйскай мове.

Анову Танаха складаепалажэнне аб тым, што ёсць адзіны Бог Яхвэ, які ўсё стварыў, абраў яўрэяў ізаключыў з імі запавет, згодна з якім, яўрэі абавязаны шанаваць Яхвэ якадзінага Бога і выконконваць Ягоныя запаведзі, а Яхвэ будзе падтрымлівацьяўрэяў.

Трэба адрознівацьзапавет, як ён разумеецца ў іудаізме, ад блізкіх яму паняццяў«завяшчанне» і «дагавор». У адрозненне ад завяшчання,запавет патрабуе і ад іншага боку (яўрэяў) актыўных дзеянняў, інакш ён скасоўваецца.У адрозненне ад дагавору, запавет з'яўляецца аднабаковым – ініцыятыва ягозаключэння цалкам сыходзіць ад Яхвэ.

Першым чалавекам, з якіму яўным выглядзе быў заключаны запавет, і, адпаведна, першым яўрэем, лічыццаАўраам. Згодна з Бібліяй, ён жыў у ХVІІІ ст. да н.э. у Уры Халдзейскім (Вавілоне), быў качэўнікам, чалавекамдаволі багатым, але не меў дзяцей, ад чаго вельмі пакутваў. І аднойчы Аўраамуз'явіўся Бог і даў яму два абяцанні. Па-першае, Ён паабяцаў аддаць яму і ягонымнашчадкам Зямлю Ханаанскую (Палесціну), куды загадаў перасяліцца. Па-другое,Бог паабяцаў Аўрааму, што ад яго пойдзе шматлікі народ, які будзе дабраславёны:"І сказаў Гасподзь Аўрааму: пайдзі з зямлі тваёй… у зямлю, якую Я ўкажутабе. І Я ствару ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе… І дабраславяцца ўтабе ўсе плямёны зямныя" (Быц.,12, 1-3) Згодна з Бібліяй, калі Аўраамубыло сто гадоў, а ягонай жонцы Сары -дзевяноста, у іх нарадзіўся сын Ісак. Якзнак гэтага запавету з Богам, Аўраам зрабіў сабе абразанне. І зараз кожнамуіудзейскаму хлопчыку на восьмы дзень жыцця робяць абразанне, каб указаць наягоную прыналежнасць да богаабранага народа.

У далейшым, згодна зБібліяй, у больш пашыраным і дэталёвым выглядзе запавет быў заключаны зМаісеем, які вывеў яўрэяў з егіпецкага палону, правёў праз Чырвонае мора ісорак гадоў вадзіў па пустыні, каб змянілася пакаленне і ў Зямлю Абяцаную неўвайшлі тыя, хто нарадзіўся ў рабстве.

Матывы богаабранасці адыгралівельмі значную ролю ў гісторыі яўрэйскага народа. Упэўненасць у сваейвыключнасці і нязменнай падтрымцы Бога дазволіла яўрэям вытрымаць сур'ёзныя ішматлікія выпрабаванні. Палітычны лёс яўрэяў быў вельмі цяжкім. ТэрыторыяПалесціны знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў магутных дзяржаў, і яе ўвесьчас заваёўвалі. Ужо ў Х ст, старажытнаяўрэйская дзяржава распалася на дзвечасткі: Ізраіль і Іудзею. На тэрыторыі Іудзеі знаходзіўся Іерусалім сазнакамітым Іерусалімскім храмам, які лічыўся домам Яхвэ.і з'яўляўся цэнтраміудаізму. У 722 г. да н.э. Ізраіль быў заваяваны асірыйцамі, а ў 586 г. да н.э. Іудзею заваяваў вавілонскі цар Навухаданосар. Іерусалімскі храм быў разбураны, амноства народу на чале са жрацамі вывелі ў Вавілон. Гэта была агульнапрынятаяваенная тактыка тых часоў: з заваяванай краіны выводзіліся найбольш таленавітыярамеснікі, каб яны працавалі на заваёўнікаў, а таксама знаць, каб не было камуўзняць паўстанне. Апынуўшыся ў Вавілоне, яўрэі былі пазбаўлены магчымасцінаведваць Іерусалімскі храм і прыносіць там ахвяры Яхвэ. Таму тут узнікае іншаярэлігійная арганізацыя іудзеяў – сінагога (сход веруючых), дзе чыталісвяшчэнныя кнігі і спявалі псалмы (рэлігійныя гімны). Сінагогай сталі таксаманазываць будынак, у якім усе гэта адбывалася.

У 538 г. да н.э. Вавілон заваяваў персідскі цар Кір, які дазволіў яўрэям вярнуцца ў Іерусалім іадбудаваць там храм. У перыяд так званага Другога храма яўрэі паступова ператвараюццаў адзіную рэлігійную суполку. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках жрацоў,першасвятар атрымлівае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Узмацняеццаадасобленасць яўрэяў ад іншых народаў, згодна з прынятым у 444 г. да н.э. законам, ім забаранялася ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі іншых народаў. Гэтым быўпакладзены пачатак этнічнай і рэлігійнай замкнутасці яўрэяў.

У 322 годзе да н.э.Палесціна была заваявана войскамі А.Македонскага, а ў 66 г. да н.э. трапляе пад уладу Рыма. Узмацняецца працэс рассялення яўрэяў па-эа межы Палесціны, якіатрымаў назву дыяспара. Многія яўрэі, асабліва з вышэйшых слаёў, сталі прымацьгрэчаскія эвычаі.

Усё гэта прывяло дакрызісу ў іудаізме. У ім вылучыліся тры партыі альбо школы: садукеі, фарызеі іясеі.

Садукеі (ад імя Цадока,заснавальніка жрэцкай дынастыі) належалі да вышэйшага жрэцтва Іерусалімскагахрама,, знаці і багатага купецтва. Яны выступалі за строгае выкананнерэлігійнай традыцыі, а таксам ў абарону інтарэсаў вышэйшых слаёў грамадства.Асноўнай іх мэтай было стварэнне магутнай яўрэйскай дзяржавы.

Фарызеі(«аддзеленыя'') былі звязаны з сінагогамі, дзе яны займаліся тлумачэннемТоры і навучаннем веруючых. Яны імкнуліся да большага дэмакратызму ў рэлігійнымжыцці, клапаціліся аб дабрабыце простага народа і выступалі за больш гібкаеўспрыманне традыцыі. Аднак асноўны націск яны рабілі на неабходнасць захаваннявернасці духу Торы і імкнуліся паслядоўна і дэталева яе выконваць. Па гэтайпрычыне ў далейшым слова „фарызей'' стала абазначаць чалавека, якідэманструе паказную набажнасць.

Ясеі (“сынысвятла») уяўлялі сабой нешта накшталт манаскай суполкі, члены якой вяліаскетычнае жыццё і не прызнавалі знешняй абраднасці. Яны верылі ў замагільнаеіснаванне, дзе праведнікі атрымаюць узнагароду. У ясеяў існаваў культ нейкага«Настаўніка справядлівасці», які быў пакараны за веру.

Ва ўмовах рымскагапрыгнёту і палітычнага заняпаду сярод іудзеяў узмацняюцца чаканні Месіі, якіяіснавалі ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў. Верылі, што Яхвэ карае яўрэяў заіх адступленне ад запавету, але Ён застаецца нязменным у сваей міласці даабранага Ім народа. Яхвэ пашле яўрэям Месію («Памазаніка»), яківызваліць іх ад чужаземнага прыгнёту і дасць ім новы запавет. На працягунекалькіх стагоддзяў іудзеі марылі аб ''Дні Гасподнім", калі Бог празМесію выратуе свой народ. Аднак яны па-рознаму ўяўлялі сабе вызваліцеля, якіпавінен быў прыйсці. Прарокі, якія прадказалі з'яўленне Месіі, пісалі аб ім якаб духоўным вызваліцелю і сцвярджалі, што ён не толькі дасць яўрэям новызапавет, які будзе запісаны ў іх сэрцах, але дабраахвотна прыме пакуты за грахілюдзей. Большасць жа іўдзеяў уяўляла Месію як палітычнага вызваліцеля, якіўзначаліць паўстанне супраць іншаземцаў, пасля чаго яўрэі будуць панаваць надсваімі ворагамі, жыць у шчасці і багацці. Само слова «месія''(па-старажытнаяўрэйску „машыах“) перакладаецца як ''памазаннік».Чакалася, што ён будзе з роду цара Давіда. У старажытных яўрэяў цароў памазваліна царства – лілі ім на галаву асаблівы алей як знак царскай годнасці. Адныяіудзеі ўяўлялі Месію як духоўнага цара, другія – як палітычнага.

У І ст. н. э. на грунцеіудаізму ўзнікла хрьісціянства. Было абвешчана, што тым Месіяй, якога іудзеічакаюць ужо некалькі стагоддзяў, з'яўляецца Ісус Хрыстос. Асноўная часткаіудзеяў не прыняла Хрыста ў якасці Месіі і стала праследаваць хрысціян якшкодную секту. Галоўныя надзеі яўрэяў былі звязаны з палітычным вызваленнем адрымскага прыгнёту. Былі ўзняты два паўстанні (у 66-73 і 132-135 гг.). Абодваяны пацярпелі паражэнне. У 70 г. рымляне разбурылі Іерусалімскі храм, а ў 133 –сам Іерусалім.

Талмудычна-рабінстычныэтап доўжыўся з 70 г. па першую палову XIX ст. У іудаізме гэтага перыяду ўрэлігійнай форме знайшло сваё адлюстраванне жыццё яўрэяў ва ўмовах дыяспары. Вялікаяколькасць яўрэяў жыла за межамі Палесціны і раней, але разбурэнне Іерусаліма іхрама паклала канец існаванню старажытнаяўрэйскай дзяржавы, а разам з ёй істаражытнаму іудаізму. У дыяспары канчаткова фарміруецца новая рэлігійнаяарганізацыя іудзеяў – сінагога. Яна выконвала ролю рэлігійнага і грамадскагацэнтра. Кіруючая роля ў сінагогах належала рабінам ( ад. яўр. раббі – настаўнік).Гэта былі адукаваныя людзі, якія займаліся навучаннем, чытаннем і тлумачэннемТанаха, асабліва першай яго часткі – Торы, а таксама вырашэннем жыццёвыхпраблем яўрэяў на падставе палажэнняў апошняй.

Ва ўмовах страты дзяржавыі жыцця сярод іншых народаў яўрэі захавалі веру ў сваю богаабранасць і кожнысвой крок імкнуліся суадносіць з тым рэлігійным законам, які даў ім Бог. Пагэтай прычыне ўзнікла патрэба ў дэталёвых кементарыях да Торы, каб ужыць яенормы ў канкрэтных выпадках жыцця. Першыя такія каментарыі з'явіліся яшчэ ў ІV стагоддзі да н. э. Спачатку яныперадаваліся вусна, а потым пачалі запісвацца і атрымалі назву Мішна(''Паўтарэнне''). Крыху пазней быў створаны каментарый да Мішна – Гемара(''Поўнае тлумачэнне"). Аб'яднаныя Мішна і Гемара атрымалі назву Талмуд(''Вучэнне''). Існуе дзве ягоныя рэдакцыі: палесцінская (Ш ст. н.э.) івавілонская (V ст. н.э.) Талмуд ўяўляе сабойвелізарны зборнік рэлігійна-юрыдычных правіл, а таксама жыццевай мудрасціяўрэяў. У ім даецца надзвычай даталёвая рэгламентацыя паводзін. Ён становіццаасновай заканадаўства і маралі іудзеяў.

На гэтым этапе ў іудаізмеўзнікае містычны рух – Кабала, (старажытнаяўр. – паданне, традыцыя). Згодна зёй, Бог – гэта бясконцая і нявызначаная сутнасць, пазбаўленая любых атрыбутаў.Аднак яна праяўляецца праз рэчы, самаразгортваецца ў іх. Наблізіцца да пазнанняБога чалавек можа праз асэнсаванне таямнічага сэнсу імёнаў, літар, якіяскладаюць імёны, і лічбаў, якія адпавядаюць гэтым літарам. Кабалісты верылі,што пры дапамозе спецыяльных магічных рытуалаў і малітваў чалавек можа аказвацьуплыў на гістарычны працэс (напрыклад, наблізіць прышэсце Месіі), бо Бог даеадказы на жаданні чалавека.

Ва ўмовах жыцця сяродіншых народаў яшчэ больш узмацоўваецца этнічная замкнутасць яўрэяў. Яны незмешваюцца з мясцовым насельніцтвам і жывуць асобнымі суполкамі — кагаламі.Асноўная ўвага ў гэты час надаецца абрадаваму боку рэлігіі. Яўрэі трымаюцца заіудаізм як за веру бацькоў, каб захаваць сваю этнічную самабытнасць іпазбегнуць асіміляцыі.

Сучасны этап у гісторыііудаізму пачаўся з першай паловы XIX ст. У гэты перыяд узнікае праблемапрыстасавання яўрэяў да дасягненняў еўрапейскай культуры Новага часу. Узалежнасці ад вырашэння гэтай праблемы іудаізм падзяліўся на тры асноўныянакірункі: артадаксальны, рэфарматарскі і кансерватыўны.

Артадаксальны іудаізмразглядае сябе як адзіна правільны. Сваёй асноўнай мэтай ён лічыць захаваннетрадыцый іудаізму ва ўмовах сучаснага жыцця. У артадаксальным іудаізме даверуючых прад'яўляюцца строгія патрабаванні культавага характару. Яны павінныштодзённа вывучаць Тору і строга выконваць усе правілы, зафіксаваныя ўТалмудзе.

Рэфарматарскі іудаізмвыходзіць з таго, што неабходна ўлічваць патрабаванні часу. Акцэнт у ім робіццане на абрадах, а на маральных нормах паводзін. Абвяшчаецца, што закон павіненвыконвацца не таму, што так загадаў Бог, а таму, што гэта мае сэнс у сучаснымрэлігійным жыцці. У рэфарматарскім іудаізме рабінамі могуць быць жанчыны.

Кансерватыўны іудаізмузнік як рэакцыя на змярцвеласць традыцыі, з аднаго боку, і бяздумныяасімілятарскія тэндэнцыі, з другога. Ён выступае за вернасць традыцыі, але,калі гэта неабходна, з папраўкамі. Кансерватыўны іудаізм па сваей накіраванасцізнаходзіцца паміж артадаксальным і рэфарматарскім. Ён выступае за змены, але зулікам гістарычнага вопыту яўрэяў.

Зараз артадаксальныіудаізм з'яўляецца пануючай рэлігіяй у Ізраіле. Ён не мае афіцыйнага статусудзяржаўнай рэлігіі, але карыстаецца надзвычай моцнай падтрымкай урада і аказваеістотны ўплыў на грамадскае жыццё ў краіне. Усе пытанні сямейнага і спадчыннагаправа вырашаюцца ў адпаведнасці з нормамі. Танаха і Талмуда. Не зарэгістраваныў сінагозе шлюб, не прызнаецца законным. Рабіны знаходзяцца на дзяржаунайслужбе і займаюцца афармленнем актаў грамадзянскага стану, выкладаюць іудаізм ушколах, вядуць выхаваўчую працу ў войску. Каардынуе і накіроўвае дзейнасцьрабінаў у Ізраіле Вярхоўны Рабінскі Савет.

2. Веравучэнне і культ іудаізму

У іудаізме няма афіцыйназацверджанага веравучэння, аднак сутнасць веры праяўляецца ў «Шэма''(старажытнаяўр. – слухай) – гэта назва трох вершаў Бібліі, якія складаюцьасноўную малітву іудаізму: „Слухай Ізраіль: Гасподзь, Бог наш, Гасподзьадзіны ёсць і любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю,і ўсімі сіламі тваімі і няхай будуць словы гэтыя, якія Я запаветую табе сёння,у сэрцы тваім“ (Друг., 6, 4-6}. Набожны іудзей павінен любіць Бога ўсёйсваёю сутнасцю і гэта любоў знаходзіць праяўленне ў выкананні Ягоныхзапаведзяў, асноўныя з якіх, згодна з Бібліяй, былі дадзены Яхвэ Маісею на гарыСінай:

»Я – Гасподзь Богтвой, што вывеў цябе з зямлі егіпецкай, – з дома няволі. Няхай не будзе ў цябеіншых багоў перад абліччам Маім.

Не рабі сабе куміра і нестварай ніякага вобраза таго, што на небе ўверсе, што на зямлі ўнізе і што ўвадзе ніжэй зямлі, – не пакланяйся ім і не служы ім...

Не вымаўляй імя Госпада,Бога твайго, марна; бо Гасподзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе імяЯго марна.

Памятай дзень суботні,каб свяціць яго. Шэсць дзён працуй і рабі ўсякія справы твае, а дзень сёмы – субота– Госпаду, Богу твайму…

Паважай бацьку твайго і мацітваю, каб твае дні мелі працяг на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.

Не забівай.

Не распуснічай.

Не крадзі.

Не кажы няпраўды наблізкага твайго.

Не жадай дома блізкагатвайго; не жадай жонкі блізкага твайго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні валаяго, ні асла яго – нічога, што ёсць у блізкага твайго (Вых., 20, 2-І7).

Даследчыкі вылучаюцьнаступныя палажэнні веравучэння іудаізму:

1. Ёсць адзіны Бог Яхвэ. Толькі Яхвэз'яўляецца сапраўдным Богам, і толькі Яго трэба слухацца. Шанаванне іншых багаўлічыцца ў іудаізме цяжкім грахом. Яхвэ не мае ніяката знешняга выгляду, Яго імяперакладаецца ''Той, Хто сапраўды ёсць". Ён усё стварыў і ўсім кіруе.

2. Яўрэі з'яўляюцца богаабранымнародам. Яхвэ абраў яўрэяў сярод іншых народаў як сродак свайго праяўлення ў гісторыі.Нявернасць яўрэяў Яхвэ прыводзіць да пакарання з Яго боку. Аднак і ў гэтымвыпадку яўрэі застаюцца богаабраным народам, і Яхвэ заўсёды гатовы ім дараваць.

3. Павінен прыйсці Месія, каб судзіцьжывых і памёрлых і прывесці яўрэяў у Зямлю Абяцаную. Іудзеі вераць, што зпрыходам Месіі будзе знішчана ўсё зло на зямлі і установіцца роўнасць ісправядлівасць. Знікнуць хваробы і войны, узрасце ўрадлівасць зямлі, людзібудуць жыць да тысячы гадоў.

4. Танах і Талмуд з'яўляюццасвяшчэннымі кнігамі. Кожны іудзей павінен іх вывучаць і выконваць іх запаведзь.Асабліва шануецца першая частка Танаха – Тора, якая згодна з веравучэннеміудаізму, была дадзена яўрэям Яхвэ праз Маісея. Талмуд мае меншы рэлігійныаўтарытэт, аднак ён дае правілы паводзін у дачыненні да канкрэтнай сітуацыі, ітаму ў сваім штодзённым жыцці іудзей часцей звяртаецца да Талмуда.

5. Душа з'яўляецца неўміручай і паслясмерці чалавека трапляе ў замагільны свет. У старажытным іудаізме гэтаепалажэнне адсутнічала. Даследчыкі лічаць, што яно было запазычана іудзеямі зіншых рэлігій.

Асноўная ўвага ў іудаізменадаецца ве веравучэнню, а культу.<sup/>Іудзеі лічаць, што іх верапраяўляецца ў іх дзеяннях. Існуе 365 забаронаў і 248 прадпісанняў, якіярэгулююць усё жыццё прававернага іудзея. Маліцца ён павінен тройчы ў дзень:раніцай, апоўдні і ўвечары, дома альбо ў сінагозе.

Пры малітве мужчыныпакрываюць галаву капялюшам альбо спецыяльнай шапачкай (яна называецца ярмолкаальбо кіпа). Для малітвы ў сінагозе трэба не менш дзесяці мужчын. Уартадаксальным іудаіэме мужчыны і жанчыны моляцца асобна.

Вялікае значанне ўіудаізме надаецца абраду абразання, якое робіцца хлопчыцам на восьмы дзеньжыцця, а таксама цырымоніям бар-міцва і бат міцва, якімі асвячаюцца паўналеццехлопчыкаў і дзяўчынак. Робяцца яны адпаведна ў 13 і 12 год.

Галоўным святам уіудаізме з'яўляецца шабат (субота). Ён прысвечаны адпачынку Бога паслястварэння Ім свету, а таксама вызваленню яўрэяў з егіпецкага палону. Пачынаеццашабат у пятніцу пасля заходу сонца. Іудзеі ў гэты дзень наведваюць сінагогу іладзяць святочную вячэру. У шабат нельга рабіць ніякай працы, у тым лікугатаваць ежу, уключаць электрапрыборы, вадзіць аўтамабіль, карыстаццаграмадскім транспартам.

Іншымі святаміз'яўляецца: Рош Гашона (Новы год) – у гонар стварэння Богам свету, Йом-Кіпур(Судны дзень) – дзень пакаяння ў грахах і посту, Сукот – узгадваецца дапамогаБога яўрэям, калі яны 40 год падарожнічалі па пустыні, Песах (Праходжанне) – угонар вызвалення яўрэяў з егіпецкага рабства і другія.

У іудаізме ёсць ежавыязабароны. Уся ежа падзяляецца на кашэрную (правільную, чыстую) і некашэрную.Напрыклад, забаронена есці свініну, малюскаў, ракападобных, а дазволенабараніну, ялавічыну, кураціну. Нельга ўжываць у ежу кроў, таму жывёлы павінныбыць забіты спецыяльным спосабам, а мяса іх вымочваецца ў халоднай вадзе.Мясныя і малочныя прадукты нельга ўжываць разам. Традыцыйна выхаваная яўрэйскаяхатняя гаспадыня мае два наборы посуду: адзін – для малочнай, другі – длямясной ежы. У дадатак яна можа карыстацца дзвюма мыйкамі для посуду і двуманаборамі рушнікоў. 3 гэтай жа прычыны ў кашэрных гатэлях маюцца дзве кухні.

3. Іудаізм на Беларусі

Іудаізм на Беларусіз'яўляецца прышлай рэлігіяй. Яго носьбіты – яўрэі, па меркаваннях некаторыхдаследчыкаў, прыйшлі на нашыя землі яшчэ ў ХП ст. з Кіева, адкуль іх выгналі затайныя зносіны з візантыйцамі. Аднак масавае перасяленне яўрэяў на тэрыторыюБеларусі адбылося ў другой палове ХІV ст. з Германіі. У 1348-1351 гг. у Еўропе адбылася страшная эпідэміячумы, ад якой загінула трэцяя частка насельніцтва. У распаўсюджванні хваробыбылі абвінавачаны яўрэі. У сувязі з гэтым у многіх краінах Еўропы, у тым ліку іў Германіі, адбыліся яўрэйскія пагромы, выратоўваючыся ад якіх, нямецкія яўрэіўцякалі ў Польшчу і далей ў ВКЛ. Урады гэтых краін даволі гасцінна сустрэліўцекачоў, і у ХV ст. сюдыперамяшчаецца цэнр рэлігійнага і культурнага жыцця яўрэяў. Прывілеі, атрыманаяпры князі Вітаўце (І392 — І430), дазволілі ім спакойна жыць на землях ВКЛ. Быўзахаваны кагальны лад жыцця яурэяў, яны. карысталіся тымі ж эканамічныміправамі, што і мясцовае насельніцтва і былі вызвалены ад воінскай павіннасці. Уканцы ХVШ ст. на тэрыторыі ВКЛ пражывала каля385 тыс. яўрэяў.

Як і ў іншых краінахдыяспары, яўрэі на нашых землях не асіміляваліся з мясцовым насельніцтвам іжылі адасоблена. Тлумачыцца гэта замкнутасцю кагалу, а таксама насцярожанымстаўленнем да яўрэяў мясцовага насельніцтва. Неаднаразова яўрэі абвінавачвалісяў рытуальных забойствах з мэтай атрымання хрысціянскай крыві. Аднак, якправіла, улады іх апраўдвалі.

На тэрыторыі Беларусібудаваліся драўляныя і мураваныя сінагогі. Яны былі ў кожным мястэчку і панекалькі ў кожным горадзе. Апроч сінагог у многіх населеных пунктах існаваліневялікія малітоўныя дамы іудзеяу. 3 ХVI ст. на Беларусі вядома вышэйшыя іудзейскія навучальныя ўстановы – ешывы(ад старажытнаяўр. ''сядзенне, пасяджэнне''), у якіх рыхтавалі рабінаў. Ешывыбылі асноўнымі цэнтрамі іудзейскай тэалагічнай думкі і інгэлектуальнай элітыяўрайства. Навучанне ў іх было бясплатным, утрымліваліся яны за кошт ахвераванняўяўрэйскіх суполак і прыватных асоб. Самай знакамітай з'яўляецца заснаваная ў 1802 г. Валожынская ешыва, якая была ўзорам для школ такога тыпу. У другой палове XIX ст. тутзаймалася каля 400 вучняў з Расійскай імперыі, Англіі, Аўстрыі, Германіі,Паўднёвай Амерыкі.

У другой палове ХVШ ст. сярод яўрэяў ВКЛраспаўсюджваецца хасідызм (ад стражытнаяўр. «набожны»). Узнік ён наУкраіне ў сярэдзіне ХVШ ст.як рух, накіраваны супраць абрадавага фармалізму рабінаў. Заснавальнікамхасідызму з'яўляецца Ізраіль бен Еілізэр (1700-1760), празваны Баал Шэм Тов(Настаунік Добрага Імя), скарочана Бешт. Ягонае вучэнне было пабудавана намістыцызме Кабалы. Набожнасць абвяшчалася больш важнай, чым вучонасць. Асноўнымшляхам узаемадзеяння з Богам Бешт лічыў шчырую малітву. Прыхільнікамі хасідызмуз'яўляліся ў асноўным прадстаўнікі найбольш бедных слаёў яўрэйства, якія былінабожнымі, але не разумелі складанага вучэння рабінаў. Бешт карыстаўся сярод іхславай лекара і цудатворцы. Рух хасідызму вельмі хутка распаўсюдзіўся ў РэчыПаспалітай. Кіравалі абшчынамі хасідаў цадзікі (прапаведнікі).

Артадаксальны іудаізмуспрыняў хасідаў як небяспечную секту. У канцы ХVШ ст. віленскія рабіны абвясцілі хасідам праклён і прызваліправаверных іудзеяў да іх бязлітаснага знішчэння.

Прымірэнне паміж хасідаміі артадаксальнымі іудзеямі адбышлося на Беларусі ў другой палове XIX ст., каліяны аб'ядналіся для барацьбы з рэфарматарскім іудаізмам, які пачаў тутраспаўсюджвацца.

ХХ ст. з'явілася часамжорсткіх выпрабаванняў для іудаізму на Беларусі. Моцны ўдар па яму нанеслаантырэлігійная палітыка Савецкай улады і генацыд яўрэяў у гады фашысцкайакупацыі. Калі ў пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі 704 сінагогі,дык у канцы 80-х засталася толькі адна. 3 канца 80-х гг. у сувязі са зменайпалітычнай сітуацыі ў нашай краіне адбываецца адраджэнне рэлігійнага жыцця,якое закранула і іудаізм. У 1998г. створана Беларускае іудзейскае рэлігійнаеаб'яднанне, дзейнічае духоўнае вучылішча ў Мінску, нядзельныя школы пры сінагогах,яўрэйскія дзіцячыя садкі і класы ў сярэдніх школах.

На 1-е студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 13 суполак артадаксальнага і 8 прагрэсіўнага (рэфарміраванага)іудаізму.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А.А. Основырелигиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб.пособ. Автор-сост. П.И. Костюкович. Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства:вучэбны дапаможнік для ВНУ В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.

4. Костюкович П.И. Религиоведение:Уч. пособ. – Мн.: «Новое знание», 2001. 192с.

еще рефераты
Еще работы по релгии и мифологии