Реферат: Культура Индии

Беларускідзяржаўны універсітэт

Культура Індыі

Рэфератпа гісторыі сусветнай культуры

студэнткіфілалагічнага факультэта

 аддзялення беларуска мовы і

літаратурыІV курса 3 групы

Бандарэнкі Станіславы

Мінск,2002 год

<span Times New Roman",«serif»; mso-fareast-font-family:«Times New Roman»;mso-fareast-theme-font:minor-fareast; mso-ansi-language:BE;mso-fareast-language:RU;mso-bidi-language:AR-SA">

ПрыродаІндыі і яе ўплыў на культуру.

Індыя, безумоўна, самая цудоўная краіна ў свеце, краіна чараўніцтва іказачнай прыгажосці.

Міфалогія, рэлігія і мастацтва Індыісфарміравалася як адлюстраванне яе найбагацейшай прыроды. Менавіта прыроданадала асаблівы маштаб, грандыёзнасць індыйскай міфалогіі: фантазія, з якой янастворана, уражвае падчас першага ж знаёмства з ёю. Прырода падказвала многіятворчыя вырашэнні і мастакам Індыі, спрыяла развіццю самай вытанчанай, самайглыбокай у свеце філасофіі.

На Зямлі няма больш багатых прыродныхландшафтаў. На поўначы – Гімалаі, самая вялікая горная вобласць на планеце:грандыёзны бастыён даўжынёй у 2500 км з гарамі вышынёй больш за 8000 м – месцазнаходжання дзівоснай краіны Шамбалы, дзе жывуць звышістоты Махатмы.Ніжэй за Гімалаі – Інда-Гангская раўніна, што раскінулася велізарным паўмесяцамад Аравійскага мора да Бенгальскага заліва. На гэтай раўніне – палі, стэпы,пустыні, балоты. Нарэшце, трэцяя важнейшая прыродная вобласць Індыі –паўвостраў Індастан, большую частку якога займае плато Дэкан з гарамі (Гаты),узгоркамі і нізінамі, пакрытымі трапічнымі і субтрапічнымі лясамі. Усяго ўкраіне 14 тыпаў лесу, 21000 відаў расліннасці, якая ахоўваецца ў больш чым 20нацыянальных парках і 200 запаведніках.

Клімат у Індыі даволі своеасаблівы.Фактычна на працягу года змяняюцца 3 сезоны: сухі, даволі прахалодны (лістапад– люты); сухі, гарачы (сакавік – май); вільготны, гарачы (чэрвень –кастрычнік). Але колькасць ападкаў з году ў год мяняецца, мусонныя дажджымогуць прыходзіць запознена, а заканчвацца раней: часам іх не хапае, а часамбываюць моцныя паводкі.

Велізарнае значэнне ў гісторыі ікультуры Індыі заўсёды мелі рэкі. Як і іншыя вялікія цывілізацыі, індыйскаясфарміравалася ў басейне вялікіх рэк – перш за ўсё Інда і Ганга. Рэкі тутсвяшчэнныя, бо яны увасабляюць жаночы пачатак у свеце.

Індыя – надзвычай старажытная краіна,а яе асноўная рэлігія – індуізм – адна з найстарэйшых на Зямлі. З глыбокайдаўніны яна амаль не змянілася, і рэкі па-ранейшаму адыгрываюць у ёйнайважнейшую ролю. Міфы Індыі былі сабраны ў Кнігах Веды яшчэпяць тысяч гадоў таму. Веды – помнік універсальны, выключны: няма іншага, хаця бблізкага да іх моцы фантазіі, па мвстацкай вобразнасці. У самай архаічнай зчатырох кніг Ведаў – Рыгведзе – ёсць асобны раздзел, прысвечанырэкам. Ён называецца “Пахвала рэкам” і апісвае водныя артэрыі Пенджаба, а гэтасведчыць пра тое, што падчас напісання Рыгведы арыйскую культура былараспаўсюджана толькі на поўначы Індастана, бо Веды – помнік менавіта арыйскі.Усе назвы рэк у арыйцаў насілі жаночыя імёны, напрыклад, Сіндху, пазнейтрансфармаваная ў Інду (адсюль і назва краіны). У Ведах падрабязна прасочанышлях Інды – ад вытокаў у Гімалаях да Аравійскага мора, хаця і не прыводзіццадаўжыня ракі (2900 км).

Жрацоў, складальнікаў Ведаў, нецікавілі сухія лічбы, бо яны, хаця і валодалі матэматыкай, уяўлялі свет паэтычна.Напрыклад, яны пісалі, што Сіндху “падобная вечна маладой прыгажуні, апранутайу бліскучае адзенне з залатым арнаментам”, або што гэта дзяўчына, якая атрымалаад багоў бязмежныя прасторы зямлі, здольныя даваць багатыя ўраджаі збожжа”.

Самая свяшчэнная рака ў Ведах – Сарасваці.Яе называюць “ракой рэк”, “самай шаноўнай сярод маці”. Але дзе яна? Такой ракіняма на Зямлі. Магчыма, яна была ў эпоху Ведаў, але чамусьці знікла. Пасля яенайбольш любімая рака ў індусаў – Ганга (менавіта ў жаночым родзе). Яна таксамабярэ пачатак у Гімалаях і ўпадае ў Бенгальскі заліў. Рака мае даўжыню 2500 км,але зноў-такі для індусаў сухія лічбы нічога не значаць. Для іх Ганга не толькі“Рака Жыцця”, але і рака “Рака Смерці”, бо кожны з іх хацеўбы памерці на яеберагах ці хаця б ведаць, што попел пасля спальвання цела будзе апушчаны ўсвятую ваду. Паводле слоў вялікага Джавахарлала Неру, першага прэм’ер-міністранезалежнай Індыі, “Ганга – сімвал шматвекавой Індыяі, яе культуры іцывілізацыі”. У Ведах рака мае 108 імёнаў, тыпу: “нарожданая ад лотасападобныхступняў Бога Вішну”. Штодня ў свяым горадзе Варанасі, дзе Ганга лічыццаасабліва гаючай, у рацэ сыходзяцца мільёны людзей – мыюцца, п’юць яе ваду.Сцвяржаюць, што вада Гангі захоўваецца ў пляшках на працягу года і не пратухае,а халерныя эмбрыёны гінуць у ёй праз некалькі гадзінаў. Гавораць, што ў ёй за 3дні могуць растварыцца чалавецыя косці. Сучасныя вучоныя даюць гэтаму наступнаетлумачэнне: Ганга бярэ пачатак у гарах і праходзіць праз радовішча срэбра,пасля чаго яе вада насычаецца часцінкамі каштоўнага металу.

Сем рэк Індыі (улічваючы Сарасваці)фармуюць воблік краіны. У сувязі з гэтым варта нагадаць, што паводле “Вялесавайкнігі”, сапраўднасць якой сёння нарэшце прызнае большасць вучоных, – прарадзімаславянаў знаходзіцца ў Сямірэччы. Дзе гэта – даследчыкі так і не прыйшліда згоды. Магчыма, у Індыі?

З усімі галоўнымі рэкамі Індыізвязана надзвычай многае ў яе гісторыі і культуры. Адны з іх цякуць паўзстаражытныя храмы і гарады, другія далі жыццё традыцыям музыкі і танцаў, наберагах трэціх былі створаны запаведнікі для птушак і жывёлаў.

Жывёльны свет Індыі ўражвае сваімбагаццем нават сёння, не кажучы ўжо пра ранейшыя часы. У краіне маецца 350відаў млекакормячых, 3300 відаў і падвідаў птушак, больш за 20000 насякомых.

Грамадская цікавасць да дзікіхжывёлаў усё больш расце. Турысты значна часцей адпраўляюцца ў лясы Індыі, кабадпачыць ад тлуму шумных гарадоў. Для вельмі багатых людзей наладжваюццапаляванні на экзатычных звяроў. Здаўна рэлігія Індыі забараняла знішчэнне жывыхістотаў. У ІІІ ст. да н.э. вялікі імператар Ашока (да ягодзейнасці мы яшчэ будзем звяртацца) забараніў паляванне на пэўныя віды жывёлаў.Усё парушылася падчас каланіяльнага прыгнёту. На працягу вух стагоддзяўмагараджы былых княстваў, а пазней і брытанскія афіцэры бессэнсоўна знішчалі напаляваннях вялікіх кошак. У выніку азіяціх львоў – раней самых звычайных дляІндыі жывёлаў – засталося сёння каля 200. Цяпер у Індыі актыўна сцвярджаеццадумка, што жывыя арганізмы, створаныя прыродай, прама ці ўскосна залежаць адзінад аднаго, і маральны абавязак чалавека, чкі інтэлектуальна перазышоў усе жывыяістоты, забяспечыць і іх права на жыццё. Сучасныя канцэпцыі нацыянальных паркаўі апаведнікаў Індыі грунтуюцца на спрадвечных для Індыі ідэях міласэрнасці да ўсягожывога.

Нацыянальнамі жывёламі ў Індыілічацца тыгр і слон. На пачатку ХХ ст. тыграў у краіне было каля 50000, але да70-х гг. іх засталося 1827. З 1973 г. існуе “Праект Тыгр” па абароне гэтыхзвяроў. Сёння захаванне тыграў – вялікі грамадскі клопат. Іх ужо каля 3000асобінаў.

Сланы здаўна лічыліся мудрэйшымі залюдзей. Самка выношвае дзіця каля 20 месяцаў, што з’яўляецца рэкордам ужывёльным свеце. Звычайна ў сланіхі нараджаецца адно сланяня, вельмі рэдка –два. Па памерах індыйскі слон меншы за афрыканскага, у яго не такія вялікіявушы і буйні, ён намнога лягчэй прыручаецца. Справа, відаць, не толькі ў розумеменавіта індыйскага слана, а і ва ўменні індыйскіх дрэсіроўшчыкаў, ушматвяковых навыках прыручэння.Сланы ніколі не кінуць параненага сабрата, усімстаткам клапацяцца пра сланянятак Іх роум і своеасаблівая мараль упажваюць.

У індусаў свяшчэнныя карова, малпа,змяя (кобра). Культ каровы прынеслі з сабою, відаць, арыйцы, а ўшанаванне малпыі змяі звязана з цывілізацыяй дравідаў – абарыгенаў Дэкана.

На вуліцах гарадоў і вёсак Індыічаста можна бачыць кароў. Але яны вельмі мірныя, ніхто іх не баіцца. Каровы неператвораны ў валоў толькі таму. Што аддадзены Богу. За нараджэнне сына цідругую радасную падзею людзі у Індыічаста ахвяруюць Богу ыву бычка. Калісьці ўглыбокай арыйскай старажытнасці, быкоў і кароў забівалі, прыносячы ахвярыбагам, але паступова іх забойства пачало лічыцца вялікім злом. Сёння такімбычкам – падарункам Богу – ставяць на нагу кляймо ў форме трызубца (знак БогаШывы), а пад час розных святаў, якіх у Індыі мноства, залоцяць ім рогі іўпрыгожваюць кветкамі, стужкамі, карункамі, распісваюць фарбамі. Аднак ніхто неасмеліцца ператварыці бычка ў вала ці выкарыстаць яго на рабоце. У выніку усёсваё жыццё такія быкі бадзяюцца, дзе хочуць. Сёння каровы сустракаюцца галоўнымчынам каля храмаў. Даволі вялікая іх частка сабрана на спецыяльных фермах, дзеправодзіцца селекцыйная праца па паляпшэнні іх пароды і павышэння ўдояў. У80-я гг. у Індыі прадавалі ялавічыну, хаця забойства каровы здаўна лічыласявялікім грахом. Нядаўна паведамлялася. Што ўжыванне ялавічыны зноў забаронена,нават у рэстаранах гатэляў для замежных турыстаў – Індыя звяртаецца да сваіхспрадвечных традыцый.

Ушанаванне малпаў звязана, на нашудумку. Галоўным чынам з велізарнай папулярнасцю нацыянальнага эпасу “Рамаяна”,дзе цар малпаў Хануман дапамагае галоўнаму герою – Раму. Усё жгэты культ далёка не такі пашыраны, як культы каровы ці змяі.

У Індыі ёсць нават свята змеяў –Наг-панчамі. У гэты дзень заклінальнікі змеяў і жыхары тых вёсак, дзе паўзуноўасабліва шануюць, ідуць у лес і прыносяць адтуль кашы, поўныя рэптылій. Іхвыпускаюць на вуліцу, пояць малаком, асыпаюць кветкамі, накідваюць сабе на шыі,падпярзваюцца імі. І змеі чамусьці нікога не джаляць. Дарэчы. Такая ж з’яваназіралася ў старажытнасці на востраве Крыт, дзе культ змеяў асабліва быўзвязаны з ушанаваннем жаночага пачатку ў свеце.

Наг– кобра і толькі кобра. З ім у Індыі звязана незлічоная колькасцьміфаў, паданняў, вераванняў, звычаяў. На кобры, якая ўвасабляе ідэю вечнасці,ляжыць у Сусветным акіяне бог Вішну – захавальнік парадку і гармонні ў космасе.Пад раздзьмутым капюшонам шматгаловай кобры сядзеў падчас сваіх казанняў Буда,які накіроўваў кобраў на шлях дабра сілаю свайго вучэння. Кобры абвівалі шыю ірукі ўсёмагутнага бога Шывы. Амаль ва ўсёй індыйскай іканаграфіі ў тым ці іншымвыглядзе прысутнічае кобра. Яна і сёння жыве практычна ў кожным індускім храме.Калі ж гэтая істота запаўзе ў дом чалавека, выхаванага ў нацыянальныхтрадыцыях, яе ўспрымаюць як увасабленне якого-небудзь продка і ветліва просяцьпакінуць дом. У друку сустракаліся сведчанні, што паводкі ці моцныя дажджывыганялі змеяў з норак і вымагалі шукаць паратунку ў вёсках. Тады сялянепакідалі сваё жыллё, якое займалі кобры, і прасілі заклікальніка змеяў –прадстаўніка пэўнай касты – вывесці паўзуноў згоў у поле.

У членаў такой касты змеі з’яўляюццахатнімі жывёламі і жывуць у кожным двары. Калі сям’я перабіраецца ў іншы дом,сямейны жрэц забірае на новае месца і ўсіх змеяў. Прычым змеі ніколі не джаляцьсваіх і нейкім дзіўным чынам адрозніваюць ад чужых.

Сімвалічна ж змяя ў Індыі – знакэратычны, а больш шырокім плане ўвасабляе энергію ў дзеянні. А вось назапашваліэнергію, захоўвалі яе, не думку філосафаў Індыі, – расліны.

Зялёная энергія – галоўнае багаццеІндыі. Сапраўды, пад трапічным сонцам фотасінтэз ідзе асабліва інтэнсіўна. Недзіва, што гэты рэгіён – радзіма многіх культурных раслінаў, якія міграваліпасля па ўсім свеце, нават ва ўмераны пояс. Гэта: рыс, агуркі, баклажаны,цукровы трыснёг, манга, усе цытрусавыя, бабовыя, мяккія пшаніцы, ячмень,каноплі, гарчыца.

У Індыі ежы заўсёды надаваласявыключнае значэнне. Кулінарнае мастацтва развіваецца тут на працягу пяці тысячгадоў, а ў прыгатаванні ежы ёсць нешта ад старажытнага набажэнства. У краінеіснуе незлічоная колькасць страваў, але, бадай, асноўныя прадукты харчавання –рыс, ёгурт, сачавіца і соус карры. Прычым свой рэцэпт прыгатавання каррызахоўваецца практычна ў кожнай сям’і і перадаецца ад маці дачкі. Соус уключаене толькі розныя спецыі, але і мяса, рыбу, агародніну і садавіну.

Важны працэс прыгатавання ежы, алевялікае значэнне мае посуд, у якім падаецца. Фарфор і ўвогуле заходні посуд –з’ява новая, і прыхільнікі нацыянальных традыцый яго пазбягаюць. Звычайна ежападаецца на бананавых лістах або на медным ці срэбраным падносе, куды ставяццарозныя металічныя кубачкі – для кожнай стравы. Запмваецца ежа звычайнай вадой.Усе ядуць толькі рукамі. Алкаголь не ўжываюць увогуле, за выключэннем дамоў,дзе жывуць на заходні манер. У Індыі многа безалкагольных напояў і сокаў,напрыклад, паўсюль п’юць сок манга, какосавае малако. Салодкае падаецца накожны абед, гэтых страваў тут – безліч, але, на думку заходніх людзей, у іхзалішне многа цукру.

Неаходна адзначыць асаблівасцьхарчавання у Індыі. На кухнях вышэйшых кастаў нельга з’яўляцца людзям з кастаўніжэйшых. Больш таго, прававерныя індусы неахвотна ядуць побач з чужымілюдзьмі. Агульнае харчаванне заходніх людзей індусы ўспрымаюць як вялікі грэх.Есці неаюходна паасобку (як і адпраўляць натуральныя патрэбы). Тут у застоллінемагчымыя і гутаркі з прэтэнзіяй на філаслфію, раскрыццё душы, прынятае ўеўранейцаў. Тут адкрываюць цела, а душу – не. Своеасаблівая замкнёнасць людзейпраяўляецца ў адзіночай ежы, адзіночых танцах (няма карагодаў ці танцаў тыпу“сіртакі”, калі ўсе бяруцца за рукі. Плечы, паясы), адзіночным сузіранні,медытацыі.

Многае ў традыцыях Індыі можнарастлумачыць яе своеасаблівай этнічнай гісторыяй і сённяшнім дэмаграфічнымстановішчам. Звычаі і традыцыі былі скіраваны на захаванне чысціні крыві,расавых, нацыянальных прыкметаў.

“Махабхарта”.

“Махабхарта”(санскрыт – “Казанне пра вялікіх Бхарата”), – эпас народаў Індыі.

Склаўся на аснове вусных міфаў ілегенд, якія існавалі ў плямёнаў і народнасцей паўночна-заходней і паўночнайІндыі. Яго гісторыя пачынаецца з другой паловы другога тысячагоддзя да н.э.:сучасны выгляд набыў да сярэдзіны першага тысячагоддзя н.э.

Лічыцца, што першапачаткова“Махабхарта” ўзнікла на пракрытах, потым было выкладзена на санскрыце. У цэнтры“Махабхарты” – расповед пра бітву дзвух родаў і іх аднадумцаў за ўладу над Хастынапурай(у наш час Дэлі), якое вядзецца ад імя легендарнага аўтара эпапеі Вьяса,а таксама дзейнічаючых асоб твора.

“Махабхарта” складаецца з 18 кніг,некалькіх уводных эпічных твораў, амаль незвязаных з асноўным сюжэтам, ішматлікіх міфаў і легенд галоўным чынам фальклорнага характару: “Аповесць праШакунтале”, “Казанне пра Рама”, “Апвесць пра Матс’я”, “Аповесць пра цара Шыві”,“Казанне пра Нала”, “Аповесць пра Савітры”, філасофская паэма больш познягаўзнікнення “Бхагавадгіта” ды іншыя.

“Махабхарта” – багатая крыніцасюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ў нацыянальных літэратурах народаўІндыі, Інданэзіі, Бірмы, Камбоджы, Тайланда, Шры-Ланка, якія адлюстаравалісятасама ў літаратурах Тыбета і Манголіі.

У кожнай з нацыянальных літаратурсюжэты “Махабхарты” пры перакладзе атрымалі сваю інтэрпрытацыю ў адпаведнасці зэпохай і канкрэтным нацыянальным асяроддзем. У Еўропе “Махабхарта” сталавядомайз канца ХVІІІ стагоддзя, калі на англійскай, нямецкай і руская мовах з’явілася “Бхагавадгіта”.Поўныя пераклады да 1948 года існавалі толькі на рускай мове: тры кнігі“Махабхарты”, пераклад якога зрабіў Кальянаў. Апублікаваны таксама найбольшважныя часткі эпаса ў перакладзе Смірнова. Значны ўклад у вывучэнне“Махабхарты” быў зраблены еўрапейскімі вучонымі Ф. Бопам,Л. Шрэдэрам, Х. Ласэнам, С. Сарэнсэнам, Г. Бюлерам ііншымі.

“Махабхарта”– вялізарнытвор, разоў у восем большы за “Іліяду”і “Адысею”разам узятыя. Паэма расказвае пра барацьбу заўладу паміж двума царскімі родамі – кауравамі і пандавамі. У прынцыпе, эпасперадае сапраўдныя падзеі прыкладна ХV – X ст. да н.э., калі арыйцы заваёўваліпаўночную Індыю і раздзялялі паміж сабою захопленую краіну.

Здзіўляючай рысай “Махабхарты”з’яўляецца тое, што асноўны сюжэт пра барацьбу стрыечных братоў каураваў іпандаваў займае толькі чацвёртую частку ўсёй паэмы. Астатні тэкст – усіаўныяэпізоды: міфы, легенды, апавяданні, байкі, повесці, філасофскія, палітычныя,маральна-этычныя трактаты. Некаторыя з іх утвараюць як бы самастойныя творы,што самі з’яўляюцца шэдэўрамі сусветнай літаратуры. Такая дзіўная структураадрознівае “Махабхарту” ад іншых класічных народных эпасаў.

Сярод устаўных эпізодаў “Махабхарты”асабліва цікавая “Паэма пра Наля”. Галоўны герой твора прайграў брату ў косцісваё царства і ўсю маёмасць. Разам з каханай царэўнай Дамаяціпрынц Наль блукае па лесе, затым лёс раздзяляе іх, яныперажываюць многа прыгодаў і нарэшце сустракаюцца зноў. У творы цудоўнаперададзены перажыванні герояў, сімволіка і мова кахання, вернасці, гора ірадасці. Паэма прасякнута незвычайнай для старажытнай літаратуры рамантыкайпачуцця. Гэта адзін з найлепшых твораў сусветнай літаратуры пра каханне. Прычымсхема яго – як бы формула сюжэту – пасля паўторыцца ў многіх творах персіскай,а затым і антычнай літаратуры.

Устаўныя эпізоды “Махабхарты”пераказваюць, па сутнасці, усю індыйскую міфалогію. Тут і міфы пра старыхбагоў, з якімі арыйцы ішлі ў Індыю, тут і новыя багі – Брахма, Вішну,Шыва, – міфы пра сусветны патоп і многія іншыя.

Такім чынам, “Махабхарта” – зводсамых розных сюжэтных тэкстаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта не адзінтвор, а цэлая літаратура. Гэта сапраўды так, бо эпас складваўся цэлаетысячагоддзе. Народная індыйская прыказка гаворыць: “Чаго няма ў “Махабхарце”,таго няма ўвогуле ў Індыі”, інакш кажучы, у эпапеі ёсць літаральна ўсё. Гэтасвяшчэнная і мудрая кніга пра сэнс і мэту жыцця, пра чалавечую мараль іабавязак.

еще рефераты
Еще работы по культурологии