Изложение: Каласы пад сярпом тваім

Кароткі змест:

Кніга першая
Выйсце крыніц

Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”. Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро.
У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор — даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут.
Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”.
Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну.
Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”.
Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку — канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба.
Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым — гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”.
Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол.
— Гэта тваё, — сказаў ён. — Твая зямля і тваё неба… I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”.
Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб… быў незалежны з моцнымі, братні — з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”.
На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, — замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў.
Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы… Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка.
Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача.
Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які “ніяк не можа забыць грахі маладосці”, адмовіўся ад ідэалаў юнацтва.
Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі “свавольствы” пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі “спрадвеку ўсталяванае”. Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі.
Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нелыа. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых.
Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. “… Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы”.

Дзед Даніла Вежа Загорскі запрашае да сябе Алеся, каб пазнаёміць з уладаннямі, якія будуць яму належыць пасля смерці дзеда. Алесь ехаць не хоча, яго абразілі пры хамаці і капрызы старога, нежаданне бачыць людзей, якое ён не хаваў. Князь Юры, схітраваўшы, угаварыў сына ехаць.
Адбываецца няпростае знаёмства ўнука і дзеда. Нечакана стары і малады Загорскія спадабаліся адзін другому. Алесь застаецца запісваць думкі дзеда “Аб уладах зямных і незямных”, глядзіць спектаклі ў тэатры старога Вежы. Даніла абяцае ўнуку пасля сваёй смерці даць вольную ўсім акцёрам, а маладой, самай таленавітай актрысе падпісвае вольную цяпер. “Дзед, зведаўшы ўнука за гэтыя дні, цяпер жахнуўся, што мог адштурхнуць яго ў першы ж дзень. Усе свае рысы, усе рысы людзей, якіх ён паважаў, ён прадчуваў у гэтым чалавеку. Вежа бачыў ва ўнуку самога сябе, толькі нязмерна палепшанага...”
Даніла Загорскі, яго бацька Акім Загорскі былі людзьмі выключнымі. Акім пакарыў сэрца імператрыцы Кацярыны Вялікай. Пражыў ён крыху больш пяцідзесяці гадоў. Даніла люта ўзненавідзеў царкву і яе служкаў, якія прычыніліся да смерці жонкі, не паважаў улады, а заадно і шляхту за прыстасавальніцтва, адсутнасць гонару. Сына Юрыя ён лічыў лёгкадумным і спешчаным. Дачку, якая без яго згоды абвянчалася з афіцэрам і ўцякла, спачатку вярнуў дамоў, наступам узяўшы манастыр, дзе яна хавалася з мужам, даў багатае прыданае і загадаў не паказвацца яму на вочы.
Бацька і маці ўзрадаваліся, што дзед Даніла і Алесь зблізіліся.
Сустрэўшы на паляванні Яраша Раўбіча, Юры Загорскі папярэдзіў, што наваколле гудзе пра Раўбічава чарадзейства, што зацікавіўся ім паручнік Мусатаў. Потым, гледзячы прама ў вочы суседу, дадаў: “Дваранскі закалат (паўстанне) — страшная штука… Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку — Мікалай, што гверылья (змова) скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончыцца толькі… горам для няшчаснага краю”. Раўбіч наказаў Загорскаму абавязкова быць на губернскім з'ездзе дваранства.
На з'ездзе група дваран выступіла з прапановай “изьявить готовность отказаться от крепостного права над людьми...” Кроер захлынаўся злосцю, называў аўтараў прапановы “мужыцкімі дабрадзеямі”, “якабінцамі”. Большасцю галасоў з'езд прапанову не прыняў. Стары Вежа ўпікнуў сына, што галасаванне трэба было рыхтаваць загадзя. Ён бы прывёў дробную шляхту, “у якой ёсць галасы, але няма мужыкоў, няма нават грошай, каб паехаць у губерню”.
Дзед тлумачыць Алесю, што такое “всея Великие и Малые… и Белыя Русь” у тытуле рускага цара. Унук прыходзіць да вываду, што “мы жыхары Белай Русі”. Стары Вежа не згаджаецца, гаворыць: “… Слова гэтае… канчаткова састарэлае.., якога ніхто не помніць. Зараз яно і наогул пад забаронай, шмат год нідзе ты яго не сустрэнеш”. Алесь успомніў бацькавы словы ў магільні продкаў: “У іншых ёсць імя — у нас няма нічога, акрамя магіл”. Цяпер ён ведаў, што імя ёсць, забытае, састарэлае, але ёсць.
Майка, шукаючы на каляды нячысцікаў, зазірнула праз акно ўлазню і ўбачыла там чорнага страшнага Лазніка. Калі яна спытала пра яго ў бацькі, той сумеўся. У Раўбіча не першы ўжо раз адпачываў Чорны Война.
Раўбічы едуць на каляды ў Загоршчыну. Нечакана выбраўся да сына і стары Вежа. 3 дарослымі гасцямі ён быў вельмі з'едлівы, потым увогуле пайшоў да дзяцей.
Алесь чытаў у дзедавай бібліятэцы “Шляхціца Завальню” Яна Баршчэўскага, калі прыйшлі да яго Кандрат і Андрэй Кагуты. Яны просяць, каб Загорскія не ехалі на святы да сваяка па лініі Антаніды Загорскай Кроера. Хлопцы пасля некаторых ваганняў паведамілі, што Корчак хоча пана забіць, а маёнтак яго спаліць.

Мусатаў высачыў Корчака. Алесь даведаўся пра гэта, калі разам з бацькам прыехаў развітацца са сваяком, бо той нечакана “памёр”. Паведамленнем пра ўласную смерць Кроер збіраў на банкет суседзяў, якія забыліся ўжо і дарогу ў яго маёнтак.
На вачах у Загорскіх і Біскуповіча Кроер люта б'е Корчака. Ніхто не меў права ўмешвацца ў расправу пана над прыгонным мужыком, але Алесь не вытрымаў, вырваў акрываўлены бізун з рук вар'ята, тым самым выратаваўшы Корчака ад смерці. Непрытомнага селяніна Мусатаў загадаў жандарам везці ў Сухадол, яго чакала Сібір.
Выдаўся галодны год. Пан Юры і стары Вежа напалову спустошылі свірны, даючы пазыкі, адпусцілі мужыкоў на гадавы аброк. 3 абозам насеннага збожжа Алесь адпраўляецца ў Свіслач, дзе жыла цётка яго маці Тацяна Галіцкая. У святочны дзень ён пайшоў на кірмаш, здзівіўся багаццю, разнастайнасці таго, што было выстаўлена на продаж. “Краіна была багатая. Краіну чакаў голад”.
На кірмашы каля сляпога лірніка адбываецца знаёмства Алеся з Кастусём Каліноўскім. Хлопцы схапіліся загрудкі, Кастусю не спадабалася, што багаты малады пан хоча аддзячыць за песню срэбным паўрублём і тым самым паставіць лірніка ў непрыемнае становішча. Выясняючы адносіны, Алесь пачуў ад незнаёмага, што ён беларус, чаму вельмі здзівіўся, бо гэта была яго тайна.
Праз год на паляванні Алесь натраліў на параненага Войну. Яго высачыў не Мусатаў, жандар, а шпік Мікалай Буланцоў. Ён даведаўся, у якой вёсцы Война бярэ авёс для каня. Алесь аддаў згубленыя параненым пісталеты. Война ўцёк ад Мусатава, “слабы і цяжка паранены абвёў дваццаць загоншчыкаў і вырваўся з кола на кані іхняга начальніка, таго, хто яшчэ некалькі хвілін назад быў упэўнены ў перамозе”.
Алесь вучыцца ў Віленскай гімназіі. У часы праўлення Мікалая Крывавага Вільня “нагадвае казарму або бальніцу”. Алесь, Мсціслаў, Мацей Біскуповіч і яшчэ некалькі чалавек ствараюць “Братэрства чартапалоху і шыпшыны”, чытаюць недазволеную літаратуру, спрачаюцца. Захопленыя знаёмствам з гісторыяй свайго народа (Алесь спустошыў дзеля гэтага частку дзедавай бібліятэкі), хлопцы засталіся безуважнымі да падзей руска-турэцкай вайны.
У жніўні 1855 года Алесь атрымаў ад Кастуся Каліноўскага пісьмо. Той паведамляў, што едзе паступаць у Маскву, будзе праязджаць Оршу, але заехаць да сябра магчымасці не мае. Дзед загадаў Алесю скакаць у Оршу і “цягнуць” Кастуся ў маёнтак.
Старому Вежу падабаецца шчырасць, патрыятызм, адданасць ідэі служэння радзіме ўнука і яго сябра. Але мудры стары добра ведае, з кім яны збіраюцца змагацца, хоча неяк засцерагчы юнакоў, таму кпіць з іх беларушчыны, выстаўляе ўсё гэта надуманым, штучным. Разумее, што змяніць нічога нельга. “Беларус, — з глухой іроніяй сказаў Вежа. — Сябра трызненняў майго ўнука. Што ж… Бог з табою, сыне. Хай табе доля дае шчасце”.
У начной размове з Алесем Кастусь гаворыць, што не мае права на каханне — калі аддаваць за свабоду народа, то толькі сябе.
Алесь трапіў на кватэру да рэдактара “Кур'ера Віленскага” Адама-Ганорыя Кіркора. Там збіраліся людзі з самымі рознымі палітычнымі поглядамі, былі цікавыя спрэчкі і гутаркі. На гэты раз сышоўся, як сказаў гаспадар, “цвет новай віленскай грамады” — Каратынскі, Сыракомля, Манюшка, Дунін-Марцінкевіч… Ігнацій Ходзька адмаўляе права беларускага народа на сваю літаратуру і культуру. Алесь горача з ім спрачаецца.
На наступны дзень у гімназіі на вялікім перапынку Загорскага акружылі “арыстакраты”. Алесь у калідоры быў адзін. Бойка пачалася, калі з прыбіральні выйшаў настаўнік гімнастыкі Крэст. Ён усё чуў. Сказаў, што не хацеў бы перашкаджаць “джэльтменам” і параіў Лізагубу біць у жывот. На падмогу Алесю з'явіўся Сашка Волгін. Алесь выбіў шкло і на свіст-кліч аб дапамозе з двара кінулася ўсё “Братэрства шыпшыны і чартапалоху”. Хутка бойка віравала ў розных канцах калідора, “Братэрства” падтрымалі іншыя.
Алесь не назваў дырэктару прычыну, з-за якой пачалася бойка. “Ён успомніў, што калі за “прыгон” не пахваляць яго, то за лаянку Лізагуба на ўрад… не пахваляць не толькі Лізагуба. Папячыцель, а за ім і ўсе іншыя напэўна прычэпяцца да слоў дурня, каб яшчэ мацней прышчаміць хвост палякам”. Справу з бойкай замялі, бо Алесь паабяцаў дырэктару, што яго бацькі прасочаць, каб ён быў выключаны з гімназіі восьмым, пасля тых, хто на яго напаў. Загорскага прымусілі здаць раней экзамены і адправілі з Вільні.
Майка едзе на першы ў сваім жыцці баль. 3 Алесем усе гэтыя гады яна мала бачылася і ён здаўся чужым. Сама таго не хочучы, дзяўчына ўсё рабіла для таго, каб раззлаваць і пакрыўдзіць маладога Загорскага. Нават разгневала сваімі паводзінамі бацьку.
Лета для маладых Загорскага, Раўбічаў, Клейны, Маеўскага праходзіла весела. Яны ездзілі адзін да аднаго, асабліва вольна адчувалі сябе ў маёнтку старога Вежы.
Аднойчы Алесь заехаў за Майкай і адчуў, што пан Яраш нечым усхваляваны. У стайні Загорскі ўбачыў Мусатава, потым — Мнішака і Раткевіча (яны падавалі на з'ездзе прашэнне па адмене прыгоннага права), бацькавага аканома Выбіцкага. Жандармскага сышчыка Раўбіч запрашаў “учора” ці “заўтра”, але ён з'явіўся “сёння”. Перад Мусатавым Алесь разыграў сцэну куплі аканомам у Раўбіча каня, а потым выправіў яго шукаць Чорнага Войну, прыдумаўшы сустрэчу з незнаёмым, які пагражаў пісталетамі.
Яраш сабраў аднадумцаў, каб абмеркаваць план падрыхтоўкі паўстання.

Кніга першая
Выйсце крыніц

Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”. Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро.
У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор — даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут.
Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”.
Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну.
Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”.
Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку — канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба.
Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым — гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”.
Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол.
— Гэта тваё, — сказаў ён. — Твая зямля і тваё неба… I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”.
Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб… быў незалежны з моцнымі, братні — з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”.
На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, — замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў.
Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы… Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка.
Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача.
Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які “ніяк не можа забыць грахі маладосці”, адмовіўся ад ідэалаў юнацтва.
Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі “свавольствы” пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі “спрадвеку ўсталяванае”. Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі.
Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нелыа. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых.
Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. “… Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы”.
Дзед Даніла Вежа Загорскі запрашае да сябе Алеся, каб пазнаёміць з уладаннямі, якія будуць яму належыць пасля смерці дзеда. Алесь ехаць не хоча, яго абразілі пры хамаці і капрызы старога, нежаданне бачыць людзей, якое ён не хаваў. Князь Юры, схітраваўшы, угаварыў сына ехаць.
Адбываецца няпростае знаёмства ўнука і дзеда. Нечакана стары і малады Загорскія спадабаліся адзін другому. Алесь застаецца запісваць думкі дзеда “Аб уладах зямных і незямных”, глядзіць спектаклі ў тэатры старога Вежы. Даніла абяцае ўнуку пасля сваёй смерці даць вольную ўсім акцёрам, а маладой, самай таленавітай актрысе падпісвае вольную цяпер. “Дзед, зведаўшы ўнука за гэтыя дні, цяпер жахнуўся, што мог адштурхнуць яго ў першы ж дзень. Усе свае рысы, усе рысы людзей, якіх ён паважаў, ён прадчуваў у гэтым чалавеку. Вежа бачыў ва ўнуку самога сябе, толькі нязмерна палепшанага...”
Даніла Загорскі, яго бацька Акім Загорскі былі людзьмі выключнымі. Акім пакарыў сэрца імператрыцы Кацярыны Вялікай. Пражыў ён крыху больш пяцідзесяці гадоў. Даніла люта ўзненавідзеў царкву і яе служкаў, якія прычыніліся да смерці жонкі, не паважаў улады, а заадно і шляхту за прыстасавальніцтва, адсутнасць гонару. Сына Юрыя ён лічыў лёгкадумным і спешчаным. Дачку, якая без яго згоды абвянчалася з афіцэрам і ўцякла, спачатку вярнуў дамоў, наступам узяўшы манастыр, дзе яна хавалася з мужам, даў багатае прыданае і загадаў не паказвацца яму на вочы.
Бацька і маці ўзрадаваліся, што дзед Даніла і Алесь зблізіліся.
Сустрэўшы на паляванні Яраша Раўбіча, Юры Загорскі папярэдзіў, што наваколле гудзе пра Раўбічава чарадзейства, што зацікавіўся ім паручнік Мусатаў. Потым, гледзячы прама ў вочы суседу, дадаў: “Дваранскі закалат (паўстанне) — страшная штука… Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку — Мікалай, што гверылья (змова) скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончыцца толькі… горам для няшчаснага краю”. Раўбіч наказаў Загорскаму абавязкова быць на губернскім з'ездзе дваранства.
На з'ездзе група дваран выступіла з прапановай “изьявить готовность отказаться от крепостного права над людьми...” Кроер захлынаўся злосцю, называў аўтараў прапановы “мужыцкімі дабрадзеямі”, “якабінцамі”. Большасцю галасоў з'езд прапанову не прыняў. Стары Вежа ўпікнуў сына, што галасаванне трэба было рыхтаваць загадзя. Ён бы прывёў дробную шляхту, “у якой ёсць галасы, але няма мужыкоў, няма нават грошай, каб паехаць у губерню”.

Кніга другая
Сякера пры дрэве

У час святкавання каляд Кандрат Кагут паведаміў Алесю, што мужыкі спалілі Кроеравы сцірты, падбухторыў іх Корчак, які ўцёк з катаргі. Дзеці і жонка Корчака з торбамі пайшлі ў свет — аднавяскоўцы на сходзе забралі ў сям'і палову зямлі.
Прыдняпроўе жыве ў чаканні змен. “Усе ведалі, што з трэцяга студзеня ў Пецярбургу, пад старшынствам самога імнератара, засядае новы сакрэтны камітэт па сялянскай справе і што гэты камітэт рыхтуе “паступовае, без крутых і рэзкіх паваротаў вызваленне сялян”.
Пра Алеся і Майку Раўбіч Мішка Якубовіч і Ілля Хаданскі распускаюць плёткі. Хаданскім кіруе рэўнасць, бо дачка Раўбіча яму падабаецца. Якубовіч выклікае Загорскага на дуэль — Загорскі, абараняючы гонар дзяўчыны, уляпіў яму поўху. Дуэль, аднак, не адбылася. Шматлікія крэдыторы Якубовіча, дачуўшыся пра яе, падалі да неадкладнага спагнання свае векселі. Але плёткі не сціхлі; шушукаліся пра сувязь маладога Загорскага з актрысай Геленай Карыцкай, якой Вежа раптам даў вольную. Раўбічы, па просьбе Майкі, перасталі прымаць Алеся Загорскага.
Алесь выступае ў дваранскім клубе з прамовай, яго аднагалосна прымаюць у члены клуба, хоць да прамовы паставіліся па-рознаму.
Мсціслаў паведаміў Алесю, што праз месяц адбудуцца чыны Міхаліны Раўбіч з Хаданскім.
У велікодную ноч Майка адмовіла Алесю ў пацалунку.
Такое рабілі толькі, калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга”. Алесь вырашыў не помсціць за абразу.
Міхаліне там, у царкве, стала дрэнна. Бацька, даведаўшы пра тое, што адбылося, чакаў выкліку на дуэль. Яго не было і тады пан Яраш з Францам расцанілі гэта як “помсту пагардай”.
Алесь заняўся справамі гаспадаркі, каб неяк прыглушыць душэўны боль. Салаўінай ноччу Алеся ў садзе адшукала Гелена, запрасіла да сябе ў пакой. Яна даўно пакахала маладзейшага за сябе Загорскага і адчувала, як яму цяпер дрэнна. Сваім каханнем Гелена вяртала Алеся да жыцця. I тут жа ўзяла ў яго слова, што ён больш ніколі но будзе з ёй.
Корчак збірае сялян, каб помсціць. Аднак за ім ідуць не вельмі ахвотна, чакаюць царскага маніфеста. 3 самымі надзейнымі ён абгаворвае план канкрэтных дзеянняў. За Загорскіх рашуча заступаецца Кандрат Когут. Але ён, помсцячы за Алесевы крыўды, называе Раўбіча, гаворыць, што ў таго ёсць зброя.
Алесь атрымаў ліст ад Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі раіў аднавіць сувязь з членамі “Чартапалоху і шыпшыны”, шукаць надзейных людзей. Загорскі гаворыць Гелене, што хоча быць з ёй, шкадуе яе. Актрыса прызнаецца, што чакае дзіця. Малады князь хоча зараз жа ісці да дзеда, потым да бацькоў. Гелена спыняе яго, гаворыць пра яго каханне да Майкі. Яна збіраецца пакінуць маёнтак Вежы, бо запрашаюць у губернскі тэатр. Загорскі просіць застацца тут да нараджэння дзіцяці.
Гелена ідзе да Міхаліны Раўбіч і прымушае яе памірыцца з Загорскім. Яны сустрэліся ў карціннай галерэі. Майка, душачыся слязьмі, расказвае пра візіт Гелены Карыцкай, просіць Алеся дараваць ёй.
Загорскі едзе ў Пецярбург вучыцца. У першы дзень у горадзе ён накіроўваецца да Каліноўскага, які з братам Віктарам жыве таксама тут. Алесь запрашае Каліноўскіх і іх сяброў да сябе на вячэру. Ён хоча матэрыяльна дапамагчы таварышам, адчуваючы перад імі няёмкасць за сваё багацце. Віктар Каліноўскі, захоплены гісторыяй, раіць Алесю вывучаць гуманітарныя навукі. “Значыць, вырашылі. Жаб няхай іншыя прэпарыруюць. Твая справа — пачаць змаганне за слова. Слоўнік. Пісьменства. Мова. Для ўсіх тых, што кінулі. I для ўсіх, што ў хатах без святла”.
Алесь расказвае Каліноўскаму пра “Братэрства”, якое не распалася, але справа па збору людзей ідзе цяжка. Ён думае, што ў Прыдняпроўі ёсць яшчэ адна арганізацыя, “нехта рыхтуе вялікі закалат”. Каліноўскі знаёміць Загорскага з дзейнасцю тайнай пецярбургскай арганізацыі “Агул”. Алесь уваходзіць у склад асабліва давераных членаў “Агула”. Склад арганізацыі неаднародны і Каліноўскі прадбачыць магчымы раскол, бо члены яе па-рознаму ставяцца да лёсу Беларусі і Літвы. Сябрамі і паплечнікамі Каліноўскага з'яўляюцца Валеры Урублеўскі, Зігмунд Серакоўскі.

На каляды Алесь вяртаецца дамоў. Гелена нарадзіла блізнят. Малады Загорскі прызнаецца дзеду, што бацька народжаных хлопчыка і дзяўчынкі ён, расказвае, як Карыца дмовілася стаць яго жонкай. Вежа запрашае быць хроснымі бацькам і маці немаўлятам Юрыя Загорскага і Надзею Клейну.
Восенню Алесь Загорскі, не даслухаўшы курса навук па пісьменству і гісторыі, здаў усе іспыты па гэтых дысцыплінах і абараніў кандыдацкія дысертацыі. Вялікую цікавасць сярод студэнтаў выклікала абарона гістарычнай дысертацыі “Сялянская вайна XVII стагоддзя на тэрыторыі Беларускага Прыдняпроўя. Па матэрыялах родавых архіваў тамтэйшых дваран і прыдняпроўскіх “Кронік”. Алесь запісаўся на слуханне лекцый па медыцыне і філасофіі з правам наведваць, як і раней, лекцыі славеснасці, гісторыі і прыгожых мастацтваў.
На адным з вечароў Алеся знаёмяць з Тарасам Шаўчэнкам. Загорскага сябры змушаюць чытаць у прысутнасці знакамітага Кабзара свае вершы.
Пасля наладжанай студэнтамі абструкцыі прафесару Руніну, даносчыку і цемрашалу, Загорскі пакідае універсітэт. Вярнуўшыся дамоў, ён заўважыў, як змяніўся бацька. “Скончана, брат, жыццё. Не так пражылі. Яшчэ год дваццаць самоты, а там і да пані Пясэцкай у ложак… Непатрэбна ўсе гэта нікому. Ні гэтыя рэформы, калі ўся гэтая механіка патрабуе молата, ні мая гэтая мітусяніна”, — гаворыць ён сыну. Ажываў Юры Загорскі толькі на паляванні. Але ў такія дні, як заўсёды, пакутавала Антаніда, жонка Загорскага, душа якой балела за ўсё жывое.
У наваколлі аб'явіўся мядзведзь, які без пары вылез з зімовай схованкі і шкодзіў людзям. У час аблавы на мядзведзя князь Юры загінуў.
Каб неяк адключыцца ад цяжкіх дум пра смерць бацькі, Алесь пачаў займацца гаспадарчымі справамі, узяўся за перабудову цукроўні. Ён замест паншчыны перавёў сваіх сялян на аброк.
Паўлюк Кагут прынёс страшную вестку, што Корчак з людзьмі пайшоў граміць Раўбіча. Алесь адзін з табуном коней паскакаў на дапамогу суседу. Падаспеў якраз у час.
Раўбіч не сказаў, дзе зброя, і Корчак загадаў забіць яго. Пачуўшы конскі тупат, бунтаўшчыкі пакінулі маёнтак, але Раўбіч не ўзрадаваўся выратаванню, ён не жадаў дапамогі Загорскага ні ў чым.
Пасля смерці мужа Антаніда Загорская перастала есці. Алесь даведаўся аб гэтым, калі маці паклікала яго, каб развітацца назаўжды. Гэта была яе ахвяра, яе выкуп чалавечай жорсткасці.
Алеся забраў да сябе пастрыжны дзядзька Басак-Яроцкі, каб юнак неяк звыкся са стратай самых блізкіх людзей. Дома і ў дзеда яму ўсё нагадвала пра бацьку і маці. Басак-Яроцкі быў удзельнікам вайны на Каўказе, сустракаўся з Лермантавым.
Са шляхты, якая па самых розных прычынах не прымала адмену прыгоннага права, складваецца “Ку-га”, прыдняпроўская мафія. Начальства на дзейнасць арганізацыі не звяртала ўвагі. Членамі “Ку-гі” былі Кроер, браты Таркайлы. Помсцячы “чырвонаму” Загорскаму, мафія знішчыла бурачную плантацыю. Забіла двух яго сялян. Адна з ахвяр “Ку-гі”, Стафан Кагут, пазнаў сярод забойцаў Таркайлу і паміраючы, наказаў Кандрату адпомсціць.
Знішчэнне “залатога” бурака, смерць Стафана Кагута былі апошнімі кроплямі, што мог вытрымаць малады князь. На яго наваліліся страшэнная стома і абыякавасць. Вежа склікае “сівую раду” Прыдняпроўя, у якую ўваходзілі самыя паважаныя і самыя старыя прадстаўнікі шляхты. Алеся лечаць “небам”. Праз нейкі час жыццёвыя сілы вярнуліся да юнака.
Даведаўшыся пра сувязь Таркайлаў з мафіяй, Вежа так пагаварыў з імі, што больш “Ку-га” нідзе не аб'яўлялася. Да таго ж аднаго з братоў забіў Кандрат Кагут.
Міхаліна Раўбіч паведаміла Алесю, што бацька прыспешвае з вяселлем. Загорскі выкраў нявесту і абвянчаўся з ёю ў царкве. Раўбіч узброіў сваіх прыхільнікаў, збіраючыся з боем забраць дачку назад. Спыняе ваенныя дзеянні Надзея Клейна і Эвеліна Раўбіч, маці Майкі. Майка вяртаецца дамоў, бо бацьку хапіў удар. Клейна абяцае сама прывесці Загорскаму яго нявесту, калі ўсё супакоіцца і ачуняе Яраш Раўбіч.
Алесь едзе ў Маскву, дзе сустракаецца з Кастусём Каліноўскім, Памірае Кроер.
Даведаўшыся аб патаемных спатканнях сястры з Загорскім, Франц Раўбіч выклікае Алеся на дуэль. Умовы дуэлі жорсткія. Вежа і Басак-Яроцкі рашылі пасля Алеся выклікаць на двубой Франца (калі Алесь будзе забіты) і Яраша Раўбіча. Загорскі напісаў запавет, па якому палова ўсёй рухомай і нерухомай маёмасці перадавалася пасля яго смерці панам Маеўскаму і Каліноўскаму.
У час дуэлі Франц страляе ў Алеся, але прамахваецца, Загорскі страляе ўгору. Малады Раўбіч і Загорскі мірацца. Франц абяцае ўтаварыць бацьку пагадзіцца на шлюб дачкі з Алесем.
У цэрквах чытаюць царскі маніфест аб скасаванні прыгону. Графу Ісленьеву сорамна за народжанае ў Пецярбурзе “вызваленне”. Гледзячы на сумныя і суровыя твары, Алесь Загорскі думае: “Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як травы пад сярпом тваім, грубая сіла. Ну што ж, калі твая “неабходнасць” не можа даць ім палёгкі, і волі, і шчасця — тым лепей. Тады па сваёй “неабходнасці” яны стануць каласамі пад сярпом волі, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь. Гэта будзе скора...”
Вацлаў дзеліцца з братам радасцю, што пасля чытання маніфеста Раўбіч пасварыўся з Хаданскімі. Сказаў, што меў рацыю малады Загорскі, калі вызваліў ад прыгону сваіх сялян, “не чакаючы вынікаў гэтага рабунку”.
Памірае стары Даніла Кагут.
Корчак вядзе незадаволеных сялян шукаць у царкве “сапраўдную” царскую грамату. Загорскі, калі даведаўся пра гэта, скача спыніць несвоечасовы бунт. Ён спазніўся. Калі прыскакаў у Гарыпяцічы, ля царквы і на вуліцы ляжалі забітыя і параненыя. Загорскі загадвае знесці ўсіх у прастарнейшую хату, аказвае параненым, сялянам і людзям Корчака, медыцынскую дапамогу.
Алесю пагражае спачатку Корчак, потым Мусатаў. Аднак Загорскі вывеў з-пад удару людзей. Ён едзе дамоў, пад “хатні арышт”, які, трывожачыся за князя, наклаў на яго Ісленьеў.
Пакуль спее паўстанне, Алесь Загорскі вылівае свае думкі пра волю і шчасце народа вершамі.

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам