Реферат: Минск в мемуарной литературе: Библиографический реферативный обзор

БДУКІ

 

 

 

Мінск у мемуарнай літаратуры:

бібліяграфічны  агляд.

Выканаластудэнтка 436 гр. Кавалёва Таццяна

Мінск,2004.

Мінск у мемуарнайлітаратуры: агляд літаратуры.

Прадмова.

   Стварэнне агляду па тэме “Мінск у мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі  актуальнай задачай, бо праз азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску   можна не проста набыць веды абгорадзе ўвогуле, але і пагляддзець на  падзеі мінскага жыцця з пунктугледжання  канкрэтнай  асобы. Спадзяемся, чытач з дапамогаю гэтагарэфератыўнага  агляду зможа  даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыяведы  у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных.

   У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарнаялітаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі,  часопісныя і газетныяартыкулы, апублікаваныя  ў 1986-2000 гг., у якіх апісана  мінскае жыццё адканца 19 стагоддзя  да   80-х гг. 20 стагоддзя.

    У аглядзе сустракаюцца такія відымемуарных крыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў), літаратурны запіс успамінаў і дзённік.

Пры выяўленні літаратуры былівыкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі, каталогі  і картатэкі НацыянальнайБібліятэкі Беларусі.

     У  абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічнаягрупоўка.

     Библіяграфічны агляд   змяшчае прадмову, асноўную частку   і  спіс літаратуры.

Агляд літаратуры .

 Паважаны  чытач!

    Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плынь часу.Змяняўся і родныМінск. І хто як не яго жыхары лепей  распавядуць нам  аб яго гісторыі, яго падзеях, яго жыцці. Сярод аўтараў  мемуараў,   дзе яскрава паўстае Мінск- івыдатныя беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Грахоўскі,  Язэп Семяжон( ІосіфІгнатавіч Семяжонаў), Павел Нічыпаравіч Кавалёў, Віталь Вольскі (ВіталійФрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца, аўтар беларускага буквара АпаленіяСавёнак, і жонка пісьменніка  Змітрака Бядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і  мінскібухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але  асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцціможна сустрэць у  кнігах  выдатнага філолага А.  Cемяновіча(Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.-Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.),  вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт,А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі,  выдатнага грамадска-палітычнагадзеяча  першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яўсеевіча  Кіпеля (Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іхуспамінах гісторыя жыцця  Мінска- гэта  дынамічныя, часам трагічныя, часамрадасныя старонкі, а   яшчэ гэта лёсы людзей...

   У канцы 19-пачатку 20  стагоддзя значна пашырылася  яго тэрыторыя. Бурнаузрастаць Мінск пачаў у 80-х гг. 19 стагоддзя. Прыбытнай справай  у той часстала. сельгасарандатарства. Напрыклад, месца на поўдзень ад мінскага чыгуначнагавакзалу,  адразу за пуцямі ў сучаснай станцыі “Iнстытуткультуры” была адным з выкарыстоўваемых у такіх мэтах. “Жыхарам панэльных шматпавярховых дамоў, якімі тут раздаўлены старыя драўляныя вуліцы Прыгожая іСлонімская не кепска бы ведаць, чаму у іхніх дварах не цвердая каменная гліна,а  тлустная  урадлівая глеба. Яна –след пакаленняў мінскіх фермераў. Былосвоеасаблівае такое саслоўе, якое да надыходу  часу прыгагардных… саўгасаўспраўна забяспечвала стопяцідзесяцітысячнае насельніцтва губернскага цэнтра.”[4] І  таксама  мала  хто з цяперашніх жыхароў, праходзячы праз трохкутніквуліц Даўгабродскай і Змітрака Бядулі, прыгадае той час, калі  “ гэты раён быўвядомы пад назвай Даўгабродскія Вілы. Тады ў кожны базарны дзень  увесьневялікі трохкутнічак плошчы  з дасвецця да вечара быў запоўнены сялянскімі вазамі і падводамі, а ў крамах-піўных драўляных аднапавярховых домікаў ажпярэсцілася  ў вачах ад кашаміравых хустак ды заечых шапак-малахаяў заезныхпакупнікоў. Прамежкавы -паміж  Конскім і Троецкім -рынак на ДоўгабродскіхВілах  у тагачасных мінскіх масштабах  быў тым самым “мостам  Рыальто”,  дзежыхары з суседніх вуліц і завулкаў горада перахоплівалі яшчэ да пад’езду навялікія кірмашы то шурку сухіх бярозавых дроў у падводчыкаў з вялікіх тадыВолменскіх лясоў, то кош крамяных  баравікоў “[10]. Але самым вялікім упачатку 20 стагоддзі  быў кірмаш на Траецкай гары( пазней тут пабудаваныБеларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета). Дзесяткі сялянскіх вазоў, аднаконныхі параконных па бруку Койданаўскай ехалі сюды.”Часам сустракаліся рамізнікі сасваімі лёгкімі брычкамі, а таксама ламавікі са сваімі доўгімі нізкімі калёсамі.”[11]

        Шмат было у абліччы горада таго ,  што ужо ніколі не вернецца: “ураджвалаЦарква, якую называлі   Чыгуначнай, яна знаходзілася недалёка ад ЧыгуначнагаЗаходняга моста ( цяпер плошча Мяснікова) Чыгуначнаю царкву, самую прыгожую угорадзе, узарвалі у 1935 годзе. [11]

 Змяніла Мінск Першая сусветная вайна. ”Вайна пераўтварала Мінск упрыфрантавы горад.Цывільнае насельніцтва літаральна гублялася сярод мноствавайскоўцаў.Вайскоўцы сустракакаліся на кожным кроку. У Мінску у той часразмяшчаліся многія франтавыя, тылавыя,прыфрантавыя  арганізацыі, и горад літаральнавіраваў” [1]

 Абвяшчэнне спачатку Беларускай Народнай Рэспублікі, а пазней і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі паспрыяла ўмацаванню нацыянальнай свядомасці сярод часткі беларускага насельніцтва, дапамагло актывізаваць дзейнасць мясцовых нацыянальна-культурных сіл [7]

        Вялікае месца ў мінскім жыцці  на на прыканцы дзясятых - пачатку дваццатых  гадоў адыгрвалі змены ў  галіне асветы.Пры   чым яныдатыцацца як школьнага жыцця, так и вышэйшай адукацыі [ 7, 9]

   Так на перыяд існавання БНР прыходзіцца вялікая колькась адчыненыхбеларускіх школ і гімназій. Вялікую ролю ў іх станаўленні адыгралі  ПаўлінкаМядзёлка, Янка Бялькевіч, Палута Бадунова,  Тамаш Грыб і інш.” У пераважнайбальшыні тады гэта былі маладыя настаўнікі… Працаваць даводзілася безпадручнікаў.., але маладосць і энергія ды асабліва нацыянальная самасвядомасцьі ўздым  перамагалі ўсе цяжкасці”[9]

   На пачатку 20-х гадоў ў  Мінску дзейнічалі курсы беларусаведы.[7,9]” Лектарамі былі Ўсевалад Ігнатоўскі,  Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч,Аркадзь Смоліч. Гэтыя курсы  пасля ператварыліся ў вышэйшыя курсыБеларусазнаўства...” [9]

 

  І нарэшце, вельмі яркай падзеяй стала адчыненне ў Мінску БДУ.  «Увосень 1921 г.  БДУ  прыняў першых студэнтаў. Спачатку былі арганізаваныгуманітарныя аддзяленні Педфаку: лінгвістычнае і гістарычнае, тады ж быліствораны факультэт грамадскіх навукі клінікі з некаторымі кафедрамі медфаку, аў 1922 г. Універсітэт пачаў працаваць напоўніцу. Пры адчыненні ўніверсітэтуузнік канфлікт каму быць рэктарам. Нацыянальныя колы хацелі, каб быўпрызначаны рэктарам Яўхім Карскі” Але рэктарам  ўрэшце  прызначылі запрошанага з Масквы прафесара Уладзіміра Іванавіча  Пічэту .Cяродпрафесарараў, якіх запрасілі выкладаць у новы ўніверсітэт было шмат цікавыхлюдзей: Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін ( “на лінгвістычным аддзяленні чы таўкурс аб беларускім мастацтве,… сабраў велізарны матэрыял, але курс лекцый,на жаль забаранілі і прафесара… выслалі з Беларусі),  Язэп Лёсік (выкладаўбеларускую мову, у яго  часта ўзнікалі канфлікты з камсамольскай арганізацыяй,бо камсамольская ячэйка ў сваіх лекцыях патрабавала, каб ён ў сваіх лекцыяхўказваў падабенства рускай і беларускай моў, але Лёсік гаварыў”Мову творыцьрозніца, а не падабенства, таму я і буду чытаць мову  з яе асаблівасцямі”),Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын (пачаў ствараць у Мінску музей  птушак ).Вялікую ролю ў студэнскім жыцці адыгрвалі студэнскія арганізацыі.Першай вялікайбеларускай студэнскай арганізацыяй было  Усебеларускае Студэнскае Аб’яднаннеБДУ, але яно скасавалася па палітычных матывах [7]

    

   Дваццатыя гады- гэта і новая старонка ў навуковым жыцці Мінска. У1921 годзе стварылася Беларуская Тэрминалагічная камісія, ёй належыць найвыдытнейшая роля ў запачаткаванні сістэматычнага і навуковага даследвання,развіцця беларускай навукі і культуры. Тое, што напачатку было невялікайгрупай навукоўцаў ”   разгарнулася ў вялікую агрганізацыю Інбелкульт,рэарганізаваны ў 1928 годзе ў Беларускую Акадэмію Навук..., дзе згуртаваліся амаль ўсе дзейныя навукоўцы, але, на жаль,  ў акадэміі было шмат спрэчак, якна  эканамічным грунце, так і палітычным: напрыклад, з-за таго, што тутпрацавалі некаторыя былыя памешчыкі( У.Адамаў і інш.)[7]

        

 Канец дваццатых — пачатак трыццатых гадоў зноў мяняў рысы і абліччыМінска: “высока ў неба ўзняліся светла-шэрыя кубя дома Урада. Ён быў самымвысокім у нашай рэспубліцы. Казалі, што Чырвоны сцяг на ім відзен з таго бокуграніцы А граніца праходзіла  зусім побач- па Заслаўскіх і Койданаўскіхпералесках”.Мінск “быў тады пагранічнікам і будаўніком: тынкаваў и фарбаваўкарпусы ўніверсітэтскага гарадка, заканчваў кінатэатр “Чырвоная зорка”,закладаў падмурак тэатра оперы і балета на Траецкай гары. А ў полі, заКамароўкаю, будавалася першая клінічная бальніца, узводзілася каланада Акадэміінавук, уздымаліся сцены Дома друку.[5].Дымілі трубы завода “Камунар”,машына-будаўнічага завода “Энергія” і гарбарнага завода “Бальшавік “[2, 5 ],“на беразе Свіслачы грукаталі і сіпелі машыны “Эльвозавода”, а да яго маленечкіпаравозік цягнуў ваганеткі з торфам. Першы трамвай, што з грукатам і звонамснаваў па савецкай вуліцы, рассыпаючы сінія іскры, здаваўся цудам тэхнікі ісамым шыкоўным транспартам. Аўтамабілі? Іх тады можна было палічыць папальцах… Шумелі высокія таполі на савецкай вуліцы. У ім жыла бабулька, якаяпамятала ўсіх дэлегатаў I з’езда РСДРП, расказвала Ю хто  дзе сядзеў, іпаказвала самавар, з якога яны пілі чай. Гэта быў першы музей беларускайсталіцы. З зялёнай брамкі на Кастрычніцкай вуліцы кожны дзень выходзіўсярэдняга росту чалавек з кійком у  руцэ. Ён ішоў лёгкаю хадою па даўчатыхтратуарах Садовай, зварочваў на Савецкую, з адным вітаўся, з другім спыняўся ігаварыў, падыходзіў да кіёскаў і ўсе ўсміхаліся яму. Яго ведаў увесь горад, ямукланяліся незнаўмыя, за ім назіркам хадзілі студэнты і маладыя рабочыя ішапталі адзін аднаму “Ідзе Купала”… З  Дома пісьменніка ён выходзіў разам зЯкубам Коласам.Аўтар “Новай зямлі” быў падобен на вясковага настаўніка” Іхадзіў ён астцярожна, нібы баяўся наступіць на баравіка ці балотную купіну.Яныспыняліся на рагу Садовай і Савецкай, доўга пра нешта гаварылі, трымаліся зарукі, і  відаць, цяжка было развітацца. Якуб Колас ішоў праз парк у свой домікз тоўстых круглякоў, памаляваных жоўтаю фарбаю, Купала знакаў за брамкаю, надякой звісала вецце старое таполі… Яны жылі тут  на ціхіх вуліцах..  іганарыліся “Мінскам, радаваліся. як ён расце і харашэе [5]… Дарэчы аб Домепісьменніка, ен размяшчаўся тады на вул іцы Савецкай, 68. “У Дому пісьменніказаўсёды было людна. Ішлі сюды не толькі са скаргамі і просьбамі, на с пэўнымісправамі,  а прыходзілі проста, каб сустрэцца, пабачыцца, пагаварыць, часампачытаць таварышу напісанае… Святы сустракалі разам, не разлучаліся і ў будні”. Тут былі і Купала і Колас, і Гартны і Чарот, Чорны і Бядуля.”Дом пісьменнікабыў не столькі установай, колькі клубам творчых работкнікаў..., утульнымпрытулкам муз, домам, у які заўжды хацелася зайсці днём на  шчырую таварыскубюгаворку, увечары -на ласкавы агенчык[ 6].

    Па-рознаму вабілі людзі  і свой вольны час. Быў у 30-я гг. вядомы парк “Прафінтэрн”.”Там заўсёды было шматлюдна, наведвальнікіадпачывалі, гралі духавыя аркестры, на дашчатых пляцоўках танцавала моладзь,наладжваліся розныя гульні, для чаго існавалі нават спецыяльныя майстры-трэнеры, якія называліся масавікамі, яны навучалі таксама розным танцам, асабліва тым, што нядаўна сталі пранікаць да нас з Захаду. Гэта былі факстрот ітанга… Таксама масавыя гулянні мінскай моладзі у вячэрні час былі  наЦэнтральным скверыі асабліва на Ленінскай вуліцы( цяпер вуліца Леніна). Людзітут проста прагульваліся( аўтатранспарту тут не было), наладжваліся спатканні,завязваліся знаёмствы, якія часцяком рашалі лёс маладых людзей.Так бавілі свойвольны час большасць хлопцаў і дзяўчат той пары.Пры гэтым якіх-небудзь грубыхканфліктаў, зацятых боек паміж маладымі хлопцамі, п’яных разгулаў з лаянкай,як правіла, у час такіх гулянняў  не было, хоць гарэлка была танная( шэсцьрублёў паўлітра) і прадавалася ў кожным прадуктовым магазіне. Сваркі і бойкізвычайна адбываліся на ускраінах горада, асабліва на вечарынках. У парку“Прафітэрн“штогод летам размяшчаўся перасоўны цырк, які рыязджаў аднекуль  зРасіі.Яго артысты-віртуозы зачароўвалі гледачоў...”   [11]

    Але  ведаў у трыццатыя гада Мінск  і шмат бедаў. Мінскстаў адной з першай ахвяр рэпрэсій. Беларуская інтэлегенцыя была абвінавачана управым ухіле. Масавыя арышты пачаліся у 1930 годзе. У першай палове годуарыштоўвалі па два-тры чалавекі у месяц, а ў ліпені арыштавалі адразу некалькісот чалавек… У першую хвалю арыштаў трапіла амаль уся беларуская эліта:акадэмікі (Я.Лёсік, Б.Эпімах-Шыпіла), прафесары ( А.Азбукін), пісменнікі,журналісты… Кожнаму арыштаванаму выставілі абвінавачванне, што ён з’яўляеццасябрам контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз Адраджэння Беларусі”. У час арыштаўМінск жыў у напруджанні і няпэўнасці, нярвовасці… Нябліжаўся час большжудасных рэпрэсій.[7]

    Чорнай стужкай  пранізала Мінск Вялікая Айчынная вайна.[3,5,7,8,11]

   Як раз напачатку вайны  ў Мінску адчынялася Камспмольскаевозера..[3,5].”Толькі што іскрыліся хвалямі озера..., паплылі лодкі, іграліаркестры, у неба ўзляталі зялёныя і ружовыя шары,” як  “песні  заглушыў… гулматораў… Ніхто не хацеў паверыць, што ляціць смерць, пагібель”[5].

   На 3-й  і 4-1 дзень вайны горад пацярпеў  жудасную бамбардзіроўку. Угэтыя дні, калі горад ужо ляжаў у руінах, яго кіраўніцтва са сваімі сем’ямізбегла у Магілёў.

 Шматжудасных  падзей адбывалася ў Мінску пад час вайны[3,5,7,8,11], у тым ліку, бясспрэчна нельга забыць канцэнтрацыўнныялагеры, створаныя нямецкай камендатурай.Першы такі лагер быў створаны адразунапачатку вайны каля Мінску у в.Дразды. Туды былі сагнаны ваеннапленныя імужчынская частка інтэлегенцыі Многія гараджане хадзілі  да драцяной гароджылагеру, рабілі спробы знайсці сваех родных, але тэрыторыя лагера быланастольки вяликай, што пазнаць  кагосьци  у брудзе, ды голадзе было амальнемагчыма. Лагер у Драздах рэгулярна “чысцілі”… ад хворых і мертвых , габрэяў, якіхвывозілі і растрэльвалі. Другі такі лагер быў створаны ў хуткім часе і на вул.Шырокай. Праз нейкі час было створана Мінскае гетта, якое ахоплівала сабой 32вуліцы і завулкі ( Рэспуббліканская, Калектарная, Заслаўская...)У пачаткустварэння мінскага гета ў ім трымалі каля  сто тысяч габрэяў-мінчан. У геттабыў створаны нямецкі Юдэнрат, што размяшчаўся на Юбілейнай плошчы,  там жа  паліцыястварыла карцар, пасля працы калонны габрэяў аказваліся на Юбілейнай плошчы,празваную ў ты час ў народзе “Плош чай  рабоў”[3].

  Вялізарны след у гісторыіі Мінска паклала яго падполле. Адным  сазначнейшых момантаў было   22 верасня 1943 г., калі “мінскія падпольшчыкізнішчылі галоўнага камісара Беларусі гаўляйта В.Кубэ. Непасрэдна тэрарыстычнуюакцыю ажыццявіла  яго служанка Алена Рыгораўна Мазанік, якой удалося ў сваёйневялікай ручной сумачцыпранесці у дом Кубэмагнітную мінуі прымацавацьда ложка”на якім спаў паплечнік Гітлера. За забойства В.Кубэ А.Р.Мазанік была удастоенавысокага звання Героя Савецкага Саюза.Пасля вайны яна закончыла бібліятэчныфакультэт Мінскага педагагічнага інстытута ім. М.Горкага і доўгі час працавалаў бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі”.Дарагую  цану прышлося заплаціць народуза  галаву В.Кубэ.Адразу пасля яго забойства тысячы жыхароў Мінска былірастраляна і павешаныТрупы павешаных на вулічных слупах акупанты не здымалінекалькі  дзён, каб такім чынам псіхалагічна  удзейнічаць на гараджан.[11]

  Амаль палова мінчукоў жыла пад час вайны  ў зямлянках.Некаторыя з гараджан прыстасоўвалі для жытла закуткі у сценах разбураныхбудынкаў, розныя падвалы. Кожны, хто як мог, уладкоўваўся на  папялішчы роднагагорада. Менш пакутвалі жыхары гарадскіх ускраін.Іх уласныя драўляныя дамызасталіся цэлымі. У многіх раёнах горада раслі баракі [11]

 Але нарэшце скончылася вайна. На вякі запомніў Мінск “гарачы дзень трэццяга ліпеня 1944 года: наўколгарэла зямля, неба вогненнымі слупамі працінала скрываўленыя дарогі ..., папатрушчаных камянях лязгалі гусеніцы запыленых танкаў. “[5].У дзень вызваленняМінскашмат хто быў заняты пошукам родных, блізкіх, увесь горад, а асаблівасцены Галоўнага Паштампту былі аклеяны аб’явамі, каб  а дгукну ліcя  родныя”[3]

  Мінск стаў жыць, аднаўляцца “ад завалаў бітай цэглы і абгарэлайдраўніны”. Мінск ў ты  час  быў падобен на “ цяжкахворага, які пачаўвыздараўліваць”[8], мінскія сыны “разбіралі завалы і клалі першыя падмуркі ...,яны мерзлі на рыштаваннях, працавалі па д зве змены, не заўсёды былі сытыя...,ажывалі трамваі і  першыя кварталы новых вуліц. Ужо пахла не куродымам, асмалою ачэсаных бэлек, вапнаю, пакостам, жалезам і потам муояроў і бетоншчыкаў.Хто ж яны былі?” Мінск памятае” імёны  і абліччы Дзяніса Булахава і АнфілаФіліпава, Ніны Бярозкінай і Лявона Баннага, Сямёна Місунова і Цімафея Фандо,Станіслава Ярашэвіча і Міхася Яроменкі”… Сцены Мінска” сагрэты цяплом іх рук,іх дыханнем, іх сэрцамі… А за імі ішлі тысячы юнакоў і дзяўчат-салдатак іўчарашніх  aфіцэраў.Яны дзяўблі мёрзлую зямлю і клалісцены  аўтамабільнага і трактарнага завода, узвадзілі карпусы інстытутаў ікінатэатраў..., за Кальварыяй вырас новы горад з Пушкінскім праспектам, звуліцамі Маўра і Лынькова, Глебкі і Гурскага…, праз колішнія склады фашысцкайпраржавелай смерці пралегла першая траса сталічнага метрапалітэна “[5].

 І ў канцы агляда хацелася б прывесці цудоўныя словы  Cяргея Грахоўскага: “ Любімым складаюцца песні, любімых не забываюць неў радасці, а ў горы любяць яшчэ  мацней… Ніколі не пытайцеся ш закаханых,за што яны любяць: ніхто не ведае, ніхто не адкажа… Ёсць любоў да блізкагачалавека, да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні.І   ёсць любоў да горада, складаная і невыказная, як радасць і боль. Любімы горад — длямяне заўсёды жывы  неабходны, са сваім абліччам, са сваім характарам,… сасваім жыццём і сваімі марамі...” [5]. Гэтыя радкі  Сяргей Іванавіч прысвяціўроднаму Мінску,  Так няхай, паважаныя   чытачы ,   мемуарная літаратура абМінску дапаможа  лепш адчуць ўсё гэта, дыхнуць паветрам мінулага Мінска, стацьпадарожнікам ў часе па родным горадзе, каб усім нам   з годнасцю  рухацца ўбудучыню  з любоўю да роднага горада як у сэрцах так і ўчынках.

Спіс літаратуры:

Бядуля-Плаўнік, М. Добры след/Марыя Бядуля-Плаўнік// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.13-20Вольскі В. Пра сябра/Віталь Вольскі// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.120-127Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.Гержидович, К. История минского бухгалтера Кастуся Гержидовича /Кастусь Гержидович; Записал С.Крапивин// Нар. газ. 1994 .-9-11 ліп.-с.3-4.Грахоўскі, С. Тры песні любові/С.Грахоўскі// Так і было: Артыкулы. Успаміны. Эсэ.-Мн.: Маст. літ,1986.- C.6-15Грахоўскі, С.Cавецкая, N 68 /С.Грахоўскі// Так і было: Артыкулы. Успаміны. Эсэ.-Мн.: Маст. літ,1986.- C.32-417.   Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк,1998. 305 c.Кавалёў, П. Сшытак у чорнай вокладцы: [Дзённік]// Кавалёў П. Судзі сябе сам: Апавяданнi і ўспаміны/ Павел Кавалёў.- Мн.: Маст. літ., 1992.-C.71-119.Савёнак, А. Пачаткі беларускага школьніцтва ў Менску: [1918-1920 гг.: Успаміны настаўніцы]/Апаленія Савёнак; Прадм. У.Арлова.// Крыніца.-1996.- №10.-С.71-74Семяжон, Я. Яны яго ведалі/ Язэп Семяжон// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.56-60Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.
еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам