Реферат: Чтение и анализ сказок

Беларускідзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

Кафедра методыкі выкладання беларускай мовы

Курсавая работа<span Tahoma",«sans-serif»;mso-bidi-font-family: «Times New Roman»">Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання

Члены камісіі:                                                    студэнткі 301 гр.         

______________                                                         факультэтаПіМПН

______________                                                         завочнага аддзялення

______________                                               Барысевіч Наталлі  Мікалаеўны

         ______________                                               кіраўнік:Верашчака Г.І.

         ______________

Мінск 2003

Тэма. Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання.

Мэта. Даказаць, што вывучэнне казак з выкарыстаннем розных прыемаў ізаданняў павышае ўзровень іх успрымання.

Задачы:

-<span Times New Roman"">         

разгледзецьшляхі ўзнікнення казкі і далейшае яе развіццё;

-<span Times New Roman"">         

удакладніцькласіфікацыю казак;

-<span Times New Roman"">         

вывучыцьасаблівасці чытання і аналізу казак;

-<span Times New Roman"">         

вызначыцьжанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці казак;

-<span Times New Roman"">         

сістэматызавацьпрыёмы і заданні для выкарыстання іх на ўроках літаратурнага чытання;

-<span Times New Roman"">         

эксперыментальнаправерыць эфектыўнасць выкарыстання творчых заданняў.

Аб’ектам даследвання з’яўляецца працэсс чытання і аналізу казак на ўрокахлітаратурнага чытання.

Прадметам даследвання з’яўляюцца разнастайныя заняткі як сродак павышэнняўзроўню ўспрымання казак.

Гіпотэза. Выкарыстанне творчых заданняў пры вывучэнні казак садзейнічаепавышэння ўзроўню іх успрымання.

Метады даследвання: вывучэнне псіхолага – педагагічнай і метадычнайлітаратуры, назіранне, канстатуючы зрэз, эксперымент, аналіз работ.

Змест      Уводзіны.

      Глава 1. Беларуская казка. Шляхіразвіцця. Класіфікацыя.

§ 1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя.

§ 1.2 Паходжанне казак пра жывел.

§ 1.3 Развіцце чарадзейных казак.

§ 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавык казак.

      Глава 2. Вывучэнне казак зулікам жанравай спецыфікі. Разнастайнасць заняткаў.

§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.

§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.

§ 2.3 Эксперыментальнае навучанне.

      Заключэнне.

      Дадатак.

      Літаратура.

Уводзіны

Галоўная мэта школьнага навучання – фарміраванне асобывычня. Чытанне як вучэбны прадмет мае ў сваім распаражэнні такі моцны сродак уздзеянняна асобу, як казка. Яна нясе ў сабе вялікі развіваючы і выхаваўчы патэнцыял:далучае дзіця да маральнага вопыта чалавецтва, развівае яго мысленне. Чымглыбей і паўней успрынята чытачом тая ці іншая казка, тым большае ўздзеянне наасобу яна аказвае. Пагэтаму ў якасці з вядучых задач навучання чытанню праграмавылучае задачу навучання успрыманню мастацкага твора.

Вывучэнне эпасу ў школе пачынаецца з казак. Гэтамэтазгодна, маючы наувазе вучэбна – выхаваучыя задачы, якія рашае настаўнік науроках літаратурнага чатання.

Казкі адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, даусяго яркага і незвычайнага, іх здольнасці здзіўляцца, перабольшваць,фантазіраваць.

Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя ізразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казках станоўчы геройтрапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод івыпрабаванняў, але ён іх адольвае.У казцы зло караецца, справядлівасцьаднаўляецца.Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей пасцігаць народнаеўяўленне пра добрае і злое; высокае, сумленнае і агіднае, нізкае; гуманнае іжорсткае.Прычым у казцы гэта паказана “буйным” планам.

Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якіміз’яўляюцца казкі, дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяццаз галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі і ўчынкамі, ацэньваюць гэтыяўчынкі.У элементарнай форме дзеці атрымліваюць уяўленне пра выяўленчыя сродкімовы мастацкага твора.

Але дастаткова часта дзеці, чытаючы твор, успрымаюцьапісанае няправільна, недакладна. Гэта звязана з тым, што настаўнік на ўрокахлітаратурнага чытання не працуе над здольнасцю аналізаваць твор мэтанакіравана.

Як паказвае практыка, мала выразна чытаць іаналізаваць твор, неабходна яшчэ ўмела спалучаць гэтыя віды работы з разнастайныміпрыёмамі і заняткамі, якія дапамагаюць дзецям глыбей разумець прачытанае,садзейнічаюць развіццю мовы, логікі мыслення і выхаванню пачуццяў.

Грунтоўнае вывучэнне методыкі работы над казкай,кампазіцыйных і жанравых асаблівасцей, разгляд і сістэматызацыя заняткаў,выкарыстоўваемых на ўроках літаратурнага чытання, — адным словам павышэннепрафесійнага ўзроўню і стала прычынай выбару дадзенай тэмы курсавой.  

“Накожны твор, — пісаў К. ДЗ. Ушынскі, — мы павінны глядзець як на акно, праз якоемы можам паказаць дзецям той ці інша бок жыцця.” Акаб нешта даць іншым, трэба гатым валодаць самому.

Глава 1

§1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі.Класіфікацыя.

Сярод апавядальных жанраў вуснапаэтычнай творчасцібеларусаў пераважнае месца займаюць казкі. Фальклорныя творы гэтага жанрудаволі разнастайныя па свайму паходжанню, мастацкіх асаблівасцях і ідэйна –тэматычнаму зместу. У сувязі з гэтым значэнне гэтага фальклорнага жанру можнабыло б сфармуляваць наступным чынам.

Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнайбольшасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, абонавелістычна – авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамоземастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс. (Па Чычараву У.І.)

Казкі адносяцца да старажытных відаў фальклору. Некаторыя іх жанры ўзнікліяшчэ ў першабытным грамадстве, але, відаць, пасля з'яўлення першых нескладаныхпесенных відаў, у прыватнасці працоўных песень. У класавым грамадстве былівыкліканы да жыцця новыя казачныя жанры. Некаторыя з іх працягваюць сваёразвіццё і ў цяперашні час.

Народныя казкіпрайшлі працяглы і складаны шлях развіцця, які яскрава адлюстраваў эвалюцыю іпаступовы рост самасвядомасці людзей. Першапачаткова казкі былі цесна звязаны зміфалагічнымі поглядамі і ўяўленнямі, занімізмам, татэмізмам (абагаўленнем жывёлы, раслін і нават прадметаў, якіялічыліся апекунамі, а то і сародзічамі людзей), магіяй і іншымі відаміпершабытнай ідэалогіі, з поглядамі далёкіх нашых продкаў і іх наіўныміўяўленнямі аб прыродзе і грамадстве. Гэтыя погляды і ўяўленні выліваліся ўміфалогію.

Найстаражытнейшыяміфы ўсходніх славян да нашага часу не захаваліся. Яны яшчэ на ранніх зтапахкласавага грамадства ў асноўным страцілі сваю язычаскую сутнасць дакладныхрасказаў і да нас дайшлі ў форме міфалагічных казак — казак аб жывёлах,цудадзейных (чарадзейных) казак іказак-былічак, якія вызначаюцца фантастычнасцю. Такі пераход ад «дакладных» міфаў да фантастычных казак звязан зпаступовым падзеннем веры ў цудоўнае.

Фантастыкастаражытных народных казак цесна пераплецена з выдумкай, якая выражаецца іменнаў фантастычнай форме. Фантастычная выдумка гэтых казак мае пазнавальнаезначэнне, у іх «перш за ўсё павучальная «выдумка» — цудоўная здольнасць нашайдумкі заглядваць далёка ўперад факта». Сапраўды, «аб каўрах-самалётах фантазіяказачнікаў ведала за дзесяткі стагоддзяў да вынаходніцтва аэраплана, аб вялікіхскарасцях руху ў прасторы прадбачыла задоўга да паравоза, да газа- іэлектраматора». Гэта сведчыць аб тым, што казкі народжаны перш за ўсё працоўнайдзейнасцю людзей і іх барацьбой за лепшае жыццё.

У дакласавымграмадстве былі пераважна фантастычныя казкі — аб жывёлах, цудадзейныя(чарадзейныя) і казкі-былічкі. Праўда, на вышэйшых этапах дакласавагаграмадства, а іменна пры радавым ладзе, з'явіліся і казкі новага тыпу, у якіхгаварылася аб выдатных падзеях, у асаблівасці ваенных подзвігах, і герояхнарода. Гэта былі зачаткі гістарычных паданняў, легенд і казак, а таксамабытавых паданняў і казак. Аднак яны ў дакласавым грамадстве часцей за ўсё мелітаксама фантастычны характар.

Толькі ўкласавым грамадстве фантастыка казак набыла іншы сэнс. Гэта абумоўлена ростам свядомасці мас, развіццём пазнаннязаконаў прыроды і грамадства. У гэты час фантастыка паступова страціла сваюнепасрэднасць у адлюстраванні рэчаіснасці і стала ўмоўна мастацкім прыёмамнароднай творчасці, які выкарыстоўваецца з мэтай адлюстравання з'яў жыцця. Згэтым складаным працэсам цесна звызана і пераасэнсаванне старажытных казачныхсюжэтаў і вобразаў у плане прыстасавання іх да рэчаіснасці класавагаграмадства. Пры гэтым робіцца ўпор на сацыяльныя з'явы, а таму матывы барацьбыстаражытных казак з грознымі з'явамі прыроды і грознымі жывёламі паступовапераўвасабляліся ў матывы сацыяльна-грамадскага характару, сталі адлюстроўваць новаежыццё і класавыя адносіны. Гэтым тлумачыцца таксама і тое, што многія казкі,якія ўзніклі ў дакласавым грамадстве, пазней набылі алегарычны (іншасказальны)сэнс.

Усё ж жыццёкласавага грамадства не магло знайсці поўнага адлюстравання ў старых казачныхжанрах. Сама рэчаіснасць выклікала з'яўленне гістарычных паданняў, легенд іказак і яшчэ ў большай ступені рэалістычных казак сацыяльна-бытавога зместу.З'яўленне легенд рэлігійна-хрысціянскага характару, якія некалькі адасоблены ад іншых казачных відаў, таксамаабумоўлена новай гістарычнай рэчаіснасцю феадальнага і частковакапіталістычнага грамадства, у прыватнасці ўзнікненнем і развіццёмхрысціянства.

У Беларусі аж даКастрычніка народныя казкі мелі для свайго развіцця спрыяльную глебу. Немалаважную ролю адыгралі параўнальна марудныя тэмпы рэзвіцця краіны, якаямногія стагоддзі цярпела прыгнёт захопнікаў, а таксама трываласць старажытныхфальклорных традыцый. Сукупнасць гэтых умоў садзейнічала развіццю беларускайказачнай творчасці. Невыпадкова знаўца ўсходнеславянскіх казак С. У. Саўчанкаадзначаў, што «па жывасці і харастве расказа беларускія казкі не маюць сабероўных».

Народныя казкі,як і песні, адносяцца да масавых відаў фальклору. Усё ж у стварэнні іраспаўсюджванні іх вялікую ролю адыгралі народныя майстры-казачнікі, якіміБеларусь заўсёды была багата.

3 таленавітыхказачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вызначаюцца Рэдкі і Аземша, ад якіх А.Сержпутоўскі запісаў многа цудоўных народнапаэтычных твораў («Сказки и рассказыбелорусов-полешуков». Спб., 1911). Характэрна, што Рэдкілюбіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі,а Аземша — галоўным чынам рэалістычныя казкі і анекдоты, у прыватнасцінакіраваныя супраць духавенства («Завідны поп», «Мужык, пан і ксёндз», «Новычорт» і інш.). Гэтыя казачнікі былі сапраўднымі майстрамі вуснага апавядання,мастацкай дэталі, арыгінальных замалёвак быту і прыроды (асабліва добра маляваўпрыроду Аземша). Іх казкі адзначаюцца высокім ідэйна-мастацкім узроўнем.

СавецкаяБеларусь таксама славіцца казачнікамі. Для прыкладу можна спаслацца наГулевіча, ад якога нашы фалькларысты запісалі многа казак, у тым лікулітаратурнага паходжання. Любімымі творамі яго былі цудадзейныя казкі, упрыватнасці аб багатырах, і рэалістычныя казкі і анекдоты, у якіх найбольш поўнаадлюстравана барацьба працоўных і іх імкненне да лепшай будучыні.

Народныя казкіз'яўляюцца  гордасцю беларусаў. Пабагаццю і разнастайнасці  янызаймаюць  першае месца ў казачным  рэпертуары ўсходніх славян і адно з першых месц сярод казак народаў свету.

Беларускія казкіў сваім развіцці прайшлі складаны шлях, многія этапы якога ўласцівы казачнамуэпасу і іншых народаў. Аднак найбольш блізкі беларускія казкі да творчасціславянскіх народаў, асабліва рускага і ўкраінскага, што вынікае з агульнасціпаходжання і гістарычнага лёсу ўсходніх славян. Адсюль зразумела, чамубеларускія казкі маюць больш агульных рыс з казачным эпасам рускіх і ўкраінцаў,чым уласных спецыфічных асаблівасцей, на складанне якіх прыпадае, магчыма,значна меншы адрэзак часу ў параўнанні з усім гістарычным перыядам развіццягэтага жанру.

Але побач згэтым беларускія казкі маюць сваю спецыфіку і з'яўляюцца дастойным укладам уагульную скарбніцу духоўнай культуры славянскіх народаў. Казачны эпасбеларускага народа — вельмі каларытная з'ява, якая прыцягвала да сябе ўвагумногіх вучоных. Высока ацэньваў беларускія казкі акад. Я. Ф. Карскі. Енпадкрэсліваў іх багацце і дасканаласцьмастацкай формы.

Беларускіяказкі, як заўважалі даследчыкі, вылучаюцца з казачнага эпасу ўсходніх славянвялікай колькасцю казак аб жывёлах, наяўнасцю рэшткаў некаторых архаічных форм,якія дапамагаюць даследчыкам вырашаць праблемы паходжання і развіцця казачнагаэпасу ўсіх славянскіх народаў. Але найбольш істотнай адзнакай, што вызначаеказачны эпас беларусаў і надае яму вялікае грамадска-палітычнае значэнне,з'яўляецца наяўнасць значнай групы антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак.Антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі ёсць у фальклоры іншых народаў, аднакспецыфічныя ўмовы, у якіх беларускія працоўныя вялі барацьбу супраць класавыхворагаў, садзейнічалі таму, што гэтыя творы набылі незвычайную ідэйную вастрынюі распаўсюджанне ў масах.

Беларускіказачны эпас вызначаецца таксама сваёй паэтычнай мовай, хаця многія паэтычныясродкі і кампазіцыйныя прыёмы з'яўляюцца агульнымі для казак усіх славян.

Некаторыявядомыя ў славянскім фальклоры вобразы набылі ў казачным эпасе беларускаганарода своеасаблівае мастацкае ўвасабленне. Асобныя мастацкія вобразы можналічыць больш уласцівымі беларускаму фальклору.

Казкі ва ўсёйсукупнасці можна вызначыць   яквуснапаэтычныя   эпічныя   апавяданні,  якія   адлюстроўваюць   рэчаіснасць (пры дапамозе выдумкі)  у  фантастычным   або рэалістычнымасвятленні. У сувязі з гэтым усе народныя казкі па спосабу адлюстраваннярэчаіснасці можна раздзяліць (умоўна) на два цыклы: фантастычныя ірэалістычныя. Да першых адносяцца тыя, у якіх пераважае фантастыка, а да другіх- казкі з рэалістычным паказам жыцця.

Да фантастычныхказак, якія ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве, адносяцца казкі аб жывёлах,цудадзейныя, або чарадзеішыя, казкі, казкі-легенды, гістарычныя. легенды ібольшасць гістарычных казак. Дарэалістычных казак, якія з'явіліся ў класавым грамадстве, належаць гістарычныяпаданні, некаторыя гістарычныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі-навелы, анекдоты, сказы і сацыяльна-бытавыя паданні. Асобнуюгрупу складаюць казкі-небыліцы і надакучныя казкі, у якіх мудрагеліста спалучаюцца і фантастычныя, ірэалістычныя элементы.

Беларускія казкіможна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест іхарактар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такаякласіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, бытавыя,авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі. Усе гэтыя катэгорыі казак, зразумела,вядомы і ў беларускім фальклоры, але найбольш пашыранымі відамі беларускіхказак, на якіх неабходна спыніцца больш падрабязна, з'яўляюцца казкі абжывёлах, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя, сярод іх вылучаюцца антыпрыгонніцкія,антырэлігійныя і ўласна бытавыя.

Гэтакласіфікацыя, як і многія іншыя, мае свае недахопы і можа быць прынята толькіўмоўна. У працэсе творчага развіцця вуснай народнай паэзіі класіфікацыйныя межымогуць парушацца, і часта адзін і той жа твор набывае рысы і чарадзейнай іантыпрыгонніцкай казкі, або казкі аб жывёлах і чарадзейнай і г. д. Аднаккласіфікацыя, няхай і ўмоўная, вельмі патрэбна. Яна групуе творы паасаблівасцях сістэмы мастацкіх вобразаў, стылю і г. д. і дазваляе глыбейразумець прыроду і спецыфіку казачнай фантастыкі кожнай з вылучаных груптвораў, іх ідэйны змест, асаблівасці мастацкай формы, шляхі і перспектывыразвіцця і многія іншыя важныя пытанні.

Такім чынам, казкі адлюстроўваюць эвалюцыю і рост самосвядомасці людзей.Гэты від фальклору бярэ свой пачатак з міфаў. Развіццё беларускай казкісадзейнічала сукупнасць маруднага тэмпу развіцця нашай краіны і трываласцьстаражытных фальклорных традыцый. З таленавітых казачнікаў Беларусі вызначаюццаРэдкі і Аземша, чые казкі адзначаюцца высокім ідэйна – мастацкім узроўнем.Беларускія казкі блізкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага іукраінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу усходніхславян. Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі казак:

1.<span Times New Roman"">     

Па спосабу адлюстравання рэчаіснасці.

2.<span Times New Roman"">     

 З улікам ідэйна – тэматычнага зместу іхарактару мастацкай выдумкі.

§1.2 Паходжанне казак пра жывел.

Казкі аб жывёлах (або жывёльны эпас), па ўсёйверагоднасці, з'яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. Аб гэтым гаворыцьне толькі прастата іх зместу, але ў першую чаргу адлюстраванне ў гэтых казкахстаражытнейшых міфалагічных поглядаў і такіх уяўленняў, як анімізм, татэмізм ізаамарфізм (увасабленне бажэстваў у вобразах звяроў). Першабытныя людзісустракаліся і вялі барацьбу перш за ўсё з жывёламі. Таму натуральна, што жывёлыпрыцягвалі асаблівую ўвагу нашых далёкіх продкаў, што адлюстравана і ў іхказках-міфах, у якіх дзейнічаюць жывёлы, а ў радзе выпадкаў побач з імівыступаюць і людзі.

На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, уасаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзямразумнымі істотамі, бо яны ўмелі (у сілу натуральнага адбору) лёгка здабывацьсабе ежу, хавацца ад ворагаў, у тым ліку ад паляўнічых, нечакана нападаць на іхі г. д. Усё гэта парадзіла няправільныя ўяўленні першабытных людзей абздольнасці жывёл думаць, разважаць, гаварыць, разумна наладжваць сваё жыццё.

3 цягам часу, з паступовым пазнаннем і падпарадкаваннем прыроды, у тымліку прыручэннем многіх карысных жывёл, з развіццём прылад і сродкаў, якія забяспечвалілюдзям перавагу над звярамі, характар і вобразы казак-міфаў аб жывёлах сталімяняцца. Татэмы пачалі губляць звышнатуральную сілу, і наогул казачныя жывёлысталі ўступаць людзям ва ўсім. Казкі-міфы аб жывёлах паступова перасталіпрымацца ўсур'ёз, стала ўсведамляцца іх фантастыка. Так міфалагічныя расказы абжывёлах ператварыліся ў казкі з іх

усвядомленайвыдумкай. Самыя старажытныя казкі-міфы ў крайнім выпадку паказвалі найбольшгрозных жывел не толькі разумнымі, але і моцнымі, якія перамагалі чалавека. Убольш познія часы ўжо чалавек аказваецца пераможцам. Напрыклад, у казцы «Мужык,мядзведзь і ліса» апавядаецца аб тым, як селянін перахітрыў не толькімядзведзя, але і лісу: пры дапамозе яе забіў мядзведзя, а затым лісу зацкаваўсабакамі. У казцы «Чалавечы розум» гаворыцца аб перамозе селяніна над воўкам,дзікам і мядзведзем і г. д. Такія казкі аб жывёлах маглі з'явіцца ў большпознія часы, не раней пераходнага перыяду ад дакласавага да класавагаграмадства, калі ўжо была адчувальнай сіла не толькі калектыву, але і асобнагачлена грамадства.

Казкі абжывёлах, адарваўшыся ад міфалагічнай асновы дакласавага грамадства, сталінабываць новы сэнс. У класавым грамадстве, пераважна ў эпоху феадалізму, многіяз іх ператварыліся ў алегарычныя апавяданні: пад вобразамі звяроў сталі мець наўвазе людзен, прычым традьшыйныя вобразы жывёл захавалі асноўныя рысы. Гэтадатычыць перш за ўсё такіх калісьці грозных, моцных або хітрых жывёл, якмядзведзь, воўк і ліса, але яны ў многіх выпадках сталі абазначаць розных насільнікаў,эксплуататараў — людзей, якія жывуць за чужы кошт, крыўдзяць іншых, а таксамаадзін аднаго. У гэтым чотка адбілася сацыяльная алегорыя многіх казак абжывёлах, уласцівых класаваму грамадству.

Алегарызм забяспечыў многім казкам аб жывёлах параўнальна вялікі поспехсярод працоўных феадальнага, а таксама капіталістычнага грамадства. Гэтыя казкіўспрымаліся па-новаму, як вуснапаэтычныя творы, фантастыка якіх служылараскрыццю сацыяльных адносін, малявала розныя сацыяльныя тыпы, розныя рысычалавечага характару, а таксама рэалістычныя бытавыя карціны. Пры гэтымфантастыка такіх казак, як і іх вобразы, мае ўмоўны характар. Зна-чыць, такіяказкі аб жывёлах нельга безагаворачна адносіць да жывёльнага эпасу. Гэта пасутнасці рэалістычныя сацыяльна-бытавыя казкі, але алегарычнага характару. Янытолькі генетычна (па паходжанню) звязаны са старажытным жывёльным эпасам.З'яўленне такіх казак абумоўлена класавым грамадствам.

Многія казкі аб жывёлах у класавым грамадстве ператварыліся ў байкі —павучальна-забаўныя апавяданні, прызначаныя галоўным чынам для дзяцей. У іхпроста і выразна раскрываюцца тыповыя рысы характару і паводзін звяроў, што маепазнавальнае значэнне. Такія, напрыклад, казкі — байкі аб рукавічцы, у якойпасяліліся розныя звяры, аб вераб'і і былінцы і інш. Гэтыя казкі таксама частазвяртаюцца да алегорыі, перадаючы рысы характару і паводзін людзей. Так, указцы аб рукавічцы мядзведзь выступае як пэўны сацыяльны тып — як насільнік,але ў той жа час у яго вобразе адлюстраваны і тыповыя рысы звера, якія таксамамогуць успрымацца і алегарычна (як чалавечыя рысы, уласцівыя цельпухам).

Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якіяхарактарызуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, лісіца, заяц, дзік, жораў,чапля, цецярук, дзяцел, верабей, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі:казёл, баран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік «дзеючыхасоб» гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны казкі з жыццём іх творцаў із навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету.

Адна з асаблівасцей казак — замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якіяі вызначаюць паводзіны герояў у розных сітуацыях. Лісіца вызначаецца хітрасцю,і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі звярамі.Воўк дужы, але вёльмі прагны, неразумны, а таму яго часта абдурваюць лісіца,свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога —незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і разважлівы кот; які дае парадыпакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам. Кот і лісіца дзякуючы кемлівасці ісмеласці перамагаюць мядзведзя, воўка і дзіка.

Адна з шырока вядомых рускім, беларускім і украінскім казачным эпасеказка «Церам-церамок» паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яебеларускія варыянты «Дзедава рукавічка», «Муха-хахаўка» і інш. вельмі трапна ікрасамоўна характарызуюць звяроў. У дзедавай рукавічцы сабраліся жаба —«паня-пацягуня», рак-тарабун, заяц — «па бярэзнічку прыгун», лісіца — «добраямаладзіца» і воўк -«з-за куста хапун», якіх цісне «зверху прыціскун» —мядзведзь.

Ідэалы народа, яго высакароднае маральнае аблічча  яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюцьімкненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць,рашучасць, знаходлівасць. Разам з тымнарод рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюцьфанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы «Як кот і сабака з ваўкомдружбу вадзілі» асуджаецца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў слухачавыклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому,бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў ў казках надапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.

Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца група камулятыўныхабо ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныяэпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе дэталі папярэдніх ідапаўняецца нечым новым. 3 кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючыхасоб, адбываецца «нарашчэнне» дзеяння.

Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны зжыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розныхз'яў грамадскага жыцця і побыту.

Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасебеларускага народа, з'яўляюцца па свайму паходжаннюнайбольш старажытнымі, аб чым сведчаць старажытных вераванняў, наіўнаяпершабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светамлюдзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей укласавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыязапісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкігэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.

Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яныадлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыямэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнайпаэзіі, А. М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах «мы чуем водгукі працы надпрыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы».

Як сцвярджаюцьдаследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікіўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытныхлюдзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм ітатэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якойфарміравалася фантастыка гэтых гвораў. Уяуленні першабытных людзсй аб тым, штожывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, штоўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і ўзніклі раней татэмізму і незалежалі ад абагаўлення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іхсваші роданачальнікамі — «татэмамі», чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню,надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках.

Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока быліраспаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі  на  развіццё народнай  творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян    аб  жывёлах    сустракаюцца вельмірэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваеццаад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Казкаапавядае аб тым, як  мядзведзь,  якому адсеклі лапу, ідзе  адпомсціць селяніну іяго жонцы, што парушылі забарону паляваць на «свяшчэнную   жывёлу» —татэма.

Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстравана залежнасцьчалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі,калі, як гаварыў А. М. Горкі, «рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галававучыць рукі а разумныя рукі зноў і ўжо мацней садзейнічаюць развіццю мозгу»,чалавек усё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яесабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленнях аб навакольным свеце ўсёбольш пачынаў пераважаць рацыянальны пачатак. Новыя адносіны чалавека дапрыроды і з'яў сацыяльнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне і ў народнайвуснапаэтычнай творчасці.

У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамісацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з'яваміпрыроды, характарам, паводзінамі і звычкамі розных жывёл, але галоўным аб'ектаміх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ўзмесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушназаўважыў У. П. Анікін, «выдумка ў казках страціла свой былы характар іператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказанне, алегорыю. Пераход старажытнайфантастыкі ў алегорыю быў тым натуральней, што і раней жывёлы надзялялісяантрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечымрозумам». Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымітворамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганыграмадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.

Казкі аб жывёлахдаўно спынілі сваё развіццё, але янь шырока бытуюць і ў нашы дні. Гэтакаштоўная спадчына народнай культуры, якая дапамагае нам выхоўваць дзяцейНевыпадкова казкі аб жывёлах так шырока выкарыстоў ваюцца ў дзіцячайлітаратуры, у дзіцячым тэатры і кіно Акрамя таго, яны маюць вялікаепазнавальнае значэнне, дапамагаюць раскрыць многія бакі жыцця і погляды нашыхдалёкіх продкаў.

Казкі аб жывелахз’яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. З цягам часу адбываеццаператварэнне міфалагічных расказаў аб жывёлах у казкі з выдумкай, а паслянабываюць новы сэнс, ператвараючыся ў алегарычныя апавяданні. Кожны від казкінепарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі, адлюстраваннем поглядаў, адносін людзейда жыцця і побыту.

§1.3 Развіцце чарадзейных казак.

Да найбольшстаражытных казак, акрамя жывёльнага эпасу, адносяцца таксама цудадзейныя, абочарадзейныя, казкі. Іх узнікненне адносіцца да часоў першабытнага грамадства.

Сутнасцьцудадзейных (чарадзейных) казак заключаецца ў іх назве. Навакольная рэчаіснасцьу гэтых казках прапускаецца праз фантастычную прызму тут гаворыцца аб розныхцудах, ператварэннях, незвычайных героях, пачварах і ўвогуле фантастычныхістотах, аб перамозе казачных герояў над ворагамі. У гэтым своеасабліваадлюстроўваюцца рэальныя грамадскія і бытавыя адносіны і барацьба людзей заасваенне і падпарадкаванне прыроды. Фантастыка ў гэтых казках вызначае іхзмест, вобразы, а часта і паэтыку.

Грозныя з'явы прыроды і яе панаванне над людзьмі, а таксама варожыя сілычалавечага грамадства ў старажытных казках увасабляліся ў міфічныя вобразы.Такімі выступаюць розныя пачвары, цмокі, змеі, ведзьмы, чэрці, Баба-яга, КашчэйБяссмертны, Цуда-Юда і інш. У іх народная фантазія ўвасобіла варожыя людзямсілы прыроды і грамадства. Гэтыя вобразы на працягу многіх стагоддзяў набыліўстойлівыя рысы, як і іх праціўнікі — казачныя героі: волаты і асілкі.

Характэрна, што ў цудадзейных казках, як і ў іншых народных казках,заўсёды перамагаюць героі — носьбіты лепшых рыс народа і выразнікі ягоімкненняў. Гэтыя героі ўвасабляюць народныя паняцці аб сумленні, чэсці,справядлівасці, дабраце і гуманнасці, а іх ворагі — усё коснае, цёмнае,класава-эгаістычнае. Перамога казачных герояў азначае перамогу маральна-этычныхідэалаў і свабодалюбівых імкненняў працоўнага народа. Героям звычайна нялёгкадастаецца перамога, але затое ім служаць птушкі, звяры, расліны і на-ватміфічныя істоты.

Героям чарадзейных казак амаль заўсёды дапамагаюць цудоўныя памочнікі.Імі могуць быць людзі — мудрая дзяўчына, парады якой выратоўваюць асілка,старэнькі дзядок, што дорыць герою чароўныя прадметы (збанок, абрус, рог,торбу-саматруску, тапор-самасек, дыван-самалёт), а таксама жывёлы — карова,конь і інш.

Прыроду гэтых вобразаў трэба разглядаць зыходзячы з іх функцый у казках.Яны ў большасці сваёй якраз і з'яўляюцца вынікам «вобразнага, гіпатэтычнага,але ўжо тэхналагічнага мыслення» нашых продкаў, адлюстроўваюць іх марыпадпарадкаваць прастору, час, дасягнуць дабрабыту. У некаторых вобразахцудоўных памочнікаў можна заўважыць рэшткі культу продкаў, татэмістычныхуяўленняў, магіі.

Культ продкаў,рэшткі якога да нядаўняга часу захоўваліся на Беларусі ў выглядзе свята«дзядоў» — памінання памёршых, складае ўяўленні аб тым, што і пасля смерціпродкі ўплываюць на жыццё сваіх нашчадкаў. Яны могуць абара-няць людзей адрозных злых духаў і іншых варожых істот, рабіць дабро, але калі да іхпаставіцца з непавагай, то могуць прынесці і вялікую шкоду. Параўноўваючы сэнсстаражытных культаў і абрадаў з казкамі, героі якіх, выконваючы наказ бацькі,ходзяць на яго магілу, за што атрымліваюць незвычайныя падарункі, можназаўважыць некаторыя агульныя рысы.

3 развіццём свядомасці людзей, пазнаннем грамадскіх з'яў і падначаленнемпрыроды міфалогія страціла сваю глебу. Верагоднасць міфаў стала знікаць; янысталі ўспрымацца як фантастычныя выдумкі. Гэта адбылося не адразу, а паступова,на першых этапах развіцця класавага грамадства. У сувязі з гэтым цудадзейныяказкі, як і многія казкі аб жывёлах, набылі новы характар — яны сталі прыдапамозе выдумкі, у якой яшчэ вялікую ролю адыгрывала фантастыка, адлюстроўвацьрэчаіснасць класавага грамадства.

У класавым грамадстве казачныя героі сталі ўвасабляць народныя сілы,ідэалы і імкненні. Яны набылі, у прыватнасці, лепшыя рысы шматлікіх змагароўсупрань насілля і прыгнёту як з боку захопнікаў так і з боку сваіхэксплуататараў, якія ў сваю чаргу ўвасобіліся ў вобразах казачных ворагаў. Умногіх цудадзейных казках сталі адлюстроўвацца таксама бытавыя і сямейныяадносіны,  авантурныя прыгоды.

Даволі шматлікія цудадзейныя казкі сталі адлюстроўваць барацьбу народа Русі супрацьіншаземных захопнікаў, увасобленых у вобразах цмока, змея або КашчэяБяссмертнага (казкі «Курыла Кажамяка», «Івашка — мядзвежае вушка» і інш.).Героі гэтых казак нагадваюць былінных волатаў. Больш таго, рад старажытныхказак па-свойму паўтарае сюжэты гераічных былін, у якіх выступаюць ІльяМурамец, браты-волаты і іншыя асілкі-героі.

Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія найбольш поўна захавалі рысыстаражытнасці, можна вылучыць творы аб подзвігах асілкаў —Івашкі-Мядзведжага  вушка, Кацігарошка,Дубін-багатыра,  Гарын-багатыра,  Вярнідуба і інш. Яны выступаюць як змагарыза  праўду, справядлівасць, супрацьрозных варожых сіл.

Вельмі пашыраны былі на Беларусі творы, якія ў паказальніках казачныхсюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казах аб трох царствах. У пошуках Кашчэя абошматгаловага змея герой трапляе спачатку ў меднае, потым у срэбнае і, нарэшце,у залатое царства, дзе перамагае ворага і вызваляе захопленую ім у палонцарскую дачку.

Сістэма вобразаў казак аб асілках і тыповыя для іх Мастацкія сродкі даюцьшырокія магчымасці для ўслаўлення гераізму, мужнасні, рашучасці і сілы, любвіда свайго народу і адданасці яму. Ідэалы, за я

еще рефераты
Еще работы по литературе, лингвистике