Реферат: Фарміраванне беларускай нацыі

Фарміраваннебеларускай нацыі

ЗМЕСТ

1. Этнічная і канфесійнаяструктура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі

2. Фарміраванненацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі

3. Развіццё асветы

4. Станаўленнебеларусазнаўства

5. Фарміраваннебеларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры

6. Выяўленчаемастацтва і архітэктура

7. Беларускаенацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. ЭтнічнаяіканфесійнаяструктуранасельніцтваБеларусіўскладзеРасійскайімперыі

Пасля падзелаў РП у этнічнай і канфесійнай структуры на Беларусі ў складзеРасійскай імперыіадбыліся пэўныязмены. У адпаведнасці з увядзеннем так званай «мяжы яўрэйскай аселасці» і высяленнем яўрэяў з сельскай мясцовасці іх доля ў гарадскім і местачковым насельніцтве колькасна пераважыла ўсе іншыя нацыянальныя пласты. У складзеРасійскай імперыібеларусы пражывалі ў межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губ. У сярэдзіне ХІХ ст. іх налічвалася 2 726 тыс. З другой паловыХІХ ст., асабліва пасля паўстання 1863 г., на Беларусі ўзмацніўся прыток рускагаэлементу (чыноўнікаў, настаўнікаў, памешчыкаў, святароў).

Пад час правядзення ў 1897 г. першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, яго нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднаймове. У выніку пражыванне беларусаў (5 711тыс.) выявілася не толькі ў 5 азначаных, але (303 тыс.) і ў сумежных з імі Чарнігаўскай,Ковенскай, Смаленскай губ. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі складала 6500,2 тыс. чалавек, з іх 655,2 тыс. (10,1 %) пражывала ў гарадах і 5 845,1 тыс.(89, 9 %) – у вёсках і мястэчках. За другую палову ХІХ ст. яно вырасла на 93,5%, нават больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асабліва імкліва ўзрасталагарадское насельніцтва гандлёва-прамысловых і чыгуначных цэнтраў (Мінск,Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст). Доля беларусаў сярод гараджан дасягала 14, 5%,а на вёсцы – каля 80% .

З 492,9 тыс. чалавек (5,8% ад усяго насельніцтва), якія назвалі рускую мову сваёй роднай, 37,5 %пражывалі ў гарадах і 62,5 % — у мястэчках і вёсках. Найбольшыя рускія дыяспарыіснавалі ў губернскіх і асобных павятовых цэнтрах. Доля рускага насельніцтва ўгарадах складала 17,7, а ў сельскай мясцовасці – 4, 4 %. У сваёй масе рускіяз’яўляліся чыноўнікамі, ваеннаслужачымі, памешчыкамі, і святарамі.

Колькасць палякаўскладала 424,2 тыс. чалавек або 5,0 % ад усіх жыхароў беларускіх губерняў. Угарадах іх удзельная вага складала 11, 8 %, у вёсках і мястэчках – 4, 0 %.Чацвёртая частка палякаў належала да дваранства, галоўным чынам да дробнапамеснайшляхты.

З 1 202 тыс. яўрэяў (14,1% ад усяго насельніцтва Беларусі) 53, 9 % жылі ў мястэчках і 46,1 % — угарадах. Адпаведна і мястэчкі, і гарады па этнічнаму складу з’яўлялісяпераважна яўрэйскімі.

У канцы XIX ст. убеларускіх губернях пражывала 13 570 мусульман (у тым ліку 3,9 тыс. –вайскоўцаў, прызваных з Паволжжа) з іх 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую.Карэнныя беларускія татары канцэнтраваліся ў Мінску і Навагрудку, а таксамаСлуцкім, Навагрудскім і Ігуменскім паветах. Іх адносна невялікая колькасцьтлумачылася значнымі асіміляцыйнымі працэсамі. Тым не менш, татарам удалосязахаваць мусульманскую веру і самабытную культуру.

Такім чынам, у канцы ХІХст. этнічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі былі ўласцівы канцэнтрацыяпрадстаўнікоў «тытульнай нацыі» у весцы, а яўрэяў як буйнейшай нацыянальнайменшасці – у гарадах і мястэчках. Палякі і рускія, прыкладна раўнамернапрадстаўленыя ў гарадах і сельскай мясцовасці, у адрозненні ад беларусаў, мелівыразную нацыянальную самаідэнтыфікацыю. І рускія, і палякі не лічылі беларусаўасобным этнасам, а самі яны па розных прычынах не надавалі гэтаму пытаннюналежнай увагі.

Не вылучаліся беларусы іасаблівай набожнасцю. Праблема іх веры больш займала рускую і польскую эліту.Так, Кацярына ІІ зрабіла шмат для таго, каб аднавіць на тэрыторыі Беларусібылую магутнасць праваслаўнай царквы. Пасля канчатковага далучэння Беларусі даРасіі (1795) тут дзейнічала Мінская і Літоўская епархія з 200 прыходамі. Прыгэтым, па волі Імператрыцы, усіх усіх уніятаў, якія складалі асноўную масувернікаў-беларусаў (каля 70%) і аб’ядноўваліся ў 862 прыходы, сталі прымусовапераводзіць у праваслаўе. Толькі пасля яе смерці Павел І прыпыніў гвалт івярнуў беларусаў да іх канфесіі. Планы Кацярыны ажыццявіліся пры ўдзеле яеўнука – Мікалая І, які ў 1839 г. падтрымаў ініцыятыву ўніяцкага архіепіскапа Я.Сямашкі аб далучэнні ўніяцкай паствы да праваслаўя.

На пачатку ХІХ ст.колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася з 69 (1773) да 231 (1823). Натэрыторыi Лiтвы i Беларусi дзейнiчала 4 бiскупствы – Вiленскае, Магiлёўскае,Мiнскае, Ковенскае. Але пасля дзвюх хваль русіфікацыі, якія адбыліся пасляпаўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., часу праваслаўная рэлігія ператваралася ўадзіную дзяржаўную рэлігію з наданнем яе служыцелям шматлікіх ільгот і перавагу параўнанні са святарамі іншых канфесій. Яна ж з’яўлялася складовай часткайдзяржаўнай ідэалогіі.

На працягу стагоддзяўзахоўвалі сваю мусульманскую рэлігію беларускія татары. На сродкі вернікаў у 1900 г. у Мінску была пабудавана мураваная мячэць.

Пасля выдання ў 1905 г. царскага ўказу аб верацярпімасці ў Расійскай імпэрыі больш за сто тысяч вернікаў перайшлі ўкаталіцтва. Але па-ранейшаму дыскрымінаванымі ў правах заставаліся стараверы,баптысты, некаторыя іншыя пратэстанты, а таксама іудзеі.

2. Фарміраванненацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі

Асэнсаванне беларусамісваёй прыналежнасці да асобнага этнасу або фарміраванне іх нацыянальнайсамасвядомасці пачалося пасля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы«Беларусь», «беларускі» і г. д. знаходзіліся галоўным чынам у афіцыйным ужыткуі мелі больш геаграфічны, чым этнічны змест. У адрозненне ад іншых нацыянальныхгруп, іх нацыянальная ідэнтыфікацыя беларусаў не мела выразных крытэрыяў і нез’яўлялася агульнапрызнанай. Прычым сам народ, у падаўляючай большасцi, cяляне,не мелі магчымасці асэнсавана заявіць аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці.Прычынай тыму быў не толькі нізкі ўзровень яго асветы, але і ўздзеянне чужыхяму паланізацыі і русіфікацыі.

Зародкі беларускайнацыянальнай самасвядомасці варта шукаць у асяроддзі той шляхты, якаяакцэнтавала ўвагу на мясцовых, «тутэйшых», літвінскіх каштоўнасцях і бачыла ўіх стымул для вылучэння з вялікапольскай нацыі ва ўласную этнічную супольнасць.Вывучэнне гісторыі ВКЛ, народнага фальклору і інш. набліжала прагрэсіўную шляхту і інтэлігенцыю дасялянства, ствараючы перадумовы для кансалідацыі ўсіх пластоў беларускага насельніцтва.

Дзякуючы дасягненнямбеларусазнаўства, кола прыхільнікаў думкі аб беларусах як самабытным народзеняўхільна пашыралася. Важкі ўклад у гэтым накірунку ўнёс В. Дунін-Марцінкевіч.Яго літаратурныя творы ўзнялі пашырылі ўжытак народнай мовы і дэманстравалінацыянальную адметнасць беларусаў. Яскравым паказчыкам таго ж стала «Мужыцкаяпраўда» і «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага, дзе, акрамя іншага, адбіласяімкненне часткі шляхты разам з сялянствам змагацца супраць царызму за сваюволю, школу, веру (уніяцтва) і інш. Разам з тым пад час паўстання 1863 г. на Беларусі нацыянальная самасвядомасць яго ўдзельнікаў пэўным чынам дыферэнцыравалася папрыкмеце вялікапольскіх і мясцовых мэтаў.

Аб фарміраваннінацыянальнай самасвядомасці беларусаў сведчаць выступленні групы «Гоман».Вялікі ўклад у гэты працэс унёс Ф. Багушэвіч. У выніку, у другой палове XIX ст.вынайдзеная самаўладдзем назва праваслаўнага насельніцтва РП, затымПаўночна-Заходняга краю «беларусы» стала пераўтварацца ў этнонім. Адначасовапрацягвалі існаваць рэгіянальныя назвы беларусаў (палешукі), канфесіянімы(рускія і палякі) і саманазва «тутэйшыя».

З сярэдзіны ХІХ ст. зЗаходняй Еўропу ў Расійскую імперыю ўзмацніўся паток новых філасофскіх,палітычных, прававых ідэй, вучэнняў і г.д. У іх ліку, ідэалогія нацыяналізма,якая абвяшчала вышэйшай каштоўнасцю палітычную самастойнасць асобнага народа,які пражываў на пэўнай тэрыторыі, меў сваю эканоміку, сацыяльную структуру,матэрыяльную і духоўную культуру. Гэтая ідэалогія абапіралася на патрыятычныяпачуцці членаў этнічнай супольнасці і спрыяла іх кансалідацыі, незалежна адсацыяльнага (маёмаснага, канфесійнага) стану. У сукупнасці са значнымі сацыяльна-эканамічнымі,грамадска-палітычнымі і культурнымі пераменамі, якія адбываліся ў імперыі, ідэінацыяналізму паскорылі працэс пераўтварэння насяляўшых яе народнасцей у нацыі –устойлівыя супольнасці людзей на базе агульнасці іх тэрыторыі, мовы,эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, што выяўлялася ў культуры.

Пэўныя нацыястваральныяпрацэсы адбываліся і ў беларусаў. Паводле агульнарасійскага перапісу (1897),насельнiцтва Расii за 37 год вырасла на 52 млн (з 74 да 126 млн), а Беларусі –амаль падвоiлася і склала: 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3, 1 млн рускiх, палякаў,украiнцаў, яўрэяў (13, 8%), лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыхароўБеларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.

У сувязі з развіццёмрыначных адносін, транспартных камунікацый, пашырэннем адукацыі і інш.адбывалася лексічнае ўзбагачэнне беларускай мовы, яе ўніфікацыя, пашырэннесферы ўжытку. На пачатку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фарміравання на баземінска-маладзечанскага дыялекту мовы літаратурнай. Яе заснавальнікаміз’яўляліся інтэлігенты, аб’яднаныя вакол «Нашай Нівы».

Скасаванне прыгоннагаправа ў 1861 г., ажыццяўленне аграрнай і іншых рэформаў стымулявалі ўсебаковуюкансалідацыю беларусаў у сістэме агульнага эканамічнага жыцця ікапіталістычнага рынку. Прыстасаванне памешчыкаў і сялян да новых умоўгаспадарання патрабавала перамен у іх адносінах на пачатках узаемнага інтарэсу.Малазямелле і беззямелле вымагала ад сельскіх працаўнікоў большай мабільнасці:пошуку дадатковых крыніц заробку і новых месцаў пражывання. Гарадская іместачковая прамысловасць, якая да гэтага часу забяспечвалася пераважнаяўрэйскай рабочай сілай, стала папаўняцца выхадцамі з вёскі. Адпаведна ўатрадзе шматнацыянальнага пралетарыяту павялічвалася праслойка беларусаў.

Умацаванне эканамічныхсувязяў паміж прамысловымі цэнтрамі і аграрнымі ўскраінамі, паміж горадам івёскай адбывалася ва ўмовах паляпшэння транспартных камунікацый, асаблівачыгунак – Маскоўска-Брэсцкай, ЛібаваРоменскай, Палескай і інш). Губернскія(Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск) і асобныя павятовыя цэнтры (Бабруйск,Баранавічы, Гомель, Пінск, Полацк, Рагачоў і інш.) з’яўляліся не толькі буйнымігарадамі, але месцамі размяшчэння лакальных рынкаў, звязаных паміж сабою іінтэграваных у агульнарасійскі рынак.

У паслярэформенны перыядна Беларусі назіралася цеснае перапляценне сацыяльнай i нацыянальнай структурнасельніцтва. Сялянства было прадстаўлена беларусамi; памешчыкi – (у асноўным)палякамi i (у меншай ступені) рускiмi; купцы і рамеснiкi (галоўным чынам)яўрэямi; адміністрацыя, чыноўнiцтва – рускiмi; інтэлігенцыя – рускімі, яўрэямі,палякамі. З развіццём капіталістычных адносін у грамадстве адбываласяфарміраванне новых класаў – пралетарыяту і буржуазіі. Усяго напачатку ХХ ст.колькасць наёмных рабочых у эканоміцы Беларусі было занята каля 460 тыс. чал.,у тым ліку ў прамысловасці 235 тыс., на чыгунцы – 25 тыс., у сельскайгаспадарцы і іншых сферах занятасці – 200 тыс. чал. Па нацыянальнай прыкмецегарадскі пралетарыят складаўся (пераважаўшай большасці) з яўрэяў, а таксамарускіх, палякаў, беларусаў і іншых.

Да класу буржуазііналежалі ўладальнікі прадпрыемстваў, банкаў, магазінаў і г. д., усіх тых, хтожыў на даходы ад выкарыстання наёмнай працы, змешчаных капіталаў, здадзенай уарэнду ўласнасці і г. д. Прамысловыя (51%), гандлёвыя (84,5%) і амаль усебанкаўскія капіталы знаходзіліся ў руках яўрэйскай буржуазіі. Да 1897 г. доля рускіх купцоў складала – 10,7 %, а беларускіх 1,7 %.

Зямельныя багаццізнаходзіліся ва ўласнасці польскіх і рускіх памешчыкаў, якія ў сваёй большасціперайшлі на капіталістычны лад гаспадарання. Да буржуазii можна аднесці і каля12% вясковых яе прадстаўнiкоў – хутаран i адрубнiкоў, усяго каля 50 тыс.гаспадароў. Такім чынам, колькасць беларускай нацыянальнай буржуазii складала неменш за 1 млн чал. Яе нешматлікасць, эканамічная і палітычная слабасцьзамаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

Беларуская інтэлігенцыя,як правіла, рэкрутавалася з асяроддзя збяднелай засцянковай шляхты, набыўшыхадукацыю выхадцаў з вёскі і іншых пластоў насельніцтва, толькі ўставала на шляхсвядомай барацьбы за інтарэсы свайго народа, у першую чаргу – за нацыянальнуюасвету. У неспрыяльных умовах (адсутнасць сваёй дзяржаўнасці, нацыянальныхарганізацый, засілле вялікарускага і польскага шавінізму) гэтая барацьбаз’яўлялася важнейшым кансалідуючым фактарам беларускага народа і спрыяла ягосамасвядомасці.

У горадзе iснаваўкангламерат культур (яўрэйская, польская, руская), кожная з якiх развiваласяпа-свойму і ва ўласным рэчышчы. Уласцівая беларусам культура дамiнавалi толькiна вёсцы.

Да гэтага ж часусфарміравалася такая характэрная нацыі рыса як менталітэт. На думку прафесараЯ. С. Яскевіч, беларусы ўвабралі ў сябе ўніяцкую схільнасць да кампрамісаў,героіку каталіцызма, строгую стрыманасць пратэстанцтва, праваслаўны калектывізм(саборнасць). Беларусы набылі такія высокамаральныя якасці, як талерантнасць,працавітасць, гасціннасць, шчырасць. Ім уласцівы разважлівасць, памяркоўнасць,непрыняцце гвалту як сродка дасягнення мэтаў.

Такім чынам, важнейшыяпалітычныя мерапрыемствы царызма, здзейсненыя ў другой палове ХІХ ст.(скасаванне прыгону; аграрная, судовая, ваенная, школьная і інш. рэформы), атаксама станоўчыя наступствы ўздыму эканомікі (прамысловы пераварот, прагрэс усельскай гаспадарцы) паскорылі нацыястваральныя працэсы ў Расійскай імперыі, утым ліку на Беларусі, дзе пачала фарміравацца асобная беларуская нацыя зуласцівым ёй арэалам пражывання і сваеасаблівымі мовай, культурай іпсіхалагічным складам. Але глыбокая інтэграванасць эканомікі і культурыБеларусі ў вялікарасійскі арганізм стрымлівала развіццё беларускай самобытнасціі фарміраванне нацыянальна арыентаванай эліты. Акрамя таго, па прычыненеспрыяльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяржаўнай мовы і сістэмыадукацыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, нешматлікасць нацыянальнайбуржуазіі, іх нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці; невысокі адукацыйныўзровень большасці беларусаў, адсутнасць адзінай рэлігіі) гэты працэс, упараўнанні з іншымі народамі, быў больш складаным па часе і выніках. Тым неменш факт узнікнення беларускай нацыі натхніў яе лепшыя сілы на выкананне сваёйвызначальнай місіі – дасягненне нацыянальнай дзяржаўнасці.

3. Развіццё асветы

Адразу пасля першагападзелу РП кацярынінская адміністрацыя, імкнучыся да стварэння сацыяльнай апорыў асноўнай масе хрысціянскага насельніцтва Беларусі, стала адкрывацьусесаслоўныя «народныя школы» з рускай мовай навучання. Але цікавасць да іхвыявілі толькі рускія ваенныя і цывільныя служачыя. Шляхта ж па-ранейшамуаддавала перавагу традыцыйным навучальным установам.

У 1803 г. на тэрыторыі пяці беларускіх, трох украінскіх губерняў і адной (Беластоцкай) вобласці быластворана Віленская навучальная акруга, якой падпарадкаваліся ўсе навучальныяўстановы на чале з Віленскім універсітэтам (1803).

Усталяваная трохступеннаясістэма народнай адукацыі прадугледжвала існаванне прыходскіх і павятовыхвучылішч, а таксама губернскіх сямікласных гімназій. Віленскі ўніверсітэт быўпрэстыжнай установай і нават па еўрапейскіх маштабах. Ён складаўся з 4факультэтаў – фізіка-матэматычнага, медыцынскага, маральна-палітычнага (збагаслоўем), літаратурнага з прыгожымі мастацтвамі. У 1804 г. у ім навучалася 290, а ў 1830 – больш за 1300 студэнтаў. Пры ўніверсітэце была адкрытанастаўніцкая семінарыя.

Пасля выкрыцця дзейнасцітайных таварыстваў з Віленскай акругі былі выведзены Віцебская і Магілёўскаягуб., а ў 1829 іх уключылі ў склад Беларускай навучальнай акругі. У 1831 г. туды ж далучылі вучылішчы і школы Мінскай губ. Навучальным установам прадпісвалася выкладаннедысцыплін толькі на рускай мове.

1 мая 1832 г. цар Мікалай І аддаў загад аб закрыцці ўніверсітэта за ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў упаўстанні 1830-1831 г. Медыцынскі факультэт быў ператвораны ўМедыка-хірургічную, а багаслоўскі – у Духоўную рымска-каталіцкую акадэмію. Алеіх студэнты выказвалі такія ж антырасійскія настроі, невыпадкова таму першаяўстанова ў 1842 г. была закрыта, а другая ў 1844 г. пераведзена ў Санкт-Пецярбург. Адзінай на Беларусі вышэйшай навучальнай установай з’яўляўсяЗемляробчы інстытут у Горы-Горках. Але і ён быў закрыты за ўдзел яго навучэнцаўу паўстанні 1863 г.

У той самы час наБеларусі значна павялічылася колькасць навучальных устаноў, асабліва пачатковых– для сялянскіх дзяцей. Прычынай такой увагі да ніжэйшага саслоўся з’яўляласяімкненне царызма шляхам адукацыі ўмацаваць свой уплыў насуперакпольска-каталіцкаму ў асноўнай масе беларускага насельніцтва. Як казалі царскіячыноўнікі пасля падаўлення паўстання 1863 г., «што не зрабіў рускі штык, тое зробіць руская школа». Невыпадкова, што, акрамя фарміравання ў навучэнцаўнавыкаў чытання, пісьма і ліку, важнейшай функцыяй настаўніцтва з’яўляласявыхаванне ў навучэнцаў свядомай павагі да царскай дынастыі і праваслаўнайцарквы, укараненне манархічных і вернападданіцкіх ідэй. У гэтай сувязі сістэмеадукацыі надзвычай узрасла роля праваслаўнай царквы, якой у 1866 г. належала падаўляючая большасць навучальных, асабліва сельскіх устаноў. Так, у канцы стагоддзя77 тыс.чал. набывалі адукацыю ў 999 народных вучылішчах, а амаль 140 тыс. – у 5814 царкоўна-прыходскіх школах.

У 1864 г. у мэтах падрыхтоўкі кадраў для пачатковай школы была адкрыта настаўніцкая семінарыя ўМаладзечна, затым у Полацку (1872), Нясвіжы (1875) і Свіслачы (1876).

Патрэбы эканамічнагаразвіцця станоўча ўплывалі на сістэму школьнай адукацыі. Так, з 1881 па 1889 г. колькасць пачатковых народных школ на Беларусі ўзрасла з 1 196 па 6 813, а вучняў, адпаведна,з 49, 2 да 216, 1 тыс. У 1860-х гг. у Брэсце, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродна,Магілёве, Мінску, Слуцку працавалі гімназіі; Бабруйску і Мазыры – прагімназіі;Мінску, Магілёве і Пінску – рэальныя вучылішчы. Сістэма жаночай адукацыі былапрадстаўлена гомельскай гімназіяй і шэрагам прыватных навучальных устаноўвасьмі гарадоў Беларусі. Да канца стагоддя колькасць сярэдніх устаноў узраслада 20.

Нягледзячы на велізарныязрухі ў сістэме адукацыі, паводле перапісу 1897 г., колькасць пісьменных на Беларусі складала крыху больш за чвэрць (25,7%) яго насельніцтва.Высокі для бюджэта сялянскай і рабочай сям’і кошт адукацыі з’яўляўся асноўнайпрычынай таго, што ў 1911 г. толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту наведваліпачатковыя навучальныя ўстановы.

Развіццё прамысловасці,чыгуначнага транспарту, фінансава-крэдытнай сферы, гандлю, сродкаў сувязі іінш. патрабавала прытоку адукаваных работнікаў, што абумовіла неабходнасцьправядзення ў пачатку ХХ ст. чарговай адукацыйнай рэформы. У адпаведнасці з ёй,замест царкоўнапрыходскіх стала больш адкрывацца народных вучылішчаў. УВіцебску (1910), Магілёве (1913), Мінску (1914) пачалі працу настаўніцкіяінстытуты, якія давалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. Навучэнцамі гімназій,рэальных вучылішчаў, інстытутаў былі галоўным чынам дзеці дваран і чыноўнікаў іў значнай ступені – заможных гараджан. Пасля заканчэння азначаных устаноўвыпускнікі мелі магчымасць набыць вышэйшую адукацыю ў Пецярбургу, Маскве,Казані, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых гарадах імперыі.


4. Станаўленнебеларусазнаўства

Пасля падзелаў РПбеларускія землі зрабіліся аб’ектам скрупулёзнага вывучэння з боку царскіхулад, у першую чаргу, з мэтай уліку матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Акрамятаго, розныя пласты расійскай грамадскасці выяўлялі да Беларусі пазнавальную інавуковую цікавасць. Да канца ХVІІІ ст. яе наведалі Кацярына ІІ і Павел І, К.Р. Дашкава і Г. Р. Дзяржавін і інш. У ліку першых свае ўражанні апублікаваліакадэмікі І. Ляпёхін і В. Севяргін. Цэнтры па вывучэнні Беларусі ўзніклі ўПецярбургу, Маскве, а таксама ў Гомелі, Вільні, Полацку.

Ужо ў першай чвэрці XIXст. былі закладзены асновы беларусазнаўства. Расійскі гісторык К. Калайдовіч наматэрыялах праведзеных у 1812-1813 гг. даследаванняў беларускай мовы надрукаваўартыкул «Аб беларускай гаворцы» і «Кароткі слоўнік беларускайгаворкі». У выніку працы энтузіястаў на чале з графам М. Румянцавым, быловыяўлена шмат гістарычных крыніц, частка якіх увайшла ў трохтомны«Беларускі архіў старажытных грамат». Адным з піянераў беларусазнаўства,археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З. Даленга-Хадакоўскі(1784-1825), аўтар твораў „Аб славяншчыне напярэдадні хрысціянства“ і»Пошукі ў дачыненні рускай гісторыі".

Даследчыкі беларушчыныпрацавалі ў Віленскім універсітэце: прафесар расійскай мовы І. М. Лабойка,прафесары-гісторыкі І. Даніловіч, І. Анацэвіч, М. Баброўскі. Пасля яго закрыццявывучэнне беларускай мінуўшчыны не спынілася. Для многіх яе аматараў важнайкрыніцай ведаў сталі часопісы «Аtеneum», «Rubon» і інш. Іхвыдаўцамі былі пісьменнік І. Крашэўскі і гісторык А. Кіркор. Патрэбам аматараўбеларушчыны служылі творы М. Бэз-Карніловіча «Гістарычныя звесткі пра выдатныямясціны на Беларусі...» (1855) і В. Турчыновіча «Агляд гісторыі Беларусіса старажытных часоў» (1857).

Важкі ўклад у вывучэннемясцін Беларусі ўнеслі браты Тышкевічы, А. Кіркор, П. Шпілеўскі і інш. Нарэшцеў 1840 г. у Парыжы палітычным эмігрантам А. Рыпінскім быў выдадзены зборнік«Беларусь. Колькі слоў аб паэзіі простага люду...». У 1840-1850-я гг. выйшлі ўсвет фальклорныя працы беларускіх даследчыкаў «Сялянскія песні з-пад Нёманаі Дзвіны» (1837-1846) Я. Чачота, «Народныя песні пінскага люду»(1851) Р. Зянькевіча, «Беларусь у характарыстычных апісаннях іфантастычных яе казках» (1853-1856) П. Шпілеўскага, «Беларускіянародныя песні» (1853) Л. Паўлоўскай, «Беларускія прыказкі іпрымаўкі» (1852). Прапаганда дасягненняў беларусазнаўства пераходзіла ўпрактычную плоскасць: будзіла нацыянальную самасвядомасць, разбурала існаваўшыяперагародкі паміж рознымі пластамі беларускага народа, спрыяючы фарміраваннюнацыянальнай ідэі.

Паўстанне на чале з К.Каліноўскім, акрамя іншага, не магло не прыцягнуць увагі міжнароднай, расійскайі польскай супольнасці да Беларусі і яе народа, што дало дадатковы стымулэтнаграфічным даследаванням. Карпатлівая праца па збіранні і вывучэнніматэрыялаў аб беларусах, умовах і асаблівасцях іх пражывання, духоўных іматэрыяльных здабытках атрымалі прызнанне расійскай, што знайшло ўвасабленне ўстварэнні і дзейнасці Паўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнагатаварыства (1867-1875) з удзелам А. Семянтоўскага, П. Шэйна, Е. Раманава.Асноўны аб’ём даследчыцкай працы выконвалі мясцовыя навукоўцы. Так, І. Насовічу ліку іншых буйных твораў выдаў грунтоўны «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870).Актыўнай працай на ніве беларушчыны ў 1880-1890-х гг. вызначыліся М.Доўнар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч і іншыя. Прыкметным дасягненнембеларусазнаўства сярэдзіны 90-х гг. ХІХ ст. зрабіўся твор М. Нікі-фароўскага«Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісаннепрадметаў ужытку». Шэраг іншых прац навукоўцы асвятляў духоўнае жыццёбеларусаў.

Нягледзячы на велізарныядасягненні ў вывучэнні беларускага народа, у пэўных колах навуковайграмадскасці з’явілася думка аб ім як заходнім адгалінаванні «рускага племені».З гэтай нагоды славуты этнограф, фалькларыст і археолаг, аўтар шматтомнага«Беларускага зборніка» і больш 200 прац Е. Раманаў патраціў шмат энергіі ўабарону пункта гледжання аб беларусах як самабытным народзе.

Такім чынам,беларусазнаўства зрабілася самастойнай галіной ведаў, якія ўвабралі ў сябедадзеныя аб гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў і інш. Янопаслужыла фарміраванню адэкватнай грамадскай думкі аб беларусах, а таксамаспрыялі фарміраванню іх нацыянальнай самасвядомасці.

5. Фарміраваннебеларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры

 Пачатак беларускаганацыянальна-культурнага адраджэння звязваюць са збіраннем і вывучэннем вуснайнароднай творчасці – абрадавай паэзіі, эпічных твораў, прыслоўяў і інш. Ягопачынальнікамі былі шляхцічы або інтэлігенты, прысвяціўшыя сваё жыццё служэннюАйчыне, пад якой разумелі РП. Пры гэтым ураджэнцы Беларусі хоць і знаходзілісяў рэчышчы польскай ідэі, але шмат увагі надавалі сваёй «малой радзіме», яегісторыі і культуры яе народа. Аб’ектам асаблівага вывучэння гэтых людзейзрабілася народная творчасць і «простая» мова, якія сведчылі аб існаванні наБеларусі самабытнага народа. У ліку заснавальнікаў такой літаратуры быў Я. Чачот(1796–1847), які выдаў шэсць зборнікаў «Вясковых песень з-над Нёмана іДзвіны», у тым ліку адзін (апошні) на беларускай мове. Акрамя таго, Я.Чачот апублікаваў два зборнікі з уласнымі вершамі. У 1846 г. выйшаў твор Я. Баршчэўскага (1794-1851) «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычныхапавяданнях».

А. Рыпінскі (1811-1900)таксама вывучаў духоўную спадчыну беларусаў. У 1840 г. у Парыжы ім была выдадзена этнаграфічна-фальклорная праца «Беларусь», якой ён,акрамя іншага, даказваў, што «мова беларуская не ёсць маскоўская».

У. Сыракомля (ЛюдвікКандратовіч) (1823-1862) як паэт, фалькларыст і краязнавец пісаў па-польску іпа-беларуску. У 1856 г. ён падрыхтаваў «Кароткае даследаванне мовы і характарупаэзіі русінаў Мінскай правінцыі». На яго думку, беларуская мова мела такія жправы на існаванне ў літаратурным жыцці, як і любая іншая. У. Сыракомля падаўпрыклад таго, напісаўшы вершы «Добрыя весці» (1848) і «Ужоптушкі пяюць усюды» (1861).

В. Дунін-Марцінкевіч(1807-1884) як пісьменнік, паэт, драматург у большай ступені, чым ягопапярэднікі, выкарыстоўваў у сваёй творчасці народную гаворку. Выдадзенае ў 1846 г. у Вільні лібрэта оперы «Сялянка» адбіла тыповую на той час карціну, калі паны гаварыліна польскай мове, а сяляне – на беларускай. Паэма „Гапон“ (1855) –гэта ўжо першы цалкам беларускамоўны твор, але ў далейшых зборніках аўтара»Вечарніцы і Апантаны" (1855 г.), «Цікавішся? Прачытай!» (1856 г.), «Дудар беларускі, або ўсяго патроху» (1857 г.) вершы, апавяданні і аповесці публікаваліся на абедзвюх мовах. Тым не менш беларускамоўныятворы леглі ў падмурак нацыянальнай літаратуры. Цяга аўтара да беларускагафальклору, жывой народнай мовы знайшла ўвасабленне ў перакладзе твора класікапольскай паэзіі А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У многім намаганнямі В.Дуніна-Марцінкевіча народная мова губляла зняважлівы статус мужыцкай ізнаходзіла ўсё больш выразны ўжытак у літаратурным працэсе. Аб тым жа сведчацьпаэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» (сярэдзіна ХІХ ст.), першаягазета на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (1862-1863), асобныя творы К.Каліноўскага (1864).

Такім чынам, у першайпалове XIX ст. намаганнямі мясцовай шляхецкай інтэлігенцыі быў закладзеныпадмурак беларускамоўнай літаратуры, але жорсткая палітыка царскіх улад наБеларусі, выкліканая паўстаннем 1863-1864 гг., акрамя іншага, істотна запаволілаяе развіццё. У канцы 1860-х нешматлікія яе здабыткі папоўніліся паэмамі В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» (1866) і «Залёты»(1870).

На рубяжы 1880-1890-х гг.на Беларусі з’явілася новая кагорта беларускіх інтэлігентаў шляхецкагапаходжання, якія літаратурнымі сродкамі паспрабавалі ўзняць годнасць роднайзямлі і яе народа пры тым, што сама беларуская мова афіцыйна не прызнавалася.Толькі напачатку 1890-х гг. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў усвет беларускамоўны твор «Дудка беларуская» (1891), а ў Познані пад псеўданімамСымон Рэўка з-пад Барысава – «Смык беларускі» (1894), надрукаваныя лацініцай.Іх аўтарам быў Ф. Багушэвіч (1840-1900) – у поўным сэнсе першы беларускі паэт іпісьменнік. Асноўным і пастаянным аб’ектам яго творчасці з’яўляўся беларускімужык. Пафас яго вершаваных зборнікаў быў звернуты непасрэдна да самогаселяніна, яго годнасці і нацыянальнай свядомасці. Пры гэтым аўтар пераканаўчадаводзіў, што тая мова, на якой напісаны вершы і размаўляе беларускі народ,такая ж «людская і панская» як і іншыя. Заклік Ф. Багушэвіча да чытачоўшанаваць сваю мову, яго словы аб гісторыі народа, спробы вызначэння тэрыторыюБеларусі ў геаграфічнай прасторы і тлумачэння яе назвы ўялялі сабой абрысынацыянальнай ідэі.

Паэт А. Гурыновіч (1869-1894)са сваім клопатам аб лепшай будучыні народа быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. Засваё зусім кароткае жыццё ён істотна паспрыяў станаўленню беларускайлітаратурнай мовы. Акрамя публікацыі ўласных вершаў лірычнага іграмадскапалі-тычнага зместу, паэт пераклаў на беларускую мову творы А.Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэшкі, I. Франко.

Істотны ўклад у развіццёлітаратуры ўнеслі К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Ф. Тапчэўскі і першыбеларускі байкапісец А. Абуховіч. Я. Лучына (I. Неслухоўскі) (1851-1897) пісаўсвае шматлікія творы пра народ і для народа. Яго кнізе беларускіх вершаў«Вязанка» (1903), якая выйшла ў Пецярбургу, а таксама паэмам «Паляўнічыяакварэлькі», «Гануся», «Андрэй», «Віялета» уласцівы тонкі лірызм, любоў дапростага люду і Бацькаўшчыны.

Беларуская літаратура ХІХст. увабрала ў сябе ўсе тагачасныя мастацкія стылі – рамантызм, сентыменталізмі рэалізм. Намаганнямі плеяды мясцовых патрыётаў у іх літаратурных творахрабіўся акцэнт на асаблівасцях «малой радзімы». Беларуская мова стала набывацьсамадастатковую каштоўнасць і гучаць у арыгінальных вершах. Дзякуючы намаганнямВ. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны і інш., удругой палове ХІХ ст. беларуская мова паступова пазбаўлялася непрывабнагастатусу «мужыцкай», актыўна выкарыстоўвалася ў нацыянальнай паэзіі, прозе ідраматургіі і стала закладваць падмурак утварэнню мовы літаратурнай. Падуздзеяннем нацыястваральных працэсаў, якія адбываліся ў 1870-1890-х гг.,літаратура кансалідавала народ і фарміравала яго нацыянальнуюсвядомасць.

6. Выяўленчаемастацтва і архітэктура

З 1803 па 1832 гг.аддзяленне прыгожых мастацтваў факультэта літаратуры і мастацтва Віленскагаўніверсітэта заставалася адзіным цэнтрам падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў ігравёраў на Беларусі. Вялікім аўтарытэтам у навучэнцаў карысталіся прафесары Ф.Смуглевіч і Я. Рустэм. На змену класіцызму прыйшоў новы мастацкі стыль –рамантызм. Да ліку лепшых прадстаўнікоў партрэтнага жанру адносяць І.Аляшкевіча (1777-1830), аўтара партрэтаў А. Міцкевіча, А. Чартарыйскага, Г.Ржавускага, Л. Сапегі, М. Радзівіла.

Адыход ад канонаўкласіцызму быў уласцівы мастаку віленскай школы В. Ваньковічу (1800-1842) – аўтарупартрэтаў паэта А. Міцкевіча і піяністкі М. Шыманоўскай; карцін «Напалеон калявогнішча», «Дзева Марыя Вострабрамская» і інш. Адным з лепшых прадстаўнікоўпартрэтнага жывапісу быў І. Хруцкі (1810-1885). За карціну «Старая, якая вяжашкарпэткі», мастак атрымаў малы залаты медаль Акадэміі. У 1839 г. яму было прысуджана званне акадэміка жывапісу.

Выдатна спалучаў элементыпартрэтнага і батальнага жанраў, і разам з імі – класічнага і рамантычнагастыляў мастак Я. Дамель (1780-1840). Яго карцінам «Смерць Глінскага ўняволі», «Вызваленне Касцюшкі з цямніцы», «Адступленнефранцузаў праз Вільню ў 1812 г.» «Хрышчэнне славян» уласціва гераізацыяпадзей.

Гістарычны жанрраспрацоўваў мастак, этнограф і кампазітар Н. Орда (1807-1883). Але яшчэбольшага поспеху ён дасягнуў у жанры пейзажу. Карціны «Лагойск», «Крыжоўка»,«Руіны замка ў Лідзе», «Мір», «Нясвіж», «Белая Вежа», а таксама больш 500акварэляў і малюнкаў з натуры прынеслі яму вялікую вядомасць.

Да майстроў пейзажнагажывапісу Беларусі належыць і В. Дмахоўскі (1805-1862). Яго творы –«Радзіма», «Возера Свіцязь», «Заход сонца»,«Начлег» вылучаюцца сярод іншых сваімі велічнымі і паэтычнымі кампазіцыямі,вытанчонасцю малюнка.

Майстрам бытавога жанрубыў выпускнік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Н. Селівановіч (1830-1918).Найбольш вядомыя яго творы – псіхалагічны партрэт «Пастух», «Дзеці надвары», «У школу», «Дзяўчынка», Н. Селівановіч браўудзел у афармленні інтэр’ера Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнуюкампазіцыю «Тайная вячэра» яму было прысвоена званне акадэміка.

Пэўны ўплыў на беларускіхмайстроў жывапісу аказвалі рускія мастакі, якія пэўны час пражывалі наБеларусі. Так, І. Я. Рэпін плённа працаваў у сваім маёнтку Здраўнёва наВіцебшчыне. У 1899 г. яго творы ў экспазіцыі іншых мастакоў-перасоўнікаўвыстаўляліся ў Мінску.

У 1890-я гг. былізаснаваны мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску, у пачатку ХХст. – у Магілёве. У 1890-я гг. пачаўся творчы шлях славутагага беларускагажывапісца В. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957). Напісаная ім у 1892 г. карціна «З аколіц Пяцігорска» была набыта Траццякоўскай галерэяй.

Далучэнне Беларусі даРасійскай імперыі супала ў часе са зменамі ў архітэктурных стылях. Рысыпераходу ад барока да класіцызму спалучылі ў сабе палацы ў Ружанах, Шчорсах,Дзярэчыне, сабор Св. Іосі фа ў Магілёве і інш. Палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава і сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве,касцёл у Шчучыне і інш. ужо не захоўвалі рэшткаў барока. Але класіцызм незрабіўся пануючым стылем. З сярэдзіны XIX ст. яго паступова замяняе рамантызм зуласцівай яму эклектыкай – спалучэннем розных стыляў. Ідучы насустрачпажаданням заможных заказчыкаў, архітэктары спалучалі ў адным праекце элементыготыкі, рэнесансу, барока. Так, касцёл святой Варвары ў Віцебску выкананы зэлементамі готыкі, царква на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў візантыйскім стылі іг. д..

Прыкметнай з’явай уархітэктуры Беларусі канца XIX – пачатку ХХ стст. стала распаўсюджанне новагамастацкага стылю – мадэрн з уласцівым яму пераплеценнем ліній, асіметрыяй,багатым дэкорам. Ім аздабляліся чыгуначныя вакзалы, банкі, даходныя дамы і інш.

Хваля русіфікацыя наБеларусі, распачатая пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага, паўплывала напашырэнне колькасці праваслаўных храмаў («мураўёвак») у так званым псеўдарускімстылі.

У пачатку XIX ст. умаёнтках буйных магнатаў працягвалі дзейнічаць прыватныя тэатры з прыгонныміартыстамі. Неўзабаве сцэнічнае мастацтва стала набываць камерцыйны характар.Але ў 1830-я гг. у губернскіх і буйных павятовых цэнтрах пачынаюць з'яўляюццатэатры прыватнай антрэпрызы, якія ладзілі гастрольныя выступленні ў навакольныхгарадах, мястэчках. Вялікую папулярнасць мелі ў той час тэатральная трупаМараўскага з Вільні, Саламеі Дзешнер з Гродна, Кажынскага з Мінска. У іхрэпертуары былі п’есы заходнееўрапейскіх і рускіх аўтараў. У адпаведнасці зтэатральнай рэформай у 1846-1847 гг. дзейнасць вандроўных труп забаранялася, аў губернскіх гарадах засноўваліся пастаянныя тэатры на чале з адмысловымі дырэкцыямі.

Пачатак беларускаганацыянальнага тэатра быў пакладзены членамі музычна-драматычнага гуртка на чалез В. Дуніным-Марцінкевічам, якія 23 верасня 1841г. арганізавалі паказ камічнайоперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор». Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта – В. Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. у гарадскім тэатры мінскія аматары паставілі наступную камічную оперу «Ідылія» («Сялянка»). Удалейшым гурткоўцы ставілі яе ў Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку.

Разам з нацыянальнымтэатрам узнікла і пачало развівацца нацыянальнае музычнае мастацтва. Ягозаснавальнікам з’яўляўся славуты кампазітар, аўтар музыкі «Сялянкі» С. Манюшка(1819-1872). Цэнтрамі музычнага жыцця Беларусі з’яўляліся Мінск, Віцебск,Гродна, Магілёў, Бабруйск, Пінск. У рэпертуары прафесійных труп імузыкантаў-аматараў былі творы заходнееўрапейскіх, рускіх і беларускіхкампазітараў. На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіхкампазітараў. Сярод мясцовых аўтараў асобай папулярнасцю карыстаўся МіхалКлеафас Агінскі, які сачыніў больш 60 музычных твораў, у тым ліку паланэз«Развітанне з Радзімай». Неўміручую славу пакінулі пасля сябе кампазітары С.Манюшка і Ф. Міладоўскі, збіральнік беларускага фальклору і кіраўнікімператарскіх тэатраў В. Казлоўскі.

Барацьба царскіх улад,распачатая пасля падаўлення паўстання 1863-1864 г. і скіраваная супраць польскага ўплыву на Беларусі, закранула і тэатральнае мастацтва. Увыніку, усе польскамоўныя сцэнічныя пастаноўкі былі забаронены. Маладыбеларускі тэатр таксама перыпыніў сваё існаванне.

Выразнай рысайтэатральнага мастацтва на Беларусі ў 1860-1890-я гг. стала развіццё аматарскіхгурткоў у Горках, Рагачове, Навагрудку, Пінску, Барысаве, Слуцку, КлімавічахБрэсце, Полацку, Слоніме, Лідзе, Бабруйску, Вілейцы, Ашмянах. 5 чэрвеня 1890 г. у Мінску быў узведзены будынак пастаяннага тэатра. У яго рэпертуары пераважалі п’есы ў жанрыкрытычнага рэалізму, напісаныя М. Гогалем, А. Сухаво-Кабыліным, А. Астроўскім іінш.

З цягам часу дасягненнібеларусазнаўства, акрамя іншага, выйшлі за межы іх навуковага выкарыстання ізрабіліся здабыткам творчай музычнай інтэлігенцыі. Дзякуючы ёй, беларускіяпесні ўздымаліся да вяршынь духоўнай культуры. Яны ўключаліся ў рэпертуарпрафесійных артыстаў і дэманстраваліся ў канцэртных залах Расіі і замежжа.Беларускія песенныя матывы гучалі ў творах рускіх кампазітараў М.Рымскага-Корсакава, М. Мусаргскага, А. Глазунова. Паказчыкам уздыму музычнагамастацтва на Беларусі варта назваць з’яўленне мясцовых прафесійныхмузыкантаў-кампазітараў – Ф. Міладоўскага, М. Ельскага, І. Глінскага, М.Чуркіна і В. Залатарова.

Станоўчае ўздзеянне наразвіццё духоўнай культуры аказвалі аб’яднанні аматараў музыкі і прыгожыхмастацтваў. Іх намаганнямі адбывалася прапаганда лепшых узораў культуры,выяўленне мясцовых талентаў, укараненне ў грамадства высокіх мастацкіх густаў.

Наогул, другая палова XIXст. была важным перыядам у развіцці беларускай вакальнай і музычнай культуры.Праўда, па прычыне малой колькасці беларускай інтэлігенцыі, доля ў ім уласнабеларускага нацыянальнага мастацтва была яшчэ невялікай. Разам з тым, той факт,што беларуская песня трапіла ў сферу высокага мастацтва сведчыў аб паскарэнніпрацэсу кансалідацыі беларускай нацыі.

Такім чынам, палітыкарасійскага самадзяржаўя ў галіне культуры на беларускіх земляххарактарызавалася імкненне абмежаваць уздзеянне польскамоўнай асветы ікаталіцкай веры на хрысціянскае насельніцтва. Па прычыне забароны беларускагадруку да 1889 г. на Беларусі не выйшла ніводнага мастацкага твора на мовепадаўляючай большасці яе насельніцтва. У той самы час царызм усебакова спрыяўпашырэнню і ўкараненню рускай асветы, праваслаўя, дзяржаўнай ідэалогіі, іншыхмаральных каштоўнасцяў. Важнейшай з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст.стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, штоабумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускайнацыі.


7. Беларускаенацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.

Эканамічны ўздымРасійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць длявырашэння шэрагу ўрадавых сацыяльных праграм, у тым ліку ў галіне народнайадукацыі. У выніку на Беларусі да 1914 г. колькасць пачатковых школ узрасла больш, чым у 3, 5 – з 1 314 да 4 784, а навучэнцаў – у 3 (з 106 196 да 304 745чал.). Беларускія дзеячы няспынна выступалі за адкрыццё нацыянальных школ. У 1905 г. у Пецярбургу з выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выйшлі першыя буквары длябеларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік В. Іваноўскі) і кірыліцы (К.Каганец). А. Пашкевіч (Цётка) выдала кнігі – «Гасцінец для малых дзяцей»,«Беларускі лемантар", «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Тымне менш ні ўрадавая палітыка, ні пануючая грамадская думка аб беларусах непакідала спадзяванняў на ўтварэнне беларускай школы.

Да 1914 г. на Беларусі працавала звыш 120 гімназій, камерцыйных і рэальных вучылішч з 31 тыс.навучэнцаў. Для патрэб ніжэйшай пачатковай школы былі адкрыты новыянастаўніцкія семінарыі – дзве мужчынскія – Рагачоўская і Гомельская, а таксаматры жаночыя – Аршанская, Барысаўская і Бабруйская. Пэўную колькасць настаўнікаўвыпускалі праваслаўныя семінарыі Віцебска, Магілёва, Мінска. Для навучальныхустаноў больш высокага ўзроўню прызначаліся адкрытыя ў тых жа гарадахнастаўніцкія інстытуты. У 1911 г. у Віцебску пачало дзейнасць аддзяленнеМаскоўскага археалагічнага інстытута, якое давала студэнтам няпоўную вышэйшуюадукацыю.

Навуковыя ўстановыБеларусі былі прадстаўлены Беняконскай сельскагаспадарчай (Віленская губ.) іБалотнай станцыямі ў Мінску. У Віцебску і Смаленску працавалі архіўныя камісіі,у Вільні – Паўноч – на Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, уМагілёве – Таварыства вывучэння Беларускага краю. У губернскіх гарадах быліадкрыты краязнаўчыя музеі. У 1912 г. узнікла Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства,этнаграфіі і археалогіі. У 1912 г. Е. Раманаў завяршыў 9-томнае выданне«Беларускага зборніка» – свайго кшталту энцыклапедыі жыцця і побытубеларускага сялянства. Фундаментальнае выданне Я. Карскага «Беларусы» (тры тамыў сямі частках) пераканаўча сведчыла аб этнічнай самабытнасці народа. Нарэшцеважнейшым дасягненнем навукі стала выданне В. Ластоўскім у 1910 г. «Кароткай гісторыі Беларусі» – першага твора аб беларускай мінуўшчыне.

Дэмакратычныя заваёвырэвалюцыі 1905 г. далі магчымасць беларускім дзеячам распачаць барацьбу занацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, яго афіцыйнае іграмадскае прызнанне, сацыяльнае і палітычнае вызваленне. Цэнтрам яе зрабіласягрупа інтэлігентаў, згуртаваная вакол газеты «Наша Ніва». На ўсім працягусвайго існавання з 1906 па 1915 гг. важнейшая ўвага надавалася абароне правабеларускага народа на выкарыстанне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнайкультуры. Змястоўныя тэарэтычныя доказы беларускай самабытнасці, прапагандагістарычных звестак і дасягненняў беларусазнаўства, масавая падтрымкасуайчыннікаў з усіх куткоў Расійскай імперыі, далёкага і блізкага замежжа, усёгэта і іншае выклікала шалёную нянавісць рускіх і польскіх шавіністаў, атаксама мясцовых беларусаў, апантаных заходнерусізмам або польскай ідэяй.

Выступленні «нашаніўцаў»падтрымалі тыя, хто падзяляў яе погляды на мову як вышэйшую нацыянальнуюкаштоўнасць. У выніку старонкі газеты сталі запаўняцца не толькікарэспандэнцыяй з месцаў, а натхнёнымі вершамі і апавяданнямі. Так, з 1906 па1909 гг. «Наша ніва» надрукавала творы 61 паэта і 36 празаікаў. З 1910 г. сталі выдавацца «Беларускі каляндар», з вясны 1912 г. – сельскагаспадарчы часопіс «Саха» (рэдактар А. Уласаў), са снежня 1913 – штомесячнік длямоладзі «Лучынка» (рэдактар А. Пашкевіч)

За амаль 9-гадовы часіснавання «Наша Ніва» здзейсніла велізарную культурна-асветніцкую, ідэйную ікансалідуючую працу. Змагаючыся за пашырэнне сферы выкарыстання беларускаймовы, газета значна ўзняла яе статус як мовы новай беларускай літаратуры. На яестаронках раскрылі свой талент Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Гарэцкі, М.Багдановіч і інш. Менавіта ў надрукаваных тут у 1907 г. радках Я. Купалы ў паэтычнай форме прагучала нацыянальная ідэя.

Газета з’яўлялася адзінымцэнтрам прапаганды беларускай культуры, фарміравання сістэмы духоўныхкаштоўнасцяў беларусаў, агітацыі за стварэнне беларускай школы мастацтваў.Змешчаныя ў «Нашай Ніве» матэрыялы па гісторыі Беларусі спрыялі абуджэннюгістарычный памяці беларусаў і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці, натхнялі дазбірання і ўмацавання традыцый і звычаяў. У практычным сэнсе «Наша Ніва» умногім паспрыяла заснаванню нацыянальнага прафесійнага тэатра, школы беларускаймузыкі, танца.

Пачатак ХХ стагоддзя –час канчатковага фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Беларускіялітаратары абапіралася на здабыткі сваіх папярэднікаў – В. Дуніна-Марцінкевіча,К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш. Развіццюбеларускай літаратуры істотна паспрыяла скасаванне абмежаванняў на друкіншамоўных твораў, заснаванне беларускіх выдавецтваў, накшталт «Загляне сонца іў наша ваконца», а таксама агульнарасійскі рэвалюцыйны рух. У ліку першых сваезборнікі вершаў «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду»выдала А. Пашкевіч.

У маі 1905 г. вершам «Мужык» абвясціў аб сабе адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Я. Купала (І. Д.Луцэвіч) (1882-1942). У 1908 г. ён выдаў свой першы зборнік вершаў «Жалейка», аў 1913 г. самы значны паэтычны зборнік – «Шляхам жыцця». Яго паэмы «Курган»,«Бандароўна» ляглі ў падмурак нацыянальнага эпасу, а п’есы «Паўлінка» і«Раскіданае гняздо» значна ўзбагацілі беларускую драматургію.Дзякуючы намаганням Я. Купалы, новая беларуская літаратура набыла выразна народныхарактар і выступіла магутным сродкам нацыянальна-культурнага адраджэння.

Разам з Я. Купаламзаснавальнікам новай беларускай літаратуры па праву лічыцца Я. Колас (К. М.Міцкевіч) (1882-1856) У 1906 г. ён надрукаваў першы верш «Наш родны край», у 1910 г. – першы вершаваны зборнік «Песні жальбы», у 1912 і 1914 гг. – зборнікі прозы «Апавяданні» і«Родныя з’явы». М. Багдановіч (1891-1917) паспеў выдаць толькі адзін зборніквершаў «Вянок» (1914), але па іх лірычнасці, вобразнасці, патрыятычнасці яны немаюць сабе роўных.

У ліку паэтаў і празаікаўновага стагоддзя былі К. Буйло, 3. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, М. Гарэцкі, Я.Журба, К. Каганец, С. Палуян, Ядвігін Ш. Сваёй творчасцю яны імкнуліся абудзіцьнацыянальную свядомасць і сацыяльную годнасць беларусаў, скіраваць іх у рэчышчабарацьбы за лепшую долю. Лейтматывам твораў гучыць заклік любіць свабоду, родныкрай і мову. Сялянам пастаянна даводзілася, што яны – беларусы, іх Бацькаўшчына– Беларусь са славутым мінулым, а іх мова не толькі «мужыцкая», а калісьці быладзяржаўнай. Яе літаратурныя ўзоры сталі перакладацца на іншыя мовы і ўзбагачаліагульначалавечую культуру.

Тэатральнае мастацтваБеларусі вырастала з народнай творчасці. На пачатку XX ст. у Мінску, Гродне,Полацку, Слуцку, Дзісне, Давід-Гарадку, Радашковічах, Карэлічах і інш.дзейнічалі аматарскія тэатры. У многіх населеных пунктах інтэлігенцыя ладзіла«беларускія вечарыны», на якіх выконваліся народныя песні і танцы,дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, ставіліся невялічкіяп'есы. Адным з ініцыятараў «беларускіх вечарынак» быў І. Буйніцкі (1861-1917).У 1907 г. на свае сродкі ён арганізаваў у Палевічах (Дзісенскі пав.) аматарскітэатр пад назвай «Першая беларуская трупа Ігнація Буйніцкага». У 1910 г. яна ўжо складалася з хору, танцавальнага калектыву і драматычнай групы і пачала выступаць напрафесійнай аснове, гастралюючы па Беларусі і іншых рэгіёнах імперыі. Урэпертуары артыстаў былі беларускія песні, танцы, п’есы рускіх, польскіх,украінскіх, беларускіх аўтараў. Іх прафесійная пастаноўка і выкананне, акрамяэстэтычнага задавальнення, выклікала ў гледачоў Пецярбурга, Варшавы і іншыхгарадоў цікавасць да беларускіх выканаўцаў і іх нацыянальнай культуры.

Свой уклад у заснаваннепрафесійнага тэатра ўнёс А. Бурбіс (1885-1922), які арганізаваў у 1910 г. у Вільні музычна-драматычны гурток. Рэпертуар складаўся з драматычных твораў рускіх,украінскіх і беларускіх аўтараў з фальклорна-этнаграфічнымі элементамі. НаКупалле гурток ладзіў нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні. У 1912 г. артысты ўпершыню паставілі п’есу Я. Купалы «Паўлінка».

Выступленні аматарскіхтэатральных гурткоў, «беларускіх вечарын» стымулявала збор і мастацкуюапрацоўку народных песень. Па іх матывах у 1910 г. кампазітар і дырыжор Л. Рагоўскі напісаў «Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра». У тымсамым годзе ён паклаў на музыку верш Я. Купалы «А хто там ідзе?», а «Наша ніва»надрукавала яго разам з нотамі як гімн беларускага народа. Цікавасць дабеларускага песеннага мастацтва адбілася ў стварэнні харавых калектываў умногіх гарадах і мястэчках. Адзін з такіх быў арганізаваны ў 1914 г. у Мінску настаўнікам спеваў В. Тэраўскім (1871-1938).

Напачатку ХХ ст. убеларускім жывапісе працягваюць сваю творчасць прадстаўнікі партрэтна-бытавогажанру Ю. Пэн і Я. Кругер, пейзажнага жанру В. Бялыніцкі-Біруля і Ф. Рушчыц, Г.Вейсенгоф, К. Стаброўскі і інш. Рэдкія мастакі так акцэнтавалі ўвагу набеларускіх матывах, як гэта рабіў К. Каганец, пакінуўшы рэалістычныя тыпажыбеларусаў і маляўнічыя віды роднай прыроды.

Творчасць Я. Драздовіча(1888–1954) як графіка і жывапісца захавала імкненне беларускай інтэлігенцыіўзняць на п’едэстал свае нацыянальныя каштоўнасці. Аб гэтым сведчаць жывапісныязамалёўкі старажытных замкаў, партрэт Ф. Скарыны, а таксама афармленне кнігі К.Буйло «Курганная кветка».

Такім чынам, пачатак ХХстагоддзя ў жыцці беларускага народа азнаменаваўся фарміраваннем літаратурнаймовы і далейшым развіццём літаратуры, што абумовіла пачатак яго адраджэння –якасна новага ўзроўню духоўнага і грамадска-палітычнага жыцця. Вялікітэарэтычны і практычны ўклад у адраджэнскі працэс быў унесены навуковыміпрацамі Е. Раманава, Я. Карскага, В. Ластоўскага і інш. Дзякуючы новай плеядзеінтэлігентаў, згуртаваных вакол «Нашай Нівы», права беларускага народа «людзьмізвацца» было абгрунтавана ідэйна і завацавана ў грамадскай думцы. Ва ўмовах фарміраваннябеларускай нацыі здабыткі літаратараў, навукоўцаў, «нашаніўцаў», энтузіястаўаматарскіх гурткоў, кампазітараў, мастакоў і г.д. з’яўляліся каталізатарамгэтага працэсу, значным сродкам абуджэння нацыянальнай свядомасці народа і ягоўздыму на барацьбу за сацыяльную свабоду і палітычную самастойнасць.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ

 

1. Храналогія гісторыі Беларусі /Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 — е выд. – Мн., 1992.

2. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi:курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

3. Гісторыя Беларусі: Вуч.дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

4. Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С.Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных ідзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.

еще рефераты
Еще работы по истории