Реферат: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт

Гістарычны факультэт

Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х вякоў

Рэферат па тэма:

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Падрыхтавала:

студэнтка 3га курса,

Новiк Я.М.

Мiнск, 2007


Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв. Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931 г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi-11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% — у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (“ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.

Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкii заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркii некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.

У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% — знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцiгаспадарак.

У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:

— Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

— Камасацыя. Гэта аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.

— Скасаванне сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян).

Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланiстау – асаднiкау, большасць якiх састаулялi польскiя афiцэры. Яны атрымоувалi бясплатна цi за невялiкую плату зямельныя надзелы па 15 – 45 г. Да 1934 г. На тэрыторыi Заходняй Беларусi было паселена 8442 асаднiка. Памешчыкii асаднiкi вельмi жорстка экспуатавалi беларускае сялянства, якое масава бяднела. Шмат збяднелага сялянства у пошуках лепшай долi вымушана было ехаць у iншыя краiны — асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

Але цяжкасцi для беларускага насельнiцтва заключалiся не толькi у эканамічным і сацыяльным становішчы. Не менш цяжкiм быу i нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях.Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. На скаргi беларусау на паусямеснае закрыццё беларускiх школ мiнiстр адукацыi Скульскi адказау: «Заверяю вас, что через десять лет в Польше даже со свечой не найдёте ни одного белоруса». Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938-39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Асаблiва жорсткiмi былi меры польскiх улад па знiшчэнню беларускай мовы. Тых, хто чытау i пiсау на беларускай мове, лiчылi неадукаванымii пазбаулялi выбарчых правоу. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Беларус, калi не згаджауся стаць палякам, быу пастаулен у вельмi цяжкае становiшча. Напрыклад у горадзе яму было цяжка знайсцi працу, у вёсцы беларускiя землi у першую чаргу аддавалiся палякам-каталiкам. Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

Насельнiцтва Западнай Беларусiамаль не атрымоувала медыцынскай дапамогi.Нiзкi жыццёвы узровень насельнiцтва i адсутнасць медыцынскай дапамогi выклiкалi высокую смяротнасць сярод насельнiцтва нашай краiны.

Зразумела, што беларускi народ не мог мірыцца са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы. Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства — вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.

Асноўнымі сіламі вызваленчай барацьбы супраць польскага прыгнёту былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры:

— Буржуазнапамешчыцкі.

— Дробнабуржуазны, дэмакратычны.

— Пралетарскiх i рэвалюцыйных сiл.

Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай і палітычна слабай, залежнай ад польскай i яурэйскай буржуазii.

Інтарэсы польскай буржуазіі і памешчыкаў выражалі польскія буржуазныя партыі — нацыяналдэмакраты (эндэкі), хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) і створаны ў 1928 г. так званы беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (ББСУ), а таксама звязаныя з імі арганізацыі. За гэтымі палітычнымі сіламі стаяла польская буржуазная дзяржава з яе шматлікім чыноўніцтвам, арміяй, паліцыяй, судом і турмамі. Заадно з уладамі была каталіцкая царква, якая мела значны ўплыў сярод каталіцкай часткi насельнiцтва.

У апазіцыі да ўрада знаходзіўся дробнабуржуазны дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі тры палітычныя сілы. Гэта польскія рэфармісцкія і дробнабуржуазныя партыі, яўрэйскія дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі і беларускія нацыянальнадэмакратычныя партыі і арганізацыі. Яны стаялі на пазіцыях легальнай парламенцкай барацьбы за дэмакратычныя і нацыянальныя правы.

Урадаваму лагеру супрацьстаяў таксама рэвалюцыйнадэмакратычны лагер, які складалі рабочы клас, сялянства, гарадская бедната, дэмакратычная інтэлігенцыя. Яны былі прадстаўлены радыкальнымі народнымі арганiзацыямi, што узаемадзейнiчалi з камунiстычнай партыяй.

Вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі праходзіла пад уплывам расійскіх рэвалюцый і падзей, што адбываліся ў Беларускай ССР. 3 БССР працоўныя Заходняй Беларусі звязвалі свае надзеі на лепшую будучыню. У 1919-1923 гг. у Заходнюю Беларусь вярнуліся з Расіі больш 700 тыс. бежанцаў часоў першай сусветнай вайны, сярод якіх нямала было ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яны ў значнай частцы уключылiся у змаганне супраць памешчыкау i буржуазii.

У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх дробнабуржуазных нацыянальных партый.

З 1921 г. У Заходняй Беларусi дзейнiчала арганiзацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). ТБШ унесла вялiкi уклад у падтрымку беларускай культуры. Гэтая арганiзацыя змагалась за беларускую школу, адкрывала бiблiятэкi, клубы, выдавала газеты, падручнiкi, кнiгii г.д. У канцы 1937 польскiя улады забаранiлi дзейнасць ТБШ.

У 1921-1922 гг. Прайшоў шэраг забастовак, але забастоукi яшчэ насiлi стыхiйны характар. У 1923 г. у Вiльне была створана камунiстычная партыя Заходняй Беларусi. Пасля стварэння КПЗБ партызанскi рух распрастранiуся на на усёй тэррыторыi Заходняй Беларусi. У 1923 г. Агульная колькасць партызан складала каля 6 тыс. чалавек. Яны правялi каля 300 баявых аперацый. Польскiя улады жорстка распраулялiся з удзельнiкамi партызанскага руху. У 1925 г. склалася сiтуацыя, якая магла прывесцi да узброеннага паустання. У гэтых умовах польскi урад увеу на тэрыторыю Заходняй Беларусi вялiкую колькасць рэгулярных войскау. У жнiунi 1929 г. стыхiйна успыхнула стачка на шклозаводзе'«Нёман» Адсутнасць арганiзаванасцi абумовiла толькi частковае задавальненне патрабаванняу працоуных У пачатку 30-х гадоу прайшлi забастоукi на прамысловых прадпрыемствах Беластока. Вiльнi. Брэста. Гродна. Больш як чатыры месяцы зiмы 1932-33 гг. баставалi больш як 7000 працоуных i сялян Белавежскай пушчы. 3 прыходам да улады у Германi фашыстау, рэзка узросла пагроза мiру i дэмакратьi. Польшча у 1934 г. заключае з рэйхам пагадненне аб мiрным вырашэннi спрэчных пытанняу, а праз год уводзщь Канстытуцыю, якой ящэ больш абмяжоувалiся дэмакратычныя правы i вольнасцi. Большая частка выступленняу працоуных праходзiла пад знакам адзiнага Народнага фронту. Нельга забываць што на барацьбу супраць улад узнiмалiся не толькi рабочыя, але i сялянства. Напрыклад за 1931-1933 гг. было зарэгiстравана, акрамя масавых, каля 460 выступленняу сялян. Летам 1935 г. Пачалося знакамiтае выступленне нарачанскiх сялян-рыбакоу, у якiм прымалi удзел каля 5 тыс. чалавек. Пасля рэвалюцыйнага падъёму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусi пачауся спад рабочага i сялянскага руху. Гэта было звязана у значнай меры СА Сталiнскiмi рэпрэсiямi, якiя закранулiкiруючых дзеячау беларускага вызваленчага руху (В.З. Харужая, А.С. Славiнскii шмат iншых).


Сп i с скарыстанай л i таратуры

1. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. – Мн., 1997.

2. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.

3. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк iiнш. –Мн., 1995.

4. Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.

5. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3

6. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.

еще рефераты
Еще работы по истории