Реферат: Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа

Пакт Молатава-Рыбентропа(Уз’яднанне БССР)

/>


    (Набіраў: Дзмітрыеў Дзмітрый)  

     Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнайпраграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэднуюпагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планахважнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізма”, гэтазначыць супраць СССР, фашызм меў на мэце зняволенне і іншых краін, устанаўленнесусветнага панавання.

     Паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняўрозных палітычных сіл для адпору гэтай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-хгг. такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмыкалектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншыхкраін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета.У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.

     Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыяколы Англіі з самага пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэікалектыўнай бяспекі. Паступова змянілася да горшага і пазіцыя Францыі. Кіруючыяколы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнсгэтага курса заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск наЗахадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.

     Палітыка “прымірэння” рэалізоўвалася па розныхнапрамках. Заходнія дзяржавы нічога не зрабілі, калі Германія яшчэ вясной1935г. афіцыйна адмовілася ад выканання усіх ваенных артыкулаў Версальскагадагавора і ўвяла забароненую ёй усеагульную павіннасць. У наступным годзеГерманія акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася неадстаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія і Японіязаключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да якога у 1937 г. далучылася Італія.

     У сакавіку 1938 г. у склад рэйха была ўключанаАўстрыя. Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыікіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі ў Мюнхене было падпісанапагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці)Германіі. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была акупіравана Германіяй. Такімчынам, да 1939г. Версальска-Вашынгтонская сістэма дагавораў была скасаванаканчаткова.

     Становішча у свеце рабілася выбухованебяспечным.У новых умовах Савецкі Саюз даў згоду на кантакты з Германіяй. Адбылісяэканамічныя перагаворы, якія з асаблівай інтэнсіўнасцю разгарнуліся ўмаі-жніўні 1939 г. Затым яны перайшлі у палітычную сферу.

     Англія і Францыя пасля акупацыі Чэхаславакіінемцамі, баючыся непрадказальнай палітыкі Германіі, зноў пайшлі на кантакт зСССР. Вясной і летам 1939 г. праходзілі траістыя перагаворы СССР, Англіі іФранцыі па палітычных, а потым і ваенных пытаннях. Адначасова брытанскіяпалітычныя колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго з’явілісяангла-нямецкія перагаворы.

     На палітычных і ваенных перагаворах з СССР Англіяі Францыя займалі неканструктыўную пазіцыю. Разам з тым, яны не праяўлялігатоўнасці да кампрамісаў перад тварам фашызму.

     На грамадскім узроўні таксама не ўдалося ўтварыцьмагутны антыфашысцкі фронт.

     Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, штоперагаворы СССР, Англіі і Францыі зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавіласякрытычнай. Падрыхтоўка Германіі да напада на Польшчу ішла поўным ходам, іГітлер у любы момант быў гатовы пачаць наступленне.

     Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднагастановішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССРпрыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 20 жніўня 1939г.Гітлер звярнуўся з асабістым пасланнем да І.В.Сталіна прыняць міністразамежных спраў Германіі “для складання і падпісання пакта аб ненападзеніі”.Раніцай 23 жніўня 1939 г. у Маскву прыляцеў Рыбентроп. Перагаворы паміж ім,Сталіным і Молатавым завяршыліся на працягу аднаго дня. 23 жніўня 1939 г. быўпадпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.

     Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку,з’явіўся вымушаным крокам, лагічным вынікам міжнародных адносін ў 1938-1939 гг.Савецкі Саюз пазбегнуў вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планахстварэння адзінага антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацаваннясваёй абароназдольнасцi. З другога жбоку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднамупрэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Быўдэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.

     Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якімразмяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю,Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабіюі “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістані Турцыю.

     Згодна з першым пунктам пратакола, у выпадку тэрытарыяльных іпалітычных пераўтварэнняў уабласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам (Фінляндыя, Эстонія, Латвія,Літва), паўночная граніца Літвы павінна была стаць мяжой, падзяляючай сферууплыву Германіі і СССР.

     У другім пункце пратакола адзначалася: “Уабласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны палініі рэк Нараў, Вісла, Сан”. Гэта значыць, СССР, па сутнасці, атрымліваўакрамя Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны частку Польшчы да Варшавы.

     Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай іфашысцкай дзяржаў сакрэтным пратаколам, прыняты ў абход законаў СССР і ўпарушэнне дагаворных абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваўгрэбаванне нормамі права і маралі.

     Кульмінацыяй гэтага працэса стаў Дагавор абдружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г. Быў таксамападпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферуінтарэсаў СССР, а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшайдамоўленасці ўваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.

     Германія лічыла, што пакт ат 23 жніўня 1939 г.развязаў ёй рукі на Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія іФранцыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілівайну Германіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя іІндыя. Пачалася другая міравая вайна.    

 

еще рефераты
Еще работы по истории