Реферат: Минск в мемуарной литературе: Библиографический реферативный обзор

БДУКІ

 

 

 

Мінск умемуарнай літаратуры:

бібліяграфічны агляд.

Выканала студэнтка 436 гр. Кавалёва Таццяна

Мінск, 2004.

Мінск у мемуарнай літаратуры: аглядлітаратуры.

Прадмова.

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">   Стварэнне агляду па тэме “Мінск у  мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі  актуальнай задачай, бо праз  азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску  можна не проста набыць веды аб горадзеўвогуле, але і пагляддзець на  падзеімінскага жыцця з пункту гледжання канкрэтнай  асобы. Спадзяемся,чытач з дапамогаю гэтага рэфератыўнага  агляду зможа даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыя веды  у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных.

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">   У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарнаялітаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі,  часопісныя і газетныя артыкулы, апублікаваныя  ў 1986-2000 гг., у якіх апісана  мінскае жыццё ад канца 19 стагоддзя  да   80-хгг. 20 стагоддзя.

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">    У аглядзе сустракаюцца такія віды мемуарныхкрыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў),  літаратурны запіс успамінаў і дзённік.

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">Пры выяўленнілітаратуры былі выкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі, каталогі  і картатэкі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">     У  абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічнаягрупоўка.

<span Arial",«sans-serif»;mso-ansi-language:BE">     Библіяграфічны агляд   змяшчае прадмову, асноўную частку   і  спіслітаратуры.

<span Arial",«sans-serif»; mso-ansi-language:BE">

<span Arial",«sans-serif»; mso-ansi-language:BE">

Агляд літаратуры .

 Паважаны  чытач!

    Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плыньчасу.Змяняўся і родны Мінск. І хто як не яго жыхары лепей  распавядуць нам  аб яго гісторыі, яго  падзеях, яго жыцці. Сярод аўтараў  мемуараў,  дзе яскрава паўстае Мінск- і выдатныя беларускія пісьменнікі СяргейІванавіч Грахоўскі,  Язэп Семяжон( ІосіфІгнатавіч Семяжонаў), Павел Нічыпаравіч Кавалёў, Віталь Вольскі (ВіталійФрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца, аўтар беларускага буквара АпаленіяСавёнак, і жонка пісьменніка  ЗмітракаБядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і  мінскібухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але  асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцці можнасустрэць у  кнігах  выдатнага філолага А.  Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.:“Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.), вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ АлександрГальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ўэміграціі,  выдатнага грамадска-палітычнагадзеяча  першай паловы ХХ ст., педагога,навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яўсеевіча  Кіпеля (Кіпель, Я.Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іх успамінах гісторыя жыцця  Мінска- гэта дынамічныя, часам трагічныя, часам радасныя старонкі, а   яшчэ гэта лёсы людзей...

   У канцы19-пачатку 20  стагоддзя значнапашырылася  яго тэрыторыя. Бурнаузрастаць Мінск пачаў у 80-х гг. 19 стагоддзя. Прыбытнай справай  у той час стала. сельгасарандатарства.Напрыклад, месца на поўдзень ад мінскага чыгуначнага вакзалу,  адразу за пуцямі ў сучаснай станцыі “Iнстытут культуры” былаадным з выкарыстоўваемых у такіх мэтах. “Жыхарам панэльных  шматпавярховых дамоў, якімі тут раздаўленыстарыя драўляныя вуліцы Прыгожая і Слонімская не кепска бы ведаць, чаму у іхніхдварах не цвердая каменная гліна, а тлустная  урадлівая глеба. Яна–след пакаленняў мінскіх фермераў. Было своеасаблівае такое саслоўе, якое данадыходу  часу прыгагардных… саўгасаўспраўна забяспечвала стопяцідзесяцітысячнае насельніцтва губернскага цэнтра.”[4] І  таксама  мала хто з цяперашніх жыхароў, праходзячы праз трохкутнік вуліцДаўгабродскай і Змітрака Бядулі, прыгадае той час, калі  “ гэты раён быў вядомы пад назвайДаўгабродскія Вілы. Тады ў кожны базарны дзень увесь невялікі трохкутнічак плошчы з дасвецця да вечара быў запоўнены сялянскімі  вазамі і падводамі, а ў крамах-піўных драўляныхаднапавярховых домікаў аж пярэсцілася  ўвачах ад кашаміравых хустак ды заечых шапак-малахаяў заезных пакупнікоў.Прамежкавы -паміж  Конскім і Троецкім -рынакна Доўгабродскіх Вілах  у тагачасныхмінскіх масштабах  быў тым самым“мостам  Рыальто”,  дзе жыхары з суседніх вуліц і завулкаў горадаперахоплівалі яшчэ да пад’езду на вялікія кірмашы то шурку сухіх бярозавых дроўу падводчыкаў з вялікіх тады Волменскіх лясоў, то кош крамяных  баравікоў “[10]. Але самым вялікім у пачатку20 стагоддзі  быў кірмаш на Траецкайгары( пазней тут пабудаваны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета). Дзесяткісялянскіх вазоў, аднаконных і параконных па бруку Койданаўскай ехалісюды.”Часам сустракаліся рамізнікі са сваімі лёгкімі брычкамі, а таксамаламавікі са сваімі доўгімі нізкімі калёсамі.” [11]

        Шматбыло у абліччы горада таго ,  што ужоніколі не вернецца: “ураджвала Царква, якую называлі   Чыгуначнай, яна знаходзілася недалёка адЧыгуначнага Заходняга моста ( цяпер плошча Мяснікова) Чыгуначнаю царкву, самуюпрыгожую у горадзе, узарвалі у 1935 годзе. [11]

 Змяніла МінскПершая сусветная вайна. ”Вайна пераўтварала Мінск у прыфрантавы горад.Цывільнаенасельніцтва літаральна гублялася сярод мноства вайскоўцаў.Вайскоўцысустракакаліся на кожным кроку. У Мінску у той час размяшчаліся многіяфрантавыя, тылавыя, прыфрантавыя  арганізацыі, игорад літаральнавіраваў” [1]

 АбвяшчэннеспачаткуБеларускайНароднайРэспублікі, апазнейіБеларускайСавецкайСацыялістычнайРэспублікіпаспрыялаўмацаваннюнацыянальнайсвядомасцісяродчасткібеларускаганасельніцтва, дапамаглоактывізавацьдзейнасцьмясцовыхнацыянальна-культурныхсіл[7]

       Вялікае месца ў мінскім жыцці  нана прыканцы дзясятых -  пачаткудваццатых  гадоў адыгрвалі змены ў  галіне асветы.Пры   чым яны датыцацца як школьнага жыцця, так ивышэйшай адукацыі [ 7, 9]

   Так на перыяд існавання БНР прыходзіццавялікая колькась адчыненых беларускіх школ і гімназій. Вялікую ролю ў іхстанаўленні адыгралі  Паўлінка Мядзёлка,Янка Бялькевіч, Палута Бадунова,  ТамашГрыб і інш.” У пераважнай бальшыні тады гэта былі маладыя настаўнікі… Працавацьдаводзілася без падручнікаў.., але маладосць і энергія ды асабліва нацыянальнаясамасвядомасць і ўздым  перамагалі ўсецяжкасці”[9]

   На пачатку20-х гадоўў  Мінску дзейнічалі курсы беларусаведы.[7,9]” Лектарамі былі Ўсевалад Ігнатоўскі, Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч, Аркадзь Смоліч. Гэтыя курсы  пасля ператварыліся ў вышэйшыя курсыБеларусазнаўства...” [9]

 

  І нарэшце,вельмі яркай падзеяй стала адчыненне ў Мінску БДУ.  « Увосень 1921 г.  БДУ прыняў першых студэнтаў. Спачатку былі арганізаваны гуманітарныяаддзяленні Педфаку: лінгвістычнае і гістарычнае, тады ж былі створаны факультэтграмадскіх навукі клінікі з некаторымі кафедрамі медфаку, а ў 1922 г.Універсітэт пачаў працаваць напоўніцу. Пры адчыненні ўніверсітэту узнікканфлікт каму быць рэктарам. Нацыянальныя колы хацелі, каб быў прызначанырэктарам Яўхім Карскі” Але рэктарам ўрэшце  прызначылі запрошанага  з Масквы прафесара Уладзіміра Іванавіча  Пічэту .Cярод прафесарараў, якіхзапрасілі выкладаць у новы ўніверсітэт было шмат цікавых людзей: МікалайМікалаевіч Шчакаціхін ( “на лінгвістычным аддзяленні чы таў курс аб беларускіммастацтве,… сабраў велізарны матэрыял, але курс лекцый, на жаль забаранілі іпрафесара… выслалі з Беларусі),  ЯзэпЛёсік (выкладаў беларускую мову, у яго часта ўзнікалі канфлікты з камсамольскай арганізацыяй, бо камсамольскаяячэйка ў сваіх лекцыях патрабавала, каб ён ў сваіх лекцыях ўказваў падабенстварускай і беларускай моў, але Лёсік гаварыў”Мову творыць розніца, а непадабенства, таму я і буду чытаць мову  зяе асаблівасцямі”), Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын (пачаў ствараць у Мінскумузей  птушак ). Вялікую ролю ўстудэнскім жыцці адыгрвалі студэнскія арганізацыі.Першай вялікай беларускайстудэнскай арганізацыяй было Усебеларускае Студэнскае Аб’яднанне БДУ, але яно скасавалася папалітычных матывах [7]

    

   Дваццатыягады- гэта і новая старонка ў навуковым жыцці Мінска. У 1921 годзе стварыласяБеларуская Тэрминалагічная камісія, ёй належыць найвыдытнейшая роля ў запачаткаванні сістэматычнага і навуковага даследвання,развіцця беларускай навукі і культуры. Тое, што напачатку было невялікайгрупай навукоўцаў ”   разгарнулася ўвялікую агрганізацыю Інбелкульт, рэарганізаваны ў 1928 годзе ў БеларускуюАкадэмію Навук..., дзе згуртаваліся амаль ўсе дзейныя навукоўцы, але, на жаль,  ў акадэміі было шмат спрэчак, як на  эканамічным грунце, так і палітычным:напрыклад, з-за таго, што тут працавалі некаторыя былыя памешчыкі( У.Адамаў іінш.)[7]

        

 Канецдваццатых — пачатак трыццатых гадоў зноў мяняў рысы і абліччы Мінска: “высока ўнеба ўзняліся светла-шэрыя кубя дома Урада. Ён быў самым высокім у нашайрэспубліцы. Казалі, што Чырвоны сцяг на ім відзен з таго боку граніцы А граніцапраходзіла  зусім побач- па Заслаўскіх іКойданаўскіх пералесках”.Мінск “быў тады пагранічнікам і будаўніком: тынкаваў ифарбаваў карпусы ўніверсітэтскага гарадка, заканчваў кінатэатр “Чырвонаязорка”, закладаў падмурак тэатра оперы і балета на Траецкай гары. А ў полі, заКамароўкаю, будавалася першая клінічная бальніца, узводзілася каланада Акадэміінавук, уздымаліся сцены Дома друку.[5].Дымілі трубы завода “Камунар”,машына-будаўнічага завода “Энергія” і гарбарнага завода “Бальшавік “[2, 5 ],“на беразе Свіслачы грукаталі і сіпелі машыны “Эльвозавода”, а да яго маленечкіпаравозік цягнуў ваганеткі з торфам. Першы трамвай, што з грукатам і звонамснаваў па савецкай вуліцы, рассыпаючы сінія іскры, здаваўся цудам тэхнікі ісамым шыкоўным транспартам. Аўтамабілі? Іх тады можна было палічыць папальцах… Шумелі высокія таполі на савецкай вуліцы. У ім жыла бабулька, якаяпамятала ўсіх дэлегатаў Iз’езда РСДРП, расказвала Ю хто  дзе сядзеў, і паказвала самавар, з якога яныпілі чай. Гэта быў першы музей беларускай сталіцы. З зялёнай брамкі наКастрычніцкай вуліцы кожны дзень выходзіў сярэдняга росту чалавек з кійкому  руцэ. Ён ішоў лёгкаю хадою падаўчатых тратуарах Садовай, зварочваў на Савецкую, з адным вітаўся, з другімспыняўся і гаварыў, падыходзіў да кіёскаў і ўсе ўсміхаліся яму. Яго ведаў увесьгорад, яму кланяліся незнаўмыя, за ім назіркам хадзілі студэнты і маладыярабочыя і шапталі адзін аднаму “Ідзе Купала”… З  Дома пісьменніка ён выходзіў разам з ЯкубамКоласам.Аўтар “Новай зямлі” быў падобен на вясковага настаўніка” І хадзіў ёнастцярожна, нібы баяўся наступіць на баравіка ці балотную купіну.Яны спынялісяна рагу Садовай і Савецкай, доўга пра нешта гаварылі, трымаліся за рукі, і  відаць, цяжка было развітацца. Якуб Коласішоў праз парк у свой домік з тоўстых круглякоў, памаляваных жоўтаю фарбаю,Купала знакаў за брамкаю, над якой звісала вецце старое таполі… Яны жылітут  на ціхіх вуліцах..  і ганарыліся “Мінскам, радаваліся. як ёнрасце і харашэе [5]… Дарэчы аб Доме пісьменніка, ен размяшчаўся тады на вуліцы Савецкай, 68. “У Дому пісьменніка заўсёды было людна. Ішлі сюды не толькіса скаргамі і просьбамі, на с пэўнымі справамі,  а прыходзілі проста, каб сустрэцца,пабачыцца, пагаварыць, часам пачытаць таварышу напісанае… Святы сустракаліразам, не разлучаліся і ў будні”. Тут былі і Купала і Колас, і Гартны і Чарот,Чорны і Бядуля.”Дом пісьменніка быў не столькі установай, колькі клубам творчыхработкнікаў..., утульным прытулкам муз, домам, у які заўжды хацелася зайсціднём на  шчырую таварыскубю гаворку,увечары -на ласкавы агенчык[ 6].

    Па-рознаму вабілі людзі  і свой вольны час. Быў у 30- я гг. вядомы парк“Прафінтэрн”.”Там заўсёды было шматлюдна, наведвальнікі адпачывалі, гралідухавыя аркестры, на дашчатых пляцоўках танцавала моладзь, наладжваліся розныягульні, для чаго існавалі нават спецыяльныя майстры-трэнеры, якія называлісямасавікамі, яны навучалі таксама розным танцам, асабліва тым, што нядаўнасталі пранікаць да нас з Захаду. Гэта былі факстрот і танга… Таксама масавыягулянні мінскай моладзі у вячэрні час былі на Цэнтральным скверыі асабліва на Ленінскай вуліцы( цяпер вуліцаЛеніна). Людзі тут проста прагульваліся( аўтатранспарту тут не было),наладжваліся спатканні, завязваліся знаёмствы, якія часцяком рашалі лёс маладыхлюдзей.Так бавілі свой вольны час большасць хлопцаў і дзяўчат той пары.Прыгэтым якіх-небудзь грубых канфліктаў, зацятых боек паміж маладымі хлопцамі,п’яных разгулаў з лаянкай, як правіла, у час такіх гулянняў  не было, хоць гарэлка была танная( шэсцьрублёў паўлітра) і прадавалася ў кожным прадуктовым магазіне. Сваркі і бойкізвычайна адбываліся на ускраінах горада, асабліва на вечарынках. У парку“Прафітэрн“штогод летам размяшчаўся перасоўны цырк, які рыязджаў аднекуль  з Расіі.Яго артысты-віртуозы зачароўвалі гледачоў...”   [11]

    Але  ведаў у трыццатыя гада Мінск  і шмат бедаў. Мінск стаў адной з першай ахвяррэпрэсій. Беларуская інтэлегенцыя была абвінавачана у правым ухіле. Масавыяарышты пачаліся у 1930 годзе. У першай палове году арыштоўвалі па два-тры чалавекіу месяц, а ў ліпені арыштавалі адразу некалькі сот чалавек… У першую хвалюарыштаў трапіла амаль уся беларуская эліта: акадэмікі (Я.Лёсік,Б.Эпімах-Шыпіла), прафесары ( А.Азбукін), пісменнікі, журналісты… Кожнамуарыштаванаму выставілі абвінавачванне, што ён з’яўляецца сябрамконтррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз Адраджэння Беларусі”. У час арыштаў Мінскжыў у напруджанні і няпэўнасці, нярвовасці… Нябліжаўся час больш жудасныхрэпрэсій.[7]

    Чорнай стужкай пранізала Мінск Вялікая Айчынная вайна.[3,5,7,8,11]

   Як разнапачатку вайны  ў Мінску адчыняласяКамспмольскае возера..[3,5].”Толькі што іскрыліся хвалямі озера..., паплылілодкі, ігралі аркестры, у неба ўзляталі зялёныя і ружовыя шары,” як  “песні заглушыў… гул матораў… Ніхто не хацеў паверыць, што ляціць смерць,пагібель”[5].

   На 3-й і 4-1 дзень вайны горад пацярпеў жудасную бамбардзіроўку. У гэтыя дні, калі горад ужо ляжаў у руінах, ягокіраўніцтва са сваімі сем’ямі збегла у Магілёў.

 Шмат жудасных  падзей адбывалася ўМінску пад час вайны[3,5,7,8,11],у тым ліку, бясспрэчна нельга забыць канцэнтрацыўнныя лагеры, створаныянямецкай камендатурай.Першы такі лагер быў створаны адразу напачатку вайны каляМінску у в.Дразды. Туды былі сагнаны ваеннапленныя і мужчынская частка інтэлегенцыіМногія гараджане хадзілі  да драцянойгароджы лагеру, рабілі спробы знайсці сваех родных, але тэрыторыя лагера быланастольки вяликай, што пазнаць  кагосьци  у брудзе, ды голадзе было амаль немагчыма.Лагер у Драздах рэгулярна “чысцілі”… ад хворых і мертвых  , габрэяў, якіх вывозілі і растрэльвалі. Другітакі лагер быў створаны ў хуткім часе і на вул. Шырокай. Праз нейкі час былостворана Мінскае гетта, якое ахоплівала сабой 32 вуліцы і завулкі (Рэспуббліканская, Калектарная, Заслаўская...)У пачатку стварэння мінскага гетаў ім трымалі каля  сто тысячгабрэяў-мінчан. У гетта быў створаны нямецкі Юдэнрат, што размяшчаўся на Юбілейнайплошчы,  там жа  паліцыя стварыла карцар, пасля працы калонныгабрэяў аказваліся на Юбілейнай плошчы, празваную ў ты час ў народзе “Плошчай  рабоў”[3].

  Вялізарныслед у гісторыіі Мінска паклала яго падполле. Адным  са значнейшых момантаў было   22 верасня 1943 г., калі “мінскіяпадпольшчыкі знішчылі галоўнага камісара Беларусі гаўляйта В.Кубэ. Непасрэднатэрарыстычную акцыю ажыццявіла  ягослужанка Алена Рыгораўна Мазанік, якой удалося ў сваёй невялікай ручнойсумачцыпранесці у дом Кубэмагнітную мінуі прымацавацьда ложка” на якім спаўпаплечнік Гітлера. За забойства В.Кубэ А.Р.Мазанік была удастоена высокагазвання Героя Савецкага Саюза.Пасля вайны яна закончыла бібліятэчны факультэтМінскага педагагічнага інстытута ім. М.Горкага і доўгі час працавала ўбібліятэцы Акадэміі навук Беларусі”.Дарагую цану прышлося заплаціць народу за галаву В.Кубэ.Адразу пасля яго забойства тысячы жыхароў Мінска былірастраляна і павешаныТрупы павешаных на вулічных слупах акупанты не здымалінекалькі  дзён, каб такім чынампсіхалагічна  удзейнічаць нагараджан.[11]

  Амаль палова мінчукоў жыла пад час вайны  ў зямлянках. Некаторыя з гараджанпрыстасоўвалі для жытла закуткі у сценах разбураных будынкаў, розныя падвалы.Кожны, хто як мог, уладкоўваўся на папялішчы роднага горада. Менш пакутвалі жыхары гарадскіх ускраін.Іхуласныя драўляныя дамы засталіся цэлымі. У многіх раёнах горада раслі баракі [11]

 Але  нарэшце скончылася вайна. На вякі запомніў Мінск “гарачы дзень трэццяга ліпеня1944 года: наўкол гарэла зямля, небавогненнымі слупамі працінала скрываўленыя дарогі ..., па патрушчаных камяняхлязгалі гусеніцы запыленых танкаў. “[5].У дзень вызвалення Мінскашмат хто быўзаняты пошукам родных, блізкіх, увесь горад, а асабліва сцены Галоўнага Паштамптубылі аклеяны аб’явамі, каб  а дгукну ліcя  родныя”[3]

  Мінск стаў жыць, аднаўляцца “ад завалаў бітайцэглы і абгарэлай драўніны”. Мінск ў ты час  быў падобен на “ цяжкахворага, які пачаў выздараўліваць”[8], мінскія сыны “разбіралі завалы і клалі першыяпадмуркі ..., яны мерзлі на рыштаваннях, працавалі па д зве змены, не заўсёдыбылі сытыя..., ажывалі трамваі і  першыякварталы новых вуліц. Ужо пахла не куродымам, а смалою ачэсаных бэлек, вапнаю,пакостам, жалезам і потам муояроў і бетоншчыкаў. Хто ж яны былі?” Мінскпамятае” імёны  і абліччы ДзянісаБулахава і Анфіла Філіпава, Ніны Бярозкінай і Лявона Баннага, Сямёна Місунова іЦімафея Фандо, Станіслава Ярашэвіча і Міхася Яроменкі”… Сцены Мінска” сагрэтыцяплом іх рук, іх дыханнем, іх сэрцамі… А за імі ішлі тысячы юнакоў ідзяўчат-салдатак і ўчарашніх  aфіцэраў.Яны дзяўблімёрзлую зямлю і клалі сцены аўтамабільнага і трактарнага завода, узвадзілі карпусы інстытутаў ікінатэатраў..., за Кальварыяй вырас новы горад з Пушкінскім праспектам, звуліцамі Маўра і Лынькова, Глебкі і Гурскага…, праз колішнія склады фашысцкайпраржавелай смерці пралегла першая траса сталічнага метрапалітэна “[5].

 І ў канцыагляда хацелася б прывесці цудоўныя словы Cяргея Грахоўскага: “Любімым складаюцца песні, любімых не забываюць не ў радасці, а ў горы любяцьяшчэ  мацней… Ніколі не пытайцеся шзакаханых, за што яны любяць: ніхто не ведае, ніхто не адкажа… Ёсць любоў даблізкага чалавека, да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынайпесні.І   ёсць  любоў да горада, складаная і невыказная, якрадасць і боль. Любімы горад — для мяне заўсёды жывы  неабходны, са сваім абліччам, са сваімхарактарам,… са сваім жыццём і сваімі марамі...” [5]. Гэтыя радкі  Сяргей Іванавіч прысвяціў роднамуМінску,  Так няхай, паважаныя   чытачы,   мемуарная літаратура аб Мінскудапаможа  лепш адчуць ўсё гэта, дыхнуцьпаветрам мінулага Мінска, стаць падарожнікам ў часе па родным горадзе, каб усімнам   з годнасцю рухацца ў будучыню  з любоўю дароднага горада як у сэрцах так і ўчынках.

Спіс літаратуры:

Бядуля-Плаўнік, М. Добры след/Марыя Бядуля-Плаўнік// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.13-20Вольскі В. Пра сябра/Віталь Вольскі// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.120-127Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.Гержидович, К. История минского бухгалтера Кастуся Гержидовича /Кастусь Гержидович; Записал С.Крапивин// Нар. газ. 1994 .-9-11 ліп.-с.3-4.Грахоўскі, С. Тры песні любові/С.Грахоўскі// Так і было: Артыкулы. Успаміны. Эсэ.-Мн.: Маст. літ,1986.- C.6-15Грахоўскі,С.Cавецкая, N 68 /С.Грахоўскі// Так і было: Артыкулы. Успаміны. Эсэ.-Мн.: Маст. літ,1986.- C.32-41<span Times New Roman",«serif»;color:windowtext;mso-ansi-language: BE;font-weight:normal;mso-bidi-font-weight:bold">7.<span Times New Roman"">      <span Times New Roman",«serif»; mso-bidi-font-family:Arial;color:windowtext;mso-ansi-language:BE;font-weight: normal;mso-bidi-font-weight:bold">Кіпель, Я. Эпізоды =<span Times New Roman",«serif»;mso-bidi-font-family: Arial;color:windowtext;mso-ansi-language:EN-US;font-weight:normal;mso-bidi-font-weight: bold">Episode<span Times New Roman",«serif»; mso-bidi-font-family:Arial;color:windowtext;mso-ansi-language:BE;font-weight: normal;mso-bidi-font-weight:bold">/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З.Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 <span Times New Roman",«serif»;mso-bidi-font-family:Arial;color:windowtext; font-weight:normal;mso-bidi-font-weight:bold">c<span Times New Roman",«serif»;mso-bidi-font-family: Arial;color:windowtext;mso-ansi-language:BE;font-weight:normal;mso-bidi-font-weight: bold">.Кавалёў, П. Сшытак у чорнай вокладцы: [Дзённік]// Кавалёў П. Судзі сябе сам: Апавяданнiі ўспаміны/ Павел Кавалёў.- Мн.: Маст. літ., 1992.-C.71-119.Савёнак, А. Пачаткі беларускага школьніцтва ў Менску: [1918-1920 гг.: Успаміны настаўніцы]/Апаленія Савёнак; Прадм. У.Арлова.// Крыніца.-1996.- №10.-С.71-74Семяжон, Я. Яны яго ведалі/Язэп Семяжон// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.56-60Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.
еще рефераты
Еще работы по искусству, культуре, литературе