Реферат: Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси

Змест

Уводзіны

Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1 Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах

2.3 Дзейнасць і змяненні ў законе аб мовах РБ

Глава 3. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі

3.1 Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі

3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка

3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Заключенне

Літаратура


Уводзіны

Становішча мовы ў грамадстве залежыць ад рада фактараў: характару і стану самога грамадства, узроўню развіцця мовы, моўнай палітыкі дзяржавы і да т. п. У дадзеным дыпломным праекце знайшлі адлюстраванне моўная палітыка дзяржаўных уладаў Беларусі; грамадскі статус беларускай мовы і некаторыя яе асаблівасці, якімі яна характарызуецца ў сучасны час; узаемадзеянне беларускай і рускай мовы; шляхі вырашэння заняпаду статуса беларускай мовы і г. д.

Паколькі на працягу апошніх 10 — 15 гадоў дзяржаўная моўная палітыка Беларусі рэзка змянялася па меншай меры тры разы.

3 пачаткам перабудовы было відавочна, што беларуская літаратурная мова існуе і будзе працягваць існаваць у нашым грамадстве побач з рускай мовай. Але двухмоўная сітуацыя характарызавалася як дыглосная, калі яўная перавага аддавалася рускай мове нашай палітычнай і большай часткай культурнай эліты, у сувязі з чым радавыя грамадзяне не толькі ацэньвалі беларускую мову як менш культурную, але і шмат хто нават саромеўся на ёй гаварыць.

У гэтай сітуацыі найбольш важнай задачай было ўзмацненне пазіцый беларускай мовы ў грамадстве, змяненне да яе адносін з боку тых, хто яе ведаў хоць бы ў пасіўнай форме. Неабходна было таксама паступовае, крок за крокам пашырэнне валодання яе літаратурнай формай як мага болып шырокім колам насельніцтва. Важнейшым звяном у вырашэнні гэтых задач з'яўляецца школа, наогул навучальныя ўстановы.

Рашаючую ролю павінен быў адыграць Закон аб мовах, які быў прыняты ў пачатку 1990 г. Гэты закон прадугледжваў, што ў працэсе навучання кожны грамадзянін Беларусі павінен навучыцца свабодна валодаць беларускай і рускай мовамі, а ў адносінах да нацыянальных меншасцей — яшчэ і мовай гэтай меншасці. Дастаткова дэмакратычны ў сваёй аснове, ён не змог цалкам выканаць сваю ролю, бо, як і ўсе іншыя законы таго часу, выконваўся пры адвольным разуменні яго як пэўнымі палітычнымі арганізацыямі, так і некаторымі дзяржаўнымі органамі адукацыі. Фактычна назіралася неапраўданае прыспешванне яго выканання, што ў радзе выпадкаў прыводзіла да парушэння правоў грамадзян у моўных адносінах.

Трэці этап пачаўся з правядзеннем рэферэндуму па моўным пытанні ў 1995 г., згодна з якім дзяржаўнымі былі прызнаны дзве мовы — беларуская і руская. Але фармальнае абвяшчэнне дзяржаўнасці дзвюх моў і свабоды выбару мовы навучання прывяло да яшчэ большага звужэння сферы ўжывання беларускай мовы, чым гэта было ў даперабудовачны перыяд. Нельга не прызнаць, што гэтыя працэсы прыводзяць у радзе выпадкаў да парушэння правоў чалавека, у прыватнасці, правоў дзіцяці. Найбольш выразным парушэннем гэтых правоў з'яўляюцца выпадкі, нярэдкія зараз у гарадскіх школах з рускай мовай навучання, калі настаўнікі гісторыі Беларусі выкладаюць свой прадмет на рускай мове, патрабуюць ад школьнікаў адказу на гэтай мове, а падручнікі напісаны на беларускай мове.

Зараз у поўную сілу праяўляецца і вельмі небяспечная ўнутрымоўная тэндэнцыя — шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме ў галіне вымаўлення, правапісу, словазмянення, словаўтварэння і словаўжывання. Небяспека гэта заключаецца ў тым, што фактычна тая мова, якой вучаць у школе, зусім не супадае з той, на якой друкуюцца некаторыя перыядычныя выданні, якой карыстаюцца на радыё і тэлебачанні. Калі такая сітуацыя захаваецца і надалей, то працэс навучання беларускай мове стане або вельмі цяжкім, або зусім немагчымым, бо вучыць трэба так, каб мова на яе любым узроўні была ўнармаванай, беспамылковай. Але што такое моўная памылка, калі і ў пісьмовай і вуснай форме існуе шматварыянтнасць?

Вырашэннем развіцця этнамоўнай сітуацыі і сучаснага яго стану займаецца навука этналогія.

Этнологія — грамадская навука, якая вывучае народы, этнасы і іншыя этнічныя супольнасці, іх этнагенез, побыт, культурна-гістарычныя сувязі. Як спецыялізаваная галіна гістарычнай навукі яна вывучае этнасы-народы, іх культуру і побыт ад старажытных часоў да нашых дзён. Адначасова з аналізам агульнага і спецыфічнага этналагічная навука разглядае адзінкавае, на базе якога пазнаецца тое адметнае, што характэрна для дадзенага этнасу, а таксама агульнае, што аб'ядноўвае яго з іншымі. Назва «этналогія» з'яўляецца адной з назваў этнаграфіі як навукі. Ужываецца пераважна ў замежнай навуковай літаратуры ў значэнні тэарэтычнай этнаграфіі. У заходнееўрапейскай навуцы тэрмін «этналогія» як тэарэтычная этнаграфія проціпастаўляецца апісальнай этнаграфіі.

Цэнтральным паняццем этналогіі з'яўляецца паняцце этнасу. Этнас — гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання. Галоўныя этнічныя прыметы этнасу — мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка — з цягам часу змяняюцца не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця (першабытнае, рабаўладальніцкае, феадальнае, капіталістычнае грамадствы). Этнас характарызуецца адзінствам тэрыторыі, цэласнасцю і кампактнасцю рассялення насельніцтва, агульнымі сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі адносінамі, адзінствам асноўных этнічных прымет.

Этнас уяўляе вынік сістэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння. Этнічнасць з'яўляецца сродкам самавызначэння. У наш час яна звязана са спробай прадухіліць стандартызацыю жыцця і уніфікацыю культуры, якія з'явіліся вынікам навукова-тэхнічнага развіцця. Этнічныя асаблівасці ладу жыцця народаў свету захоўваюцца ў дастатковай ступені, але сувязі паміж этнасамі і краінамі з цягам часу набываюць сусветны характар.

Мова — найбольш устойлівая прымета этнаса, якая адначасова з'яўляецца і важным элементам культуры. Яна адлюстроўвае гісторыю той ці іншай нацыі, яе ўнутраны свет з'яўляецца галоўным сродкам адлюстравання думак, пачуццяў, выхавання, крыніцай развіцця і захавання нацыі.

Культура і быт народа, захоўваючы традыцыйныя рысы, паступова мяняюцца. У апошнія гады ўсё больш увагі надаецца этналагічнаму вывучэнню сучаснасці.

Асобна вылучаецца праблема этналагічнага вывучэння сучаснасці. Яшчэ не знойдзены канкрэтныя шляхі вырашэння гэтай задачы. Даследчыкі парознаму падыходзяць да вывучэння дадзенай праблемы. Адны лічаць, што ў працэс даследавання сучаснасці трэба ўключаць усе бакі жыцця, культуры. Другія мяркуюць, што трэба абмежавацца даследаваннем ролі і лёсу этнічных, нацыянальных рыс культуры кожнага народа. Распрацоўка адзінага метаду ўскладняецца шматграннасцю сучаснага жыцця.

Этналогія як навука ўзнікла ў XIX ст. і з таго часу прайшла ў сваім развіцці пэўныя ступені. У першай палове XIX ст. публікацыя сабраных матэрыялаў аб быце і культуры беларусаў абмяжоўвалася кароткімі этнаграфічнымі артыкуламі, у сярэдзіне і другой палове XIX ст. ужо з'яўляюцца фундаментальныя працы аб матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Шмат даследчыкаў займаліся этналагічным вывучэннем Беларусі, сярод іх Павел Міхайлавіч Шпілеўскі. У 1845 г. ён склаў слоўнік беларускай мовы, а ў 1846 г. пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народныя павер'і». Пазней, пасля экспедыцыі па Беларусі, выдаў працу «Падарожжа па Палессі і Беларускаму краю», дзе змясціў даволі багаты матэрыял па матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гэта праца П.М.Шпілеўскага займае адно з пачэсных месцаў у этналагічнай навуцы.

Этналагічным даследаваннем Беларусі займаўся і Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Ён адным з першых паставіў задачу шырокага выкарыстання этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу пры вывучэнні агульнаславянскіх каранёў культур-най спадчыны славянскіх народаў; сцвярджаў неабходнасць вывучэння фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны ўсіх славян. Лічыў, што старажытныя ўяўленні больш за ўсё захаваліся ў беларускіх песнях і абрадах. Сабраў шмат песень, загадак, міфаў.

Вядомы збіральнік і даследчык народнай творчасці Вуйціцкі сабраў багаты матэрыял па Палессі. Вялікую ўвагу надаваў песням, у якіх прысутнічаюць старажытныя славянскія элементы. Вуйціцкі быў першым збіральнікам беларускіх казак, рабіў іх апрацоўку.

У пачатку XX ст. пад уплывам ажыўлення грамадска-палітычнага і нацыянальнага руху ўзмацнілася дзейнасць па этналагічным даследаванні Беларусі. Асабліва актыўна ішла збіральніцкая работа. Вывучэнне быту і культуры беларусаў набыло больш мэтанакіраваны характар. Яно праходзіла пад кіраўніцтвам навуковых устаноў і самадзейных краязнаўчых арганізацый. Побач з вядомымі беларускімі даследчыкамі Е.Р.Раманавым, Я.Ф.Карскім, М.Я.Нікіфароўскім, М.В.Доўнар-Запольскім, М.А.Янчуком, У.М.Дабравольскім і інш., дзейнасць якіх разгарнулася яшчэ ў XIX ст., з'яўляюцца маладыя вучоныя і краязнаўцы: А.КСержпутоўскі, І.А.Сербаў і інш., якія ўнеслі значны ўклад у далейшае этналагічнае вывучэнне Беларусі.

Этналагічным вывучэннем Беларусі ў XIX—XX стст. займаліся рускія, польскія і беларускія даследчыкі, а таксама расійскія і польскія навуковыя і літаратурныя таварыствы. У 1957 г. на Беларусі быў створаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, што з'явілася значным крокам у развіцці этналогіі як навукі.

Выхаванню нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва садзейнічаюць і некаторыя друкаваныя выданні: энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі», «Этнография Белоруссии» М.Ф. Піліпенкі, шматтомнік «Беларусы», «Мова і этнічная самасвядомасць» Т.М. Мікуліч, «Падарожжа па Палессі і Беларускаму краю» П.М. Шпілеўскага і інш.


Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

На сучасным этапе ў Беларусі існуюць дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Сучасная беларуская мова характарызуецца існаваннем 3-х яе разнавіднасцяў: літаратурнай мовы, дыялектнай мовы і змешанай мовы на беларускай аснове. Літаратурная беларуская мова падзяляецца на дзве разнавіднасці: на так званую «тарашкевіцу» і «наркамаўку». Калі параўноўваць сферы ўжытку сучаснай беларускай мовы са сферамі ўжытку рускай мовы то нават на першы погляд заўважаецца адсутнасць моўнай гарманічнасці ў гэтым аспекце.

На дасягненне такой мэты скіраваная Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў, прынятая ў Барселоне ў 1996 г. У дакуменце адзначаецца, што Дэкларацыя неабходная «дзеля выпраўлення моўных пераносаў, забеспячэння павагі да ўсіх моваў і іх поўнага росквіту, а таксама дзеля ўсталявання прынцыпаў справядлівага і бесстаронняга міру паміж мовамі ўсёй планеты»[1] .

Можна вылучыць шэраг прычынаў звужэння сферы ўжытку беларускай, мовы, і адной з іх з'яўляецца нераўнамернае развіццё беларускай мовы на розных этапах свайго існавання. На думку навукоўца Л Дзіцевіча можна выдзеліць восем перыядаў у знешняй гісторыі беларускай мовы, на працягу якіх мова зведала ўзлёт і заняпад, што не паспрыяла распаўсюджванню яе ў розных сферах.

1-ы перыяд — XIII — XIV стст. Нараджэнне і развіццё старабеларускай (рускай) мовы.

2-гі перыяд — XV — першая палова XVII стст. «Залаты век» мовы. Статусы: дзяржаўная, міжнацыянальная, міжнародная мова.

3-ці перыяд — другая палова XVII ст. — канец XVIII ст. Заняпад, паланізацыя мовы. Статус: нацыянальная мова.

4-ы перыяд — канец XVIII ст. — пачатак XX ст. Заняпад, русіфікацыя. Нараджэнне новай літаратурнай мовы. Статус: дыялект рускай мовы.

5-ы перыяд — пачатак XX ст. — 20-я гады XX ст. Адраджэнне мовы, беларусізацьш. Статус: дзяржаўная мова.

6-ы — 30 — 80-ыя гады. Заняпад, русіфікацыя. Статус: нацыянальная мова.

7-ы — 1990 — 1995 гг. Адраджэнне мовы, беларусізацыя. Статус: дзяржаўная мова.

8-ы — 1995 г. — па ц. ч. Прыпыненне беларусізацыі. Статус: адна з дзяржаўных моў[2] .

Пры разглядзе гістарычнага фактару ўплыву на развіццё мовы можна ўбачыць, Што за апошнія 200 гадоў беларуская мова мела статус дзяржаўнай толькі на працягу прыкладна 20 гадоў. а ў XIX стагоддзі адзначаецца поўнае знікненне літаратурнай старабеларускай мовы, якая была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Дзякуючы таму, што гутарковая беларуская мова не здавала сваіх пазіцый у сельскай мясцовасці, удалося адрадзіць новую літаратурую мову на аснове народнай.

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

Беларуская пісьмовая мова пачала фарміравацца ў XII ст. на аснове пісьмовай мовы ўсходнеславянскіх плямён. 3 прыняццем хрысціянства такой пісьмовай мовай стала стараславянская — старажытная паўднёваславянская мова, якая істотна адрознівалася ад жывой гутарковай мовы ўсходнеславянскіх плямён, але была зразумелай для іх. Па традыцыі гэта мова захоўвала свае асаблівасці ў царкоўна-рэлігійнай літаратуры, але істотна папаўнялася ў дзелавой і іншай свецкай пісьменнасці, у выніку чаго ў асобных пісьмовых помніках можна гаварыць пра старажытна-рускую пісьмовую мову з элементамі стараславянскай.

Працэс пранікнення мясцовых элементаў у пісьмовую мову ўзмацняўся па меры таго, як развівалася свецкая пісьменнасць і сфера яе ўжывання павялічвалася. У XIV ст. у сувязі з розным гістарычным лёсам беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, ужо можна з упэўненасцю прасачыць асаблівасці пісьмовых помнікаў на гэтах тэрыторыях, якія складаюць аснову цяперашніх беларускай, ўкраінскай і рускай моў. Такім чынам, узнікненне гэтых трох усходнеславянскіх моў можна ўпэўнена датаваць XIV ст.

Беларускія землі апынуліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага і мелі вялікі эканамічны і палітычны ўплыў, а беларуская мова стала афіцыйнай мовай. У Вялікім княстве Літоўскім на беларускай мове выдаваліся законы, вялося справаводства, ажыццяўлялася прыватная і афіцыйная перапіска, бо феадальная знаць карысталася ёю і у штодзённым жыцці. Гэты перыяд выключна багаты на пісьмовыя помнікі, якія сведчаць, што пісьмовая беларуская мова ў такой ступені ўвабрала ў сябе столькі элементаў жывой народнай мовы, што стала самастойнай развітой усходнеславянскай мовай, здольнай абслугоўваць і на самай справе абслугоўвала ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця[3] .

Беларуская мова стала першай з усходнеславянскіх, на якой з'явіліся першыя друкаваныя кнігі дзякуючы асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, які надрукаваў сваю першую кнігу амаль на паўстагоддзя раней, чым рускі асветнік Іван Фёдараў. Дастойнымі паслядоўнікамі Ф.Скарыны сталі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Некалькі сярэдневяковых стагоддзяў працягваўся перыяд нармальнага развіцця нашай мовы. Але з аб'яднаннем Вялікага княства Літоўскага з польскай дзяржавай умовы яе існавання пачалі хутка мяняцца, а ў 1696 г. намаганнямі польскай шляхты па рашэнню сейма яна была забаронена як афіцыйная мова дзяржавы, што абумовіла хуткае яе выцясненне з ужытку. Яна працягвала існаваць толькі ў асяроддзі простага народа, бо феадальная знаць усё шырэй пераходзіла на польскую мову, пераймаючы звычаі і культурныя традыдыі пануючых колаў Рэчы Паспалітай[4] .

Пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі ў другой палове XVIII ст. польская мова шляхты пачала выцясняцца рускай мовай. Працэс русіфікацыі ўзмацніўся ў XIX ст. асабліва пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, калі царскі ўрад практычна ўсю мясцовую адміністрацыю замяніў на рускую, а ў 1867г. забараніў ужыванне беларускай мовы.

Поўная ліквідацыя вышэйшых навучальных устаноў; стварэнне рускіх бібліятэк з пэўным наборам рускай літаратуры, ліквідацыя уніяцкай царквы (1839 г.), перасяленне ў Беларусь рускіх дваран і казённых сялян, дыслакацыя на Беларусі рускіх вайскоўцаў (да 200 тыс.), наплыў расійскага капіталу — то гэтыя ўсе сферы давялі беларусаў да знішчальнай асіміляцыі: у пачатку XIX ст. у Беларусі налічвалася 62,4 % беларусаў, у 1859 г. — 55 %, у 1917 г. — 44,8 %. Руская мова пачала хутка распаўсюджвацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: адміністрацыйна-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, кулыурна-асветніцкай і рэлігійна-культава і бытавой[5] .

Праваднікамі русіфікацыі былі таксама царква і школа. Яе паспяховаму ажыццяўленню спрыяла блізкасць народнай беларускай мовы да рускай, бо яны і ў гэты час, як і зараз, заставаліся ўзаемазразумелымі без перакладу.

Гэта блізкасць і ўзаемная зразумеласць, а таксама адсутнасць пісьмовай формы дазвалялі рускім вучоным разглядаць беларускую мову як заходні дыялект рускай, што цалкам супадала з вялікадзяржаўнай палітыкай царскага ўрада і тармазіла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Зрэдку такі погляд можна сустрэць і ў цяперашнім перыядычным друку, але для болыыасці як беларусаў, так і небеларусаў самастойнасць беларускай мовы не выклікае сумнення. Да такой жа думкі яшчэ ў XIX ст. прыйшлі тыя з польскіх і рускіх вучоных, якія жылі на Беларусі. Яны добра усведамлялі, што беларускі народ, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, захаваў сваю этнічную і культурную самабытнасць, мае багатую вусную творчасць, вывучэнню якой многія з іх прысвяцілі сваё жыццё. Гэта быў штуршок для мясцовай інтэлігенцыі ствараць літаратурныя творы на мясцовай мове. Пачынальнікі новай беларускай літаратуры — аўтары парадыйна-сатырычных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат», Я.Чачот, А.Рыпінскі, А. Баршчэўскі, В, Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф. Багушевіч і інш[6]. Мова пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ў сваёй аснове абапіралася на жывыя беларускія гаворкі, і на першым часе кожны з аўтараў пісаў так, як гаварылі ў яго мясцовасці. Пры гэтым тыя з іх, хто вучыўся па-польску, выкарыстоўвалі польскі алфавіт, а атрымаўшыя рускамоўную адукацыю, ужывалі рускі алфавіт. Два гэтыя алфавіты працягвалі ўжывацца аж да ўтварэння БССР, хоць пытанне, якой графікі прытрымлівацца, шырока дыскутавалася ўжо на пачатку XX ст. і большасць схілялася да кірыліцы, якая была болын зручная і больш вядомая большасці насельніцтва, бо выкладанне ў школах вялося на рускай мове[7] .

Пасля рэвалюцыі 1905г. царскі ўрад вымушаны быў пайсці на значныя ўступкі і ў нацыянальным пытанні, што дало магчымасць з'яўлення легальных выданняў на беларускай мове. Выключна важную ролю ў фарміраванні новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета «Наша ніва», якая пачала выдавацца ў 1906 г. Вакол яе згрупавалася прагрэсіўна настроеная беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая разумела, што мова друкаванага органа павінна быць зразумелай для ўсяго народа, а для гэтага трэба імкнуцца выпрацаваць адзінства граматычных, лексічных і правапісных норм. I такія нормы паступова выпрацоўваліся на старонках газеты.

Выключна важную ролю ў фарміраванні новай літаратурнай мовы ў гэты перыяд мела творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьмен-нікаў, якія падрыхтавалі глебу для ўздыму літаратурнай творчасці ў рэспубліцы ў савецкі перыяд. Вопыт, накоплены ў друку, быў абагульнены ў «Беларускай граматыцы для школ» Б. Тарашкевіча, які распрацаваў стройную сістэму фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, правапісных норм беларускай мовы, што надало ііц стабільнасць і зрабіла самую мову агульнанацыянальнай.

3 утварэннем Беларускай ССР важнейшай задачай стала ліквідацыя непісьменнасці, развіццё адукацыі і культуры народа. Безумоўна, выканаць яе паспяхова і ў кароткі тэрмін можна было толькі на роднай мове. Вось чаму, улічваючы нацыянальны склад насельніцтва і ў поўнай згодзе з ленінскай нацыянальнай палітыкай, ужо ў Маніфесце аб абвяшчэнні БССР дзяржаўнымі мовамі на тэрыторыі рэспублікі былі абвешчаны побач з беларускай мовай яўрэйская, польская і руская. Паколькі беларуская мова з'яўлялася мовай болынасці насельніцтва, ёй аддавалася перавага перад ін-шымі ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Усё гэта значна пашырала сферу яе ўжывання.

Дваццатыя гады былі гадамі інтэнсіўнага моўнага будаўніцтва. Спачатку тэрміналагічная камісія, а затым і спецыяльная навукова-даследчая ўстанова — Інстытут беларускай культуры разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнню тэрміналогіі для патрэб школы і ВНУ, а пазней і для асобных галін вытворчасці, што развіваліся ў рэспубліцы. Актыўна распрацоўваліся пытанні ўдасканалення правапісу, фарміравання лексічнага складу літаратурнай мовы.

У 1924г. урад прыняў рад канкрэтных мер па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы, важнейшым пытаннем якой было ўмацаванне пазіцый і пашырэнне ўжывання беларускай мовы. У пастанове ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924г. «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі» былі намечаны канкрэтныя меры і тэрміны іх рэалізацыі па выкарыстанні беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця. У прыватнасці, у гэтай пастанове гаварылася: «Для кожнага супрацоўніка савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізадый і ўстаноў абавязковае веданне беларускай і рускай моў, а для некаторай колькасці супрацоўнікаў неабходна дадаткова веданне яўрэйскай або польскай мовы»[8] .

Згодна з гэтай пастановай, усе наркаматы БССР пераводзілі сваё справаводства на беларускую мову не пазней чым праз тры гады. Спецыяльныя меры прадугледжваліся па беларусізацыі народнай асветы, выхавання, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, палітыка-асветніцкай работы і выдавецкай дзейнасці. У пастанове адначасова адзначалася, што вывучэнне рускай мовы побач з беларус кай як прадмета навучання — абавязковае для ўсяго насельніцтва. Усе гэтыя мерапрыемствы паспяхова ажыццяўляліся на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, дзякуючы чаму беларуская мова стала сапраўды раўнапраўнай у вялікай сям'і моў савецкіх народаў. Але гэты працэс быў парушаны сталінскімі рэпрэсіямі, звязанымі з барацьбой з так званай нацдэмаўшчынай, якая ахапіла рэспубліку з 1930 г.

3 другой паловы 30-х гадоў пасля прыняцця новай Канстытуцыі СССР намецілася рэзкае адступленне ад папярэдняй нацыянальнай палітыкі. Усе практычныя дзеянні партыйных і савецкіх орга-наў скіроўваліся на ўмацаванне пазіцый рускай мовы як агульнасаюзнай. Паступова, але няўхільна зніжалася роля нацыянальных моў у грамадскім жыцці.

Асабліва спрыяльнае становішча складвалася для правядзення такой аднамоўнай палітыкі ў Беларусі і на Украіне, што абумоўлена блізкасцю беларускай і ўкраінскай моў да рускай. Яе інтэнсіўнае правядзенне пачалося адначасова са сталінскімі рэпрэсіямі. Менавіта ў гэтых рэспубліках найбольш пацярпела нацыянальная інтэлігенцыя, якая значна павялічылася колькасна ў 20-я гады.

Хутка з'явілася і тэарэтычнае абгрунтаванне аднамоўнай палітыкі — працы Сталіна па мовазнаўству, якія прадказвалі непазбежнасць збліжэння і зліцця моў спачатку ў занальныя, а затым і ў сусветным маштабе. На жаль, у паслясталінскі перыяд, асабліва з 60-х гадоў, гэта палітыка пачала асабліва ўзмоцнена рэалізоўвацца, бо было аб'яўлена, што ў краіне к 1980г. будзе пабудаваны камунізм, пры якім павінна адбыцца поўнае зліццё нацый, а значыць, і пераадрлена разнамоўе ў краіне.

У Беларусі, напрыклад, менавіта ў гэты перыяд пачалося скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, а ў школах з рускай мовай навучання ўсё болыпая колькасць вучняў па розных падставах, а часам і без іх вызвалялася ад беларускай мовы як прадмета вывучэння.

Са сталінскімі рэпрэсіямі некаторая частка творчай інтэлігенцыі звязвае і рэформу беларускага правапісу 1933г., хоць гэта фактычна не пацвярджаецца гісторыяй пытання, бо яно было пастаўлена на парадак дня яшчэ ў сярэдзіне 20-х гадоў у сувязі з тым, што той правапіс, які быў прадстаўлены ў «Беларускай граматыцы для школ» Б. Тарашкевіча, быў не толькі няпоўным, але і меў правілы, супярэчлівыя і цяжкія для засваення. Праведзены аналіз правілаў 1933 г. паказаў, што яны грунтаваліся на ўнутраных законах мовьі, хоць аб'ектыўна і прывялі да пэўнага збліжэння з рускім правапісам у сувязі з абмежаваннем так званага фанетычнага прынцьшу на карысць марфалагічнага. Удакладненні 1957 г. рабіліся ўжо свядома такім чынам, каб не было разыходжанняў у тым, што не закранае спецыфікі мовы (перанос, вялікая літара, злітнае, раздзельнае напісанне, напісанне праз злучок і г.д.). Лагічнасць такога падыходу аспрэчваць не прыходзіцца, калі ўлічваць двухмоўную сітуацыю[9] .

Такім чынам, пісьмовая форма беларускай мовы мае багатую традыцыю, дастаткова распрацавана, мае адпаведныя падручнікі, дапаможнікі і даведнікі, якія могуць забяспечыць яе паўнакроўнае функцыянаванне ў грамадстве.

Улічваючы ўсё гэта, у 1990 г. і быў прыняты «Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Распрацоўшчыкі яго ўлічвалі вопыт дзяржаўных дакументаў 20-х гадоў, прынятыя адпаведныя законы ў іншых рэспубліках і сусветнай практыцы. Ен гарантуе права ў моўнай сферы ўсім грамадзянам карыстацца сваёй роднай мовай. Адначасова закон абвяшчае беларускую мову дзяржаўнай. Належнае месца адведзена ў ім рускай мове як мове міжнацыянальных зносін.

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Аб спецыфіцы распаўсюджання і дынаміцы нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі ў канцы XIX ст. і ў савецкі перыяд могуць даць некаторае ўяўленне матэрыялы розных перапісаў насельніцтва. Так, згодна з данымі першага ўсерасійскага перапісу 1897 г, колькасць беларусаў (у сучасных межах Рэспублікі Беларусь) па прыкмеце роднай беларускай мовы складала каля 4,8 млн чал., або 74% усяго насельніцтва. Пры гэтым 13,6% беларусаў (прыкладна 650 тыс.) былі пісьменнымі і свядома ўказалі роднай мовай беларускую. 43% саслоўя дваран прызналі сябе беларусамі, акрамя таго, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў лічылі беларускую мову роднай. У пачатку ХХ ст., калі значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба, калі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі адменены ранейшыя абмежаванні на беларускі друк, мову, сярод розных сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва ўзмацнілася разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Немалую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адукаваных. пісьменных беларусаў адыгралі тады газеты «Наша доля», «Наша ніва», выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша аконца», «Нашахата», «Беларус» і інш. Безумоўна, дапамагалі ў гэтым і патрыятычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, а таксама навукова-асветная дзейнасць многіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў[10] .

Паволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20-ыя гг. XX ст., падчас правядзення ў рэспубліцы афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай культуры, пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія беларусы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру «мужыцкімі», «халопскімі», «ніжэйшымі» (у параўнанні з «вялікай» рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя аўтастэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае «бацькоўскія карані». Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта «матчыну» беларускую мову (асабліва мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20-ых гг. беларусы-католікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат, толькі натой падставе, што трымаюцца каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай[11] .

Удалейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і падуплывам палітыкі «контрбеларусізацыі» 30-ых гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі {ажно да канца 80-ых гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, родную мову і ўспрыняла свядомасць і мову іншага народа — рускага. Сведчаннем можа служыць тое, што ў пасляваенны перыяд адбывалася і змяншэнне колькасці тых беларусаў, якія лічылі роднай беларускую мову. Напрыклад, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6 %. Увогуле, доля беларусаў у складзе ўсяго насельніцтва Беларусі на працягу 60-80-ых гг. XX ст. некалькі паменшылася: калі ў адпаведнасці з перапісам 1959 г. беларусаў у рэспубліцы налічваўся 81,1% (дарэчы, гэта самы высокі паказчык за ўсе гады савецкай улады), то ў далейшым гэта лічба зменшылася да 81% у 1970, 79,4% у 1979 г. і нарэшце да 77,4% (па даных перапісу1989г.)[12] .

Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага «рэгрэсу» нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на «культурную» рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове («трасянцы»), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў[13] .

Адраджэнне 1990 — 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. — 32 %, 1997 г. — 17 %, 1999 г. — 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся — 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі[14].

Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай[15] .


Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быý прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быý зарэгiстраваны ý Нацыянальным рыестры прававых актаý Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоýная мэта рэгулявання адносiн у развiццi i ýжывання беларускага, рускага i iншых языкоý, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ý дзяржаýнай, сацыяльна-эканамiчнай i культурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праý грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага ýсведамлення чалавека, яго культуры i языку, далейшага ýмацавання дружбы i ýзаемадзеяння народаý.

Ён складаецца з 6 главаý, якiя ýключаюць у сябе 34 артыкулы. Глава I “Агульныя палажэннi” уключае ý сябе артыкулы аб мэтах заканадаýства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь, аб дзяржаýных мовах i iншых мовах у Рэспублiцы, дзе гаворыцца, што ý адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаýнымi языкамi Республiкi Беларусь з’яýляюцца беларуская i руская мовы, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ýсеагульнае развiцце i функцыянаванне беларусскай i русскай моý ва ýсiх сферах грамадзянскага жыцця. У артыкуле 3 гаворыцца аб правах грамадзян карыстання iх мовай[16]. Iм гарантуецца таксама права звяртацца ý дзяржаýныя органы, органы мясцовага ýпраýлення, на прадпрыемствы i iншыя ýстановы на беларускiм, русскiм або iншым для бакоý мове. Гаворыцца аб абавязках кiраýнiкоý, iншых працоýнiкаý дзяржаýных i мясцовых органаý, аб’яднанняý валодаць беларускай мовай[17]. Аб гарантыi праý грамадзян пры разгляданнi падаваемых iмi дакументаý у дзяржаýныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, арганiзацыi i грамадзянскiя аб’яднаннi. Згодна гэтаму яны павiнны прымаць i разглядаць дакументы, на беларускай i рускай мовах. Гаворыцца, што адказ суправаджаецца адказнасцю згодна з дзеючым заканадаýствам[18]. У артыкуле 6 «Ахова моу» азначана, што ýсякiя абмежаваннi праý асобы па моýным адзнакам немагчымы i гэта караецца ýстаноýленай законам адказнасцю[19].

Глава 2 прысвечана мове дзяржаýных органаý, органаý мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваý, арганiзацый i грамадзянскiх аб’яднанняý. Згодна ей мова актаý дзяржаýных органаý i органаý мясцовага кiравання i самакiравання беларуская i руская. Пры неабходнасцi i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi[20]. Мова справаводства i дакументацыi, тэксты на штампах, пячатках, афiцыйных бланках дзяржаýных органау i органаý мясцовага кiравання i самакiравання, тэхнiчнай i праектнай дакументацыi выконваюцца на беларускай i рускай мовах, а з улiкам назначэння апошнiх – на iншый мове[21]. Афiцыйныя дакументы, якiя сцвярджаюць статус грамадзянiна — паспарт, працоýная кнiжка, дакументы аб адукацыi i iншыя выконваюцца на беларускай i рускай мовах[22]. Працоýнымi мовамi з’ездаý, сесiй, канферэнцый, пленумаý, засяданняý, iншых сходаý з’яýляюцца беларуская цi (або) руская мовы. Мовай мiжнародных сходаý i форумаý, якiя адбываюцца на тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яýляецца мова, зацверджаная удзельнiкамi сходу або форума. На рэспублiканскiх i мiжнародных сходах удзельнiкам забяспечваецца перакладчык[23]. Мова дакументаý па выбарам дэпутатаý i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаýныя пасады народам, таксама бюлеценi беларускiя цi рускiя. Гэта датычыцца i сферы абслугоýвання[24] .

Артыкулы 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 прысвечаны судапраiзводству, вядзенню спраý аб адмiнiстратыýных праванарушэннях, натарыяльнаму справаводству, пракурорскаму назiранню, юрыдычнай дапамозе, мiжнароднай дапамозе, Узброеным Сiлам i iншым ваенным фармаванням Рэспублiки Беларусь. У iх гаворыцца, штоýсе дакументы, прынятыя адпаведнымi ýстановамi складаюцца на беларускай цi рускай мовах. Пры няведаннi адпаведных моý асобамi, удзельнiчаючымi ý разгляданнi дакументаý цi пасяджэннях вышэй адзначаных устаноý, iм дазваляецца перавод на язык, якiм яны валодаюць, цi карыстацца пераводчыкам, цi абмяркоýваецца сумесна пытанне аб мове на якой павiнна весцiся размова (гэта тычыцца артыкула 19)[25].

У главе 3 «Мова адукацыi, навукi i культуры» гаворыцца аб усеагульным праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове. Што гэта права маюць i асобы iншых нацыянальнасцей, пражываючых на тэрыторыi рэспублiцы. Кiраýнiкi i iншыя супрацоýнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi[26]. У артыкулах 22, 23 гаворыцца аб тым, што выхаванне ý дзiцячых дашкольных установах, агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай i рускай мовах. Па жаданню грамадзян i па рашэнню мясцовых выканаýчых i распараджальных органаý могуць стварацца адпаведныя ýстановы, у якiх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi цi гэтая мова вывучаецца. Таксама гаворыцца аб абавязковым вывучэннi беларускай, рускай i адной замежнай мовы.

Пытанне вывучэння беларускай мовы вучнямi, часова знаходзячымiся на тэрыторыi республiцы, вырашаецца рэспублiканскiм органам дзяржаýнага кiравання ý галiне адукацыi.

Мова навучання i выхавання ý прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых вучэбных установах беларуская цi (або) руская. Беларуская мова ва ýсiх вучэбных установах Рэспублiкi Беларусь вывучаецца незалежна ад iх прыналежнасцi[27].

У сферы навукi вынiкi навукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай цi рускай мовах па выбару даследчыка[28] .

У сферы культуры галоýнымi з’яуляюцца беларуская i руская мовы.

Прычым гарантуецца захаванне i развiцце культуры i на мове iншых народаý, прадстаýнiкi якiх пражываюць на тэрыторыi рэспублiцы[29] .

Глава 4 тычыцца мове iнфармацыi i сувязi. У ёй адзначаецца, што ý Рэспублiцы Беларусь мовамi сродкаý масавай iнфармацыi з’яуляюцца беларуская, руская, а таксама мовы iншых народаý, прадстаýнiкi якiх пражываюць у рэспублiцы.

У сродках масавай iнфармацыi не дапускаецца iскажэнне агульнапрынятых норм мовы[30] .

Мова працы почты i телеграфа беларуская i руская, i адпавядаюць патрабаванням актаý Сусветнага пачтовага саюзу i Мiжнароднаму саюзу электрасувязi[31] .

Мова аб’яу, плакатаý, афiш, рэклам, маркiроýцы тавараý беларуская цi руская. А мова маркiроýцы тавараý, прызначаных на вываз за межы Рэспублiцы Беларусь выконваецца цi на беларускай, цi на рускай, цi на мове заказчыка. Мова таварных знакаý падаецца на беларускай цi рускай мове[32].

Глава 5 тычыцца мове назваý. Мова дзяржаýных, мясцовых органаý кiравання цi самакiравання, прадпрыемстваý, устаноý, арганiзацый, грамадзянскiх аб’яднанняý падаецца на беларускай цi рускай мове. Афiцыйныя назвы могуць давацца ý перакладзе на iншую мову[33] .

Мова тапанiмаý, картаграфiчных выданняý падаецца на беларускай цi рускай мовах, а тыя геаграфiчныя аб’екты, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiцы Беларусь даюцца на беларускай цi рускай мовах у адпаведнасцi з традыцыяй, а новыя – у транскрыпцыi з мовы арыгiналу. Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для ýжывання ý Рэспублiцы Беларусь падрыхтоýваюцца на беларускай, рускай мовах[34] .

Мова ýласных iмен, прозвiшчы ýжываюцца ý адпаведнасцi з нацыянальнай iмяной традыцыяй, нормамi i правiламi беларускай (рускай) мовы. Уласныя iмены i прозвiшчы з iншых моý пiшуцца i ужываюцца на беларускай (рускай) мове ý адпаведнасцi з правiламi перадачы iнаязычных уласных iмен[35] .

Глава 6 прысвечана садзеянню нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаý, пражываючых за межами Рэспублiкi Беларусь. У ёй гаворыцца, што Рэспублiка Беларусь на аснове дамоý з iншымi дзяржавамi садзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаý, пражываючых у гэтых дзяржавах. Што Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаý асоб беларускага паходжання, якiя пражываюць за межамi сваёй краiны[36] .

Падпiсаны i зацверджаны «Закон аб мовах» прадсадацелем Прэзiдыума Вярхоýнага Савету Рэспублiкi Беларусь Н.Дыменцьевым i сакратаром Прэзiдыума Вярхоýнага Савету Рэспублiки Беларусь Л.Сыраегiнай.

2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах

3 распадам СССР і з'яўленнем суверэнных дзяржаў на месцы былых саюзных рэспублік перад кожнай з іх праблемы моўнай палітыкі паўсталі ва ўсёй сваёй складанасці, бо к гэтаму часу ў кожнай з іх руская мова як афіцыйная паспела выцесніць нацыянальныя мовы з важнейшых сацыяльных сфер моўных зносін, без якіх яны былі асуджаны на адміранне.

У кожнай з новых суверэнных дзяржаў сітуацыя аказалася зусім рознай, таму і падыходы да вырашэння моўнага пытання неідэнтычныя. Так, у Прыбалтыйскіх краінах, дзе нацыянальныя мовы захавалі моцныя пазіцыі ў бытавой сферы, арыентацыя на нацыянальнае аднамоўе ва ўсіх астатніх сферах фактычна не выклікае пярэчанняў з боку карэннага насельніцтва. У іх моўная палітыка зводзіцца да ўрэгулявання пытання з так званым рускамоўным насельніцтвам, што і выклікае пэўную сацыяльную напружанасць[37] .

Як i ý Законе аб мовах Рэспублiкi Беларусь Расiйская Федэрацыя на тэрыторыi ýсей дзяржавы садзейнiчае развiццю нацыянальных моý. Закон тычыýся ýсiх моý народаý Расiйскай Федэрацыi. Ен быý прынят 25 кастрычнiка 1991 года пад нумаром 1807-1.

Закон гэтай дзяржавы накiраван на стварэнне ýмоý для захавання i раýнапраýнага i самабытнага развiцця моý народаý Расiйскай Федэрацыi.

У Расiйскай Федэрацыi немагчымы прапаганда варожасцi i адказу ад iншых моý. Адпаведныя тэзiсы мы бачым i ý артыкулах 2, 3, 5, 6 «У Законе аб мовах» у Рэспублiцы Беларусь.

Раýнапраýе моý народаý Рассiйскай Федэрацыi — захаванне i ýсебаковае развiцце мовы, свабоду выбару i карыстання мовай[38].

Расiйская Федэрацыя гарантуе кожнаму права на карыстанне роднай мовай, выхавання, адукацыi i творчасцi незалежна ад яго паходжання. Аналагiчныя артыкулы iснуюць i ý беларускiм заканадаýстве (арт. 21, 22, 23, 26).

Па артыкулу 3 аб Прававым становiшчы моý у расiйским заканадаýстве дзяржавы могуць прымаць законы i iншыя нарматыýныя акты об ахове праý грамадзян на вольны выбар мовы камунiкацыi. Аналагiчныя артыкулы мы знаходзiм i ý Беларусi (арт. 7, 10, 19).

У артыкуле 5 аб гарантыi праý грамадзян Расiйскай Федэрацыi не залежна ад ведання мовы, дзе правы такiх грамадзян не абмежаваны. Як гаварылася вышэй аналагiчныя артыкулы такiя, як артыкул 13, якi тычыýся сферы абслугоýвання, артыкул 19, якi тычыýся юрыспрундэнцыi, артыкул 26, якi тычыýся сферы культуры i iнш. iснуюць i ý «Законе аб мовах» Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6 Закона Расiйскай Федэрацыi мае аналагiчную афарбоýку артыкула 34 «Закона…» Беларусi, якi тычыýся грамадзян, якiя пражываюць за межамi рэспублiкi. У тым i ý другiм заканадаýстве гаворыцца аб садзеяннi вывучэнню i развiццю роднай мовы на тэрыторыi iншай дзяржавы вышэй названых асоб[39] .

Што тычыцца сродкаý масавай iнфармацыi, то больш менш аднолькавы змест мы знаходзiм у артыкуле 7 расiйскага «Закону…» i ý артыкуле 27 беларускага «Закону…».

У сферы адукацыi i выхавання агульнае есць у тым, што грамадзяне маюць права на атрыманне агульнай адукацыi на роднай мове, а таксама на выбар мовы вывучання ý межах магчымасцей, прадста ý леных сiстэмай адукацыi (артыкул 9 расiйскага i артыкул 21 беларускага «Закону…».

Што тычыцца мовы з’езда ý i форумаý, то выключэннi таксама iснуюць як у расiйскiм, так i беларускiм заканадаýстве. На гэтых пасяджэннях прадстаýнiкi iншых рэспублiк, якiя не ведаюць мовы на якой адбываецца гэтае пасяджэнне маюць права выступаць на роднай мове цi карыстацца перакладам (па артыкулу 11 беларускага i артыкулу 11 расiйскага «Закону…»). Адпаведныя палажэннi тычацца моý сродкаý масавай iнфармацыi (артыкулы 20 i 27 рускага i беларускага «Законау…» адпаведна).

Як мы бачым, «Закон аб мовах» ва ýсiх дзяржавах мае аднолькавае ý тым, што не абмяжоýваюцца правы нацыянальных меншасцяý, даецца магчымасць развiцця i iншых моý i культур на тэрыторыi вышейдадзеных дзяржаý. Але ж асноýны акцэнт робiцца на тое, што дзяржаýная мова застаецца галоýнай ва ýсiх сферах грамадства.


2.3 Дзейнасць і змяненні ў законе аб мовах РБ

Закон быý дасканала прадуманы. Без поспеху на працягу 10 год, беларуская мова павiнна была ýвайсцi ва ýсе сферы грамадскага жыцця рэспублiкi. Так у артыкуле I, дзе гаворыцца аб мэтах заканадаýства па пытаннях мовы: “Заканадаýства Беларускай ССР аб мовах мае на мэце ýрэгуляваць грамадскiя адносiны ý галiне развiцця i ýжывання беларускай, рускай i iншых моý, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ý дзяржаýным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову канстытуцыйных правоý грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ýмацаванне дружбы i супрацоýнiцтва народаý ”[40] .

Закон павiнен быý кансалiдаваць беларускую нацыю, зрабíць мову, што дала назву рэспублiцы, роýнай сярод моý свету.

Вярхоýным Саветам была прадугледжана памяркоýнае, як ужо азначалася на працягу 10 год) увядзенне ý дзеянне Закона аб мовах.

Трэба адзначыць што напачатку выкананне “Закона…” iшло ý цэлым няблага: у многiх школах пачалi адкрывацца беларускамоýныя класы, у гарадах пачалi адкрывацца дашкольныя дзiцячыя ýстановы з беларускай мовай навучання, у ВНУ (асаблiва педагагiчных) пачалi выкладаць многiя прадметы па-беларуску, многiя дзiцячыя сады сталi беларускамоýнымi. Адным з першых стала працаваць на беларускай мове Мiнiстэрства культуры рэспублiкi. З 1 чэрвеня 1992 г. на дзяржаýнай мове працавала Акадэмiя навук[41].

Аднак рэалiзацыя яго, закранаýшага iнтарэсы мiлiёнаý людзей, прыняла характар паспяховасцi, жоскага даýлення. Пры адсутнасцi дастатковай кадравай падрыхтоýкi, адпаведнай базы, без улiку памярканняý людзей колькасць першых класаý з беларускай мовай навучання павялiчылась з 20% у 1989 годзе да 75% у 1994 годзе. Кампанíя “беларусiзацыi” набыла палiтычны характар, выклiкала шэраг незадаволенняý бацькоý навучэнцаý.

У гэтых абставiнах прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь перанёс пытанне аб мовах на рэферээндум, якí адбыýся у 1994 годзе. У ходзе яго пытанне: «Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роýнага статусу з беларускай?» 83,3% удзельнiкаý галасавання адказала «да» (а гэта 50% лiц ад усiх удзельнiкаý галасавання). I толькi 12,7% — «супраць».[42]

Рэферэндум паказаý, што такiя паняццi, як нацыянальная самасвядомасць, нацыянальнае адраджэнне выхоýваюцца з дзяцiнства, а не разавымi дэкларацыямi i прыказамi.

I тым не менш дзяржава падтрымала адраджэнне беларускай мовы i культуры, праводзячы наступныя мерапрыемствы:

— працягвала падрыхтоýку кадраý настаýнiкаý беларускай мовы i лiтаратуры, беларускай гiсторыi i культуры па iншым дысцыплiнам, якiя пачалi выкладаць на беларускай мове;

— пачалася актыýная распрацоýка i выпуск падручнiкаý i вучэбных дапаможнiкаý, слоýнiкаý i iншай навучальнай лiтаратуры на беларускай мове па школьных дысцыплiнах i дысцыплiнах ВНУ;

— з улiкам поглядаý бацькоý i навучэнцаý падтрымлiваюць i павялiчваюць колькасць груп у дзiцячых садах, класаý у школах, ствараюць групы ý тэхнiкумах i вузах з беларускай мовай навучання;

— па меры падрыхто ýкi кадраý пашыраюць сферу прымянення беларускай мовы ý працы дзяржаýных органаý, асаблiва ý сферы адукацыi i культуры;

— зрабiлi правiлам, каб працоýнiкi названых органаý ведалi i ýжывалi ý сваёй дзейнасцi i беларускую i рускую мовы;

— для ýзвышэння прэстыжу беларускай мовы, беларускай культуры сярод насельнiцтва рэспублiкi, асаблiва сярод школьнiкаý i студэнцтва, шмат павiнны зрабiць беларускiя пiсьменнiкi, дзеячы культуры, вучоныя-фiлолагi, выкладчыкi ВНУ i школ, працоýнiкi радыё i тэлебачання.

Але нягледзячы на гэта чыноýнiкi розных рангаý, у тым лiку i на ýзроýнi адукацыi, усе гэта перанеслi на свой лад: беларускiя школы i беларускiя класы лiквiдуюцца, перавод справаводства на беларускую мову ý большасцi ýстаноý запыняецца, дзiцячыя сады зноý практычна сталi рускамоýнымi i раённыя газеты друкуюцца фактычна толькi на рускай мове.

Многiя артыкулы такiя як 11, 27, 28, 29, 31, 32, 4, 7, 12, 8, 10, 13, 14, 23 былi iгнараваны многiмi адказнымi работнiкамi дзяржаýных i недзяржаýных структур[43] .

Такiм чынам перспектывы развiцця беларускай мовы ý рэспублiцы даволi змрочныя. У нашай рэспублiцы вельмi складаная моýная сiтуацыя, i яна вымагае вялiкiх мер i работы. У газеце «Правда» за 4 жнiуня 1988 года пiсалася: «Сама пастаноýка пытання – вывучаць цi не вывучаць родную мову – амаральная, а ва ýмовах Украiны i Беларусi яна пярэчыць духу агульнага паходжання i непахiснай дружбы тых братнiх народаý – рускага, украiнскага i беларускага, якiя развiвалiся з аднаго гiстарычнага кораня, i што ý сiтуацыi, якая склалася, абарону мовы павiнна ýзяць на сябе дзяржава»[44].


Глава 3. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі

3.1 Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі

Пасля сумнавядомага рэферэндуму 1995 года руская мова зноў, ужо каторым разам стала ў Беларусі дзяржаўнай. Нягледзячы на фармальную роўнасць з беларускай, яна адразу пачала імкліва выцясняць апошнюю з розных сфераў ужытку і асабліва са сферы адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі.

Гэтая тэндэнцыя, насуперак моцнаму супраціву з боку беларускай інтэлігенцыі, працягваецца і дагэтуль, таму мы павінны добра ведаць гісторыю ўзнікнення і фармавання рускай мовы, яе ўплыў на менталітэт жыхароў Беларусі незалежна ад іх нацыянальнага, сацыяльнага ды канфесійнага статусу.

У XVII ст. руская мова фармуецца на глебе маскоўскай гаворкі, якая лічыцца ўзорнай і разам з тым ўжо тады мае шэраг запазычанняў са стара-беларускай мовы, асабліва ў будаўніцтве і рамёствах (да прыкладу, слова «кафель» са старабеларускага «кафля»). Жыхары этнічных беларускіх земляў упершыню непасрэдна сутыкаюцца з рускай мовай толькі ў сярэдзіне XVII ст. у часе вайны 1654-1667 гг., калі асноўная тэрыторыя нашай краі-ны была часова захопленая маскоўскім войскам. Менавіта тады адбылося першае масавае прымусовае перасяленне беларусаў у Маскоўскае княства, у тым ліку і ў Маскву, дзе якраз беларусы заснавалі Мяшчанскую слабаду і складалі тады блізу 30% насельніцтва гэтага горада[45] .

У той час як пасля 1696 г. на тэрыторыі Вялікага Княства адзінай дзяржаўнай становіцца польская мова і пачынаецца заняпад беларускага пісьменства, у Расійскай імперыі назіраецца цалкам адваротная тэндэнцыя. Дзякуючы намаганням Ламаносава і Карамзіна руская мова становіцца мовай навукі і дзяржаўнага апарату і такім чынам атрымоўвае моцны штуршок у сваім далейшым развіцці. А пасля гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. руская мова становіцца дзяржаўнай і на абшарах усёй этнічнай Беларусі, якая паводле падзелу адышла да Расійскай імперыі. Да 1830-1831 гг. на Беларусі ў сферы адукацыі і навукі рускай мове моцную канкурэнцыю яшчэ складала польская, але пасля задушэння паўстання 1830-1831 гг. пачалася татальная русіфікацыя беларусаў, і нават назва краіны «Беларусь» з 1840 г. падлягала забароне.

Цягам XIX і асабліва XX стст. этнічнае беларускае насельніцтва рознымі шляхамі рэгулярна перасялялася ў Расію, а Беларусь, у асноўным яе буйныя і сярэднія гарады, актыўна і мэтанакіравана засялялася рускімі.

Найбольшай колькасці рускае насельніцтва ў Беларусі дасягнула ў 1989 г, калі, паводле перапісу, тут жыло 1342 тысячы рускіх. Якраз з пры-чыны іх непасрэднага моўнага ўплыву рускую мову ў якасці роднай назвалі 3244 тысячы жыхароў Беларусі (для параўнання, у 1979г. — 2688 тысяч), з іх толькі 1311 тысяч былі рускія, астатнія 1933 тысячы — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. I толькі зараз, пасля набыцця Беларуссю статусу незалежнай краіны, гэтыя лічбы змяніліся: грамадзян, што лічаць сябе рускімі па нацыянальнасці, значна паменела, а свядомых беларусаў стала болей[46] .

3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка

Беларуская мова як нацыянальная мова аднаго з усходнеславянскіх народаў належыць да ліку жывых нармалізаваных літаратурна-пісьмовых моў сучаснасці. На працягу многіх стагоддзяў існавання склаўся яе слоўнік, выпрацаваліся фанетыка-арфаэпічныя і граматычныя сістэмы, вызначыліся літаратурныя нормы функцыянавання ўсіх без выключэння звенняў яе моўнай структуры: слова- і формаўтварэння, вымаўлення, акцэнтуацыі, напісання слоў ці іх частак і інш. Акрэсліліся адначасова прынцыпы лексіка-семантычнай спалучальнасці і граматычнай арганізацыі словаформ, мадэлі і тыпы адпаведных сэнсава-сінтаксічных пабудоў – словазлучэнняў, сказаў, у тым ліку складаных сінтаксічных утварэнняў на ўзроўні фразавых і звышфразавых адзінстваў.[47]

Аднак, як і ўсякая іншая жывая мова, сваю камунікатыўную функцыю яна паспяхова можа выконваць толькі пры ўмове строгага і абавязковага захоўвання ў працэсе знасін усіх уласцівых ёй структураўтваральных і семантычных адметнасцей, законаў і правіл іх літаратурнага выражэння.[48]

Сучасная беларуская мова існуе ў 3-х разнавіднасцях: літаратурная мова, народна-дыялектная мова і змешаная мова на беларускай аснове. Усе людзі, якія карыстаюцца гэтымі разнавіднасцямі з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы.

У межах сучаснай літаратурнай мовы суіснуюць дзве традыцыі. Адна разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы атрымала назву «тарашкевіца» (паводле імя аўтара «Беларускай граматыкі для школ» Б.Тарашкевіча), другая – «чарнушэвіца» (паводле імя народнага камісара асветы Дзм.Чарнушэвіча). Абодва тыпы беларускай літаратурнай мовы маюць паміж сабой вельмі шмат агульнага і адрозніваюцца нязначнай колькасцю рыс. Маючы вельмі неаднолькавае пашырэнне ў грамадстве, абодва варыянты беларускай літаратурнай мовы тым не менш маюць выразны грунт для ўжывання.

У савецкия гады БССР лічылася напэўна самай “рускай” з усіх саюзных рэспублік. Атрыманы ў 1991 годзе суверэнітэт нічога тут не змяніў. У 1995 годзе руская мова атрымала статус афіцыйнай, што прывяло да амаль што поўнага знікнення беларускай мовы з афіцыйнах дакументаў. Сёння нязначная частка нацыянальнай інтэлігенцыі у паусядзённым жыцці размаўляе на беларускай мове. Пры гэтым іх чамусці называюць нацыяналістамі.

Большасць жа насельніцтва, па сутнасці, не валодае ні адной, ні другой дзяржаўнай мовай і карыстаецца так званай ”трасянкай” – жаргоннай сумяссю рускай і беларускай моў, тэмай мноства анекдотаў.

Спецыялісты адзначаюць цікавую тэндэнцыю: на Беларусі ідзе працэс фарміравання беларускага варыянта рускай мовы, што нагадвае тое, як за доўгія гады прыгнёту склаліся розныя варыянты ангельскай, французкай, нямецкай і іспанскай моў.

Існуе два варыянты “трасянкі”: першы – сумесь беларускіх і рускіх словаў з захаваннем беларускай фанетыкі, ідыяматыкі і сінтаксісу. Гэты варыянт распаўсюджаны ў сельскай мясцовасці. Другі варыянт – руская мова з беларускім вымаўленнем і захаваннем пэўнай колькасці беларускай лексікі і фразеалагічных выразаў. На гэтым варыянце трасянкі размаўляе моладзь у вёсцы і людзі сярэдняга ўзросту ў гарадах (яркі прыклад – маўлене прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі). Так ці інакш, «трасянка» з’яўляецца дамінуючай лінгвістычнай формай на Беларусі (размаўляе на ёй да 70 працэнтаў насельніцтва).

Акрамя “клінічнага выпадку” – “трасянкі” – у беларускай мове мае месца пэўны адыход ад нормы пад уздзеяннем рускай мовы Так часцей за ўсё назіраюцца наступныя памылкі на пісьме:

замена літары ё на літару е , хаця для расейскай мовы гэта лічыцца нормай;

напісанне літары у тады, калі трэба пісаць ў ;

напісанне літары и замест літары i .

У вусным маўленні недапушчальна наступнае

Цвёрдае вымаўленьне гукаў [з] і [с] перад мяккімі зычнымі. Напрыклад, вымаўленьне слова сьнег на расейскі манэр як [сн’эк] замест [с’н’эх]; слова спазьніцца як [спазн’iц: а] замест [спаз’н’ i ц: а].

Асобнае вымаўленне гукаў [дж], [дз] у дыграфах дж і дз . Напрыклад: вымаўленне [нарад/жэн’: э] замест [нараджэн’: э], [iд/з’i] замест [iдз’i]. Асобна спалучэнні літар дж і дз вымаўляюцца толькі на стыку прыстаўкі і кораня: ад знака = [ад/знака], над звычайны = [над/звычаjны], ад жыць = [ад/жыц’]. У гэтых выпадках спалучэньні дж і дз адпаведна абазначаюць два розныя гукі: [д][ж] і[д][з].

Мяккае вымаўленне зацвярдзелых гукаў [ч] і [р]. Гэтыя гукі ніколі не бываюць мяккімі, і адступленне ад гэтага правіла “рэжа слых”. Гэтую памылку часта робяць нават тыя, хто ўжо даўно жыве на Беларусі. Беларусы гэта выразна чуюць і адразу заўважаюць небеларускае паходжанне суразмоўцы.

Невыразнае, недакладнае, скомсанае вымаўленьне галосных.

Няправільнае ўжыванне роду і ліку назоўнікаў. У беларускай і расейскай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Напрыклад, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, м е даль, надпiс, палын, пыл, роспiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль — мужчынскага роду. Словы грудзi, дзверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: маліны, суніцы, чарніцы ды інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.

Можна меркаваць, што, быўшы ўвесь час параўноўванай з рускай, беларуская мова хутчэй атрымлівае характарыстыкі негатыўнага характару: яна «непрэстыжная» і, хутчэй, «недастаткова развітая» і «недасканалая».

Напрыклад, дзякуючы недастаткова прафесійнай дзейнасці выканальнікаў Закона аб мовах 1990 года і прапагандзе сіл, настаўленых да беларускай мовы агрэсіўна, у першай палове 90-ых гадоў сярод пэўнай, дэмакратычна арыентаванай, часткі грамадства мог скласціся вобраз беларускай мовы як мовы, якая гвалтам навязваецца дзяржавай і недастаткова адукаванымі людзьмі.

З другога боку, абмежаванне сацыяльных функцый роднай мовы вядзе да дэцыяналізацыі беларусаў. Сярод розных вымярэнняў чалавека і соцыўма асобнае месца займаюць тры прыметы: мова, нацыянальнасць і вера. Яны ўзаемазвязаны, іх называюць галоўнымі фанктарамі, што ствараюць своеасаблівасць культуры і ментальнасці народа – яго псіхічнага складу, светаўпрымання, паводзінаў.[49] Шырока распаўсюджаны ў СМІ выраз – “гіне мова, гіне і нацыя” – даволі слушны. Як перасцярога гучаць словы вучонага Леаніда Лыча: А вось як страцім родную мову, нішто і ніхто не ўратуе нацыю ад немінуючай смерці”[50]. У рэспубліцы не функцыянуе беларуская мова ў сферы службова-справавых зносінаў. У сённяшніх варунках фармальна абвешчанага “двухмоўя” фактычна пануе рускае аднамоўе.[51] Мала выдаецца літаратуры (мастацкай, навуковай, публіцыстычнай) на беларускай мове.

Калі нават у вельмі агульных рысах прааналізаваць антыбеларускую дзейнасць у нашай краіне на працягу другой паловы XX стагоддзя, так ці гэтак выкліканую ўсходняй палітыкай, то заўважаем, што найбольшая актыўнасць, найбольшая колькасць звязаных тэм і найбольш выразныя тэндэнцыі разбурэння відаць былі якраз у накірунку знішчэння беларускай мовы. Тут праходзіў магістральны ўдар па беларускай нацыі, які яшчэ раней пакінуў у гісторыі унікальныя сведчанні цемрашальства. (Напрыклад, афіцыйная забарона ў 1840 годзе рускім Сенатам ужывання назвы «Беларусь» — і, адпаведна, беларускай мовы — ці рэпрэсіўны сталінскі асіміляцыйны дэкрэт аб «рэформе» беларускай мовы і набліжэнні яе да расійскай.)Уражвае, аднак, нават не гэтак характар антыбеларускіх дзеянняў, колькі іхняя бязлітасная паслядоўнасць, цягласць, на працягу ўсёй гісторыі дачыненняў з чужой уладай, накіраваная да адной палітычнай мэты — поўнага знішчэння Беларускай культуры, Беларускай дзяржаўнасці, Беларускага народа і русіфікацыі яго рэштак. …Чым больш культурны народ, тым мацнейшае культуратворнае (і, адпаведна, палітычнае) значэнне мае для яго нацыянальная мова. Невыпадкова развіццё нацыянальнай мовы, яе існаванне, ужыванне, зберагаючыя абставіны рэгулююцца не толькі нацыянальным грамадствам, але і дзяржаўнымі законамі. Беларуская мова ў гэтым сэнсе — надзвычай яркі прыклад высокай культуратворнай напоўненасці яе інфармацыйнай ролі ў грамадстве. Калі б уявіць немагчымае, што беларуская мова якім-небудзь катастрафічным чынам раптам знікла і народ застаўся б без мовы, то ўся беларуская гісторыя і культура сталася б для яго адсечанай, мёртвай для новых пакаленняў беларусаў. Яны як бы павіслі б у паветры, безабаронныя перад русіфікацыяй і анексіяй, пазбаўленыя грунту нацыянальнага існавання. На гэтым бы беларуская гісторыя і скончылася, нацыя знікла б, як туман, як пыл над вадой.[52]

3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ

Праблема мовы знаходзіць адлюстраванне ў беларускіх СМІ. У складаны час інтэграцыі з Расіяй нацыянальна свядомых беларусаў хвалюе тое, што мы можам згубіць свае нацыянальныя здабыткі, родную мовы і ў выніку апынуцца ў лагасферы хаця і блізкай, але чужой культуры. У беларускім перыядычным друку гучаць як лозунгі, як папярэджанні загалоўкі артыкулаў: З моваю ўваскрэсне Беларуь!” (Народная Воля, 2000. 29 студзеня), “Жыве і будзе жыць” (Народная Воля, 2000. 1 лютага), “Пакаранне за знявагу беларускай мовы” (Звязда, 2000, 17 лютага), “Родная мова – справа святая” (Народная Воля, 2000. 18 красавіка), “Адродзім беларускую мову і вернем нашыя адвечныя сімвалы” (Народная Воля, 2000. 21 красавіка), “Мы самі ранім мову” (Сітаратура і Мастацтва, 2000. 9 чэрвеня).

І разам з тым, паводле даных аддзела рэгістрацыі і ліцэнзавання, напрыклад, на 1 мая 1999 года ў Беларусі зарэгістравана 1036 перыядычных выданняў. На рускай мове выходзіць 306 выданняў, на беларускай – 417, на рускай і беларускай – 259, на беларускай і рускай – 201. На працягу першай паловы 2000 года газета “Рэспубліка” у кожным нумары змяшчае ў сярэднім 1-2 беларускамоўныя артыкулы (пры аб’ёме газеты ад 8 да 16 старонак), “Народная газета” – 6-7 артыкулаў (аб’ём ад 4 да 8 старонак), “Народная воля” – 18-19 артыкулаў (аб’ём – 4 старонкі). Як сведчыць аналіз выданняў, некаторыя з іх адносяцца да дзвюхмоўных, а фактычна, калі зыходзіць з кольуасці беларускамоўных публікацый, яны аднамоўныя.

Праблема мовы часцей асвятляецца на старонках апазіцыйных СМІ.

Шырока распаўсюджанае ў нашай рэспубліцы блізкароднаснае беларуска-рускае двухмоўе – гэта тая відавочная і ў пэўнай меры ўжо даследаваная вучонымі-лінгвістамі рэальнасць, што ўскладае на журналістаў беларускіх газет дадатковы, надзвычай адказны, пачэсны абавязак. Уласцівы гэтай прафесіі від моўнай дзейнасці, яе пісьмовы характар даюць журналісту магчымасць уласным моўным прыкладам істотна ўплываць на выпрацоўку сярод масавага чытача так званага семітрычнага білінгвізму, калі кожны яго носьбіт зможа найбольш эфектыўна ўжываць пры неабходнасці беларускую або рускюю мовы. Аднак, працуючы ва ўмовах білінгвізму, журналіст сам звеае яго ўплыў, і, як паказваюць назіранні, яму часам нялёгка даецца беспамылковае карыстанне мовай – у нашым выпадку беларускай.[53]

Аналіз мовы беларускіх газет сведчыць, што не так уж рэдка нашымі журналістамі не ўлічваецца эквівалентнасць рускіх і беларускіх слоў, іх семантычная і функцыянальна-стылістычная адпаведнасць, не распазнаюцца міжмоўныя амонімы і паронімы і г.д.

Напрыклад, слова “унесла” не з’яўляецца беларускім эквівалентам рускага “унесла”, хаця дзе-нідзе можна пабачыць памылковае выкарыстанне гэтага беларускага слова. Унесла (р) – адабрала (б). Унесла ­(б) – внесла (р).

Але найчасцей у газетных беларускамоўных тэкстах сустракаюцца словы, якія з’яўляюцца калькай з рускамоўных. І гэта здараецца пры наяўнасці ў беларускай мове “роднага”, невытворнага варыянта. Асабліва палюбіла словы рускамоўнага паходжання газета “Звязда”.

“Моладзь раз’ехалася, калі вёску аб’явілі забруджанай радыёнуклідамі” (Звязда, 13 красавіка, 2001). “Сімвал пакланення і шанавання прыгожай палавіны чалавецтва” (там жа). “Аптовая цана слоікаў з сокам ці пюрэ складае не болей як 100-130 рублёў” (там жа).

Падкрэсленым у гэтых прыкладах словам адпавядаюць уласнабеларускія эквіваленты: абвясцілі, палова, кошт.

І зусім ненарматыўным і неапраўданым з’яўляецца ўжыванне рускамоўных слоў у наступных прыкладах. “Вузаўская навука – на абароне дзяржаўных інтарэсаў” (Эканаміст, 29 верасня, 2000). “Краіна прыйшла да іх у стане глубокага эканамічнага крызісу” (Народная Воля, 12 чэрвеня, 2001.).

Складаная сітуацыя з беларускай мовай назіраецца і на радыё. Так, у 2002 годзе група вядомых дзеячаў музыкі і тэатру Беларусі звярнулася да міністра інфармацыі Беларусі Міхаіла Падгайнага з просьбай дапамагчы выратаваць нацыянальны радыёэфір “ад поўнага разбурэння”. Як зазначаецца ў звароце, “эфір змяніўся да непазнавальнасці”: не стала “цікавых, добра прадуманых і грунтоўна зробленых музычных праграм “Зорны дождж”, “Тэрра Гармонiя”, “Адвечная магiя музыкi”, “У свеце аперэты”, “Тэатральны дывертысмент”, “Музычныя скрыжалi”, “Музычная пошта”, дзіцячых праграм “Хатнiчак”, “Сцежка ў даўнiну”, “Дыялог над разгорнутай кнiгай”, “Хто ў доме гаспадар”, “Сам сабе доктар”, “Урокi жыцця”, праграм літаратурнай рэдакцыі “Акно ў свет”, “Невычэрпная скарбнiца слова”, “Неўміручае i надзённае”. Іх месца, гаворыцца ў звароце, занялі такія “бязглуздыя і бессэнсоўныя шоу”, як “Адкрытая пляцоўка”, “Мiкстура”, “Радыё-рынг”, “Зебра”, “Кампактная музыка”, “Гарачы шакалад”, “Чалавек-экстрым”, якія ідуць у жывым эфіры, прычым па-руску, “прымітыўныя па форме і невыразныя па сэнсу”, дзе ў якасці музычнага фону выкарыстоўваюцца “танныя англа-рускія музычныя кампазіцыі”. З эфіру “амаль цалкам зніклі класічная музыка, мастацкае слова і беларуская песня, перасталі гучаць радыёспектаклі, фондавыя перадачы, тэматычныя канцэрты”. “Сітуацыю, пры якой нацыянальнае радыё скочваецца да ўзроўню маладзёжнай тусоўкі і перастае выконваць функцыі сацыяльнага інстытуту, – гаворыцца ў канцы звароту, – мы лічым зняважлівай для беларускага народу і небяспечнай для дзяржавы і яе культуры. Зняважлівым лічым і тое, што ў канцы эфірнага часу нацыянальнае радыё перастала трансліраваць беларускі гімн! Ён, відаць, таксама “не ўпісаўся” ў новую канцэпцыю вяшчання”. Зварот да міністра падпісалі некалькі дзесяткаў музычных і тэатральных дзеячаў. Сярод іх – старэйшына беларускай музыкі кампазітар Анатоль Багатыроў, народныя артысты рэспублікі Генадзь Аўсянікаў, Лілія Давідовіч, Віктар Мазур, Арнольд Памазан, заслужаныя артысты рэспублікі Зоя Белахвосцікава, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі, Герман Казлоў, Дзіна Іванова, прафесар Беларускай акадэміі музыкі Тамара Якіменка, кампазітар Галіна Гарэлава.[54]

На тэлебачанні сітуацыя выглядае не лепшым чынам. Вось што кажа знакаміты беларускі паэт Генадзь Бураўкін, які ў 1979–1990 гадах кіраваў Дзяржкамітэтам па тэлебачанню і радыёвяшчанню БССР, з нагоды узнікнення новага тэлеканала ў Беларусі. “Я не могу не задаться вопросом: что же будет представлять собой БТ-2? Если это будет только количественное увеличение тех программ, которые мы наблюдаем на Первом, зачем тогда на это тратить немалые государственные деньги? Там же все равно, как было заявлено, 51 процент акций будет принадлежать государству! Зачем оплачивать еще одного Козиятко, который неумело пытается подражать на экране российским обозревателям? Очень бы хотелось думать, что все будет по-другому, однако в это слабо верится, потому что государственная политика в отношении культуры — это политика абсолютно небелорусская, ненациональная. И когда мы убиваем, образно говоря, белорусскую культуру на одном телеканале, а теперь будем заниматься тем же на двух — это нельзя назвать хорошим делом. Примером такого отношения является создание Столичного телевидения. Ведь на СТВ ни одного белорусского слова не услышишь!”[55]

Сучаснае грамадства мае вострую патрэбу ў практычных рэкамендацыях па культуры валодання літаратурнай мовай – той, носьбітам якой яно (грамадства) з’яўляецца. Але беларускія СМІ, у прыватнасці радыё і тэлебачанне спарадзілі камунікатыўныя акты, удзельнікамі якіх выступаюць носьбіты розных соў: журналіст – беларускамоўная асоба (гэта ў лепшым выпадку), яго суразмоўца – орускамоўны. Такая структура моўных зносінаў не можа не адбіцца на іх выніковасць і эфектыўнасць. У працэсе адначасовага дзвюхмоўнага камунікатыўнага ак ту вырысоўваецца спецыфічны тып моўнай асобы, характэрны для беларускага соцыўму, – “гібрыдны”.[56]

Як бачым, моўная сітуацыя на Беларусі надзвычай складаная. Адбываецца вялікі ўплыў на яе з боку расейскай мовы. І гэта вельмі ярка адбіваецца на беларускіх СМІ.

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Наша кнігавыдавецкая справа зрабіла рашучы паварот да дэмакратыі, гуманізму, беларускасці. Аднак перашкодай тут можна лічыць як мінімум матэрыяльны бок справы – недахоп папяровых рэсурсаў, нізкая якасць паліграфіі, адсутнасць у дзяржаўных выдавецтваў дастатковых сродкаў.

Ужо колькі год у эканоміцы Беларусі дзейнічае свабодны рынак. Тым не менш, жорсткія ўмовы гэтага рынку не павінны наносіць удар голоўнаму – беларускамоўная прадукцыі. А што адбываецца на самой справе?

Да прыкладу, у 1999 годзе на Беларусі выйшла ўсяго 647 кніг на беларускай мове. А на рускай – амаль у 8 разоў больш.[57] 12-15 лютага 2002 года ў Мінску адбыўся Беларускі кніжны кірмаш, які падсумаваў вынікі дзейнасці выдавецкай галіны. У 2001 г. у Беларусі было выдадзена 7944 найменні кніжнай прадукцыі, у тым ліку на беларускай мове – 822 найменні, У параўнанні з 2000 г. агульныя лічбы ніжэйшыя, але беларускамоўная прадукцыя крыху «вырасла» – на 8% па найменнях і на 10,1% – па тыражах, што вельмі прыемна.[58]

Але ўсе роўна гэтага мала. Асабліва ўлічваючы тое, што 90 працэнтаў кніжнага рынку Беларусі – расейскія кнінавыдаўцы. Праз апазіцыйны друк выказваюцца беларускія пісьменікі, што “ у нас усё ідзе да таго, што беларускамоўны чытач можа не захавацца. Гэта небяспека для літаратуры зэяўляецца ўрэшце небяспекай для нцыі, для народа, які без Богам дадзенай мовы і створаных на ёй пісьменаў страціць магчымасць нацыянальнага самапазнання, развіцця і перастае быць тым, кім ёсць. Іншыя мова і літаратура зробяць яго іншым народам”[59]. Наша старажытная гісторыя напісана па-беларуску. Сотні тамоў “Метрыкі Вялікага княства Літоўскага”, кнігі магістратаў беларускіх гарадоў, перапіска знакамітых людзей, дыпламатаў, вялікія помнікі права — статуты Вялікага княства, старажытная перакладная літаратура, дыярыўшы, потым тэксты школьнага тэатра, батлейкі, казанні і граматыкі, прамовы і канты, духоўныя творы — усё гэта, нягледзячы на вынішчэнні, захавала наша гісторыя ў выдатнай беларускай мове. Тут можна не казаць нават пра гісторыю і літаратуру нашага нацыянальнага Адраджэння ў XIX і XX стагоддзях.

Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Складванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года – амаль ніводнай. Усё гэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.

Пасля рэвалюцыі назіраўся уздым увагі да беларускай кнігі, але 1960 – 70-я гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамлўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

На пачатку 90-х гадоў, калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай, кнігавыдавецкая справа зноў павярнулася тварам да літаратуры на Беларускай мове. Але тады ж пачаў дыктаваць свае ўмовы рынак. Канешне, нацыянальная літаратура не можа быць залежнай ад рынкавых адносін, паколькі яна фарміруе духоўны патэнцыял нацыі.[60] На справе ўсё адбываецца інакш. Вольга Іпатава, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў разважае наступным чынам. “Белорусская литература, находясь в огромном информационном российском пространстве, испытывает большое давление. Но вот парадокс: в России есть комиссия по спасению русского языка, в которую входит сам Путин! У нас — ничего подобного. Если нужно спасать русский язык, что говорить о белорусском? На самом деле, нам приходится быть свидетелями закрытия национальных школ, изгнания с телевидения журналистов, прекрасно владеющих белорусским языком. Я знаю обо всем этом не понаслышке. Программа «Лира» лидировала по рейтингу, к нам приходили пачки писем! И где это сейчас? Все исчезло. Уникальные записи с писателями — Мележем, Бровкой, Короткевичем уничтожены. Программы «Спадчына» с удивительными записями размагничены. Тут можно говорить о каком-то государственном бандитизме в отношении нашего телевизионного наследия! Я боюсь, что то же самое произойдет и с редакциями журналов, где печатаются белорусские писатели.

Люди, говорящие по-белорусски, постоянно испытывают комплекс чужеземца в своей стране. Мы превратились в национальное меньшинство — звучит дико, но это так! И причину надо искать только в государственной политике. Все начинается с детских садов, школ, университетов. Вспомните, как пошли дела в начале 90-х, когда государственная политика была направлена на возрождение белорусского языка: книги раскупались, люди читали наших писателей!

Да, я не хочу сказать, что белорусские литераторы очень активны и в социальной жизни, и по части популяризации своих произведений. Но с другой стороны, основное их дело – писать. Чтобы создать исторический роман, надо сидеть сиднем три-четыре года. И он еще должен заниматься созданием структур, которые продавали бы его произведения?

Пойдите сегодня в любое местечко. Белорусская книга туда не доходит. Вы найдете тысячу изданий, пришедших из России, и среди них одну какую-нибудь несчастную белорусскую книжечку. Сейчас вопрос стоит так: надо устоять, не дать уничтожить нашу белорусскость до конца”.[61]

І ўсё ж палітыка Міністэрства культуры на працягу апошніх гадоў застаецца нязменнай як у стратэгічным, так і ў тактычным плане. Выразна бачна накіраванасць на адраджэнне і стымуляванне нацыянальнай культуры. Між тым, ярка бачны разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Паблема рэальнага існавання беларускай мовы ў сучасных умовах усё больш абвастраецца. Двухмоўе аказвае негатыўны ўплыў на сітуацыю, і гэта павінен разумець кожны, таму што і ад яго пазіцыі залежыць многае. Але вырашыць такую глабальную праблему ў адным ведамстве проста нерэальна. Таму што гэта праблема ўсяго грамадства. Мова з паняцця філалагічнага, гуманітарнага, культурнага перайшла ў разрад вялікай палітыкі. Лёс беларускай мовы ў будучым стагоддзі можа аказацца даволі трагічным. Калі не будуць рабіцца захады на ўзроўні дзяржавы, перспекыў у яе не будзе. Задача менавіта дзяржавы – стварыць такія механізмы, якія б стымулявалі б больш шырокае ўкараненне, развіццё і выкарыстанне беларускай мовы. І кнігавыдавецкай справе тут павінна быць адведзена не апошняя роля.


Заключэнне

У наш час няма неабходнасці падрабязна апісваць стан беларускай мовы ў розныя гістарычныя перыяды яе ўнутрыструктурнага і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Гэтыя пытанні падрабязна апісаны ў гістарычнай і лінгвістычнай беларускай літаратуры. Важна аддаць перавагу стану сучаснай беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская.

У сувязі з новымі павевамі часу першапачаткова на Беларусі была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці нашага народа. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону аб мовах у Беларусскай ССР (1990 г.), у якім адпаведна з Канстытуцыяй Беларускай ССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Многія прыхільнікі беларускай мовы пераацэньвалі свае магчымасці і часам уносілі ў гэта пытанне нямала мітусні і блытаніны. Напрыклад, да ліку беларускіх школ у Беларусі залічваліся не толькі школы з выкладаннем навучальных прадметаў на беларускай мове, але і школы з шыльдамі, напісанымі паралельна па-беларуску і па-руску. У вышэйшых навучальных установах выкладчыкі негуманітарных факультэтаў атрымлівалі дзесяціпрацэнтную надбаўку да зарплаты за тое, што сталі выкладаць свае прадметы па-беларуску. Улады пачалі размаўляць таксама на беларускай мове. На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым.

У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з'явы адносна існавання ў нас дзвюх дзяржаўных моў не даюць пакуль што станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на нашых землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.

Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статуту 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай, якою ў Вялікім Княстве Літоўскім карысталіся ў розных жанрава-стылявых разнавіднасцях, сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа.

На жаль, абвешчанае на Беларусі дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя ўлады не кажуць услых, а факты — упартая рэч: у нас часта пішуць пра сур'ёзную заклапочанасць скарачэннем беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх. Не праводзіцца беларусізацыя і ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Сёння абмяркоўваецца праблема стварэння Беларускага Нацыянальнага універсітэта, дзе ўсе навучальныя прадметы выкладаліся б на роднай мове, але гэта ідэя пакуль не становіцца рэальным фактам.

Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца яшчэ і тым, што значная частка беларускай моладзі (на занятках і платных рэпетыцыях) захапляецца вывучэннем замежных моў — англійскай, нямецкай, французскай і інш., забываючы ці ігнаруючы родную мову. Такая сітуацыя не спрыяе захаванню прэстыжу роднай мовы. Для ўзняцця прыніжанага прэстыжу беларускай мовы ў Беларусі неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова — гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Апошнім часам на Беларусі не ўдасканальваецца на належным узроўні моўная культура, страчваюцца набытыя калісьці звычкі, веды, неабходныя для яе далейшага развіцця на навуковай аснове.

Для ажыццяўлення новых прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове сёння неабходна дасканала засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы, тады ўзмацніцца надзея на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай нароўні з рускай мовай.

У існуючым заканадаўстве аб дзяржаўных мовах неабходна прадугледзець атэстацыю вышэйшых эшалонаў улады на прадмет іх ведаў і практычнага выкарыстання беларускай мовы на нарматыўным узроўні. Хочацца спадзявацца, што супрацоўнікі апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія скончылі курсы па беларускай мове, першымі пачнуць выкарыстоўваць яе (мову) на дзяржаўным узроўні, што паслужыць прыкладам практычнага прызнання дзвюхмоўя ў дзеянні.

У нас дапускаецца неапраўданае скарачэнне вучэбных гадзін па вывучэнню беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, забываецца тое, што ў нашай зямлі захаваліся карані палескай прарадзімы славян або прымыкаючай да яе зоны. Шырокая грамадскасць не заўсёды ўсведамляе, што нашы гарады ў большасці сваёй населены вясковай моладдзю, якая не атрымала ў спадчыну матчыну мову. Міграцыя моладзі з вёскі ў горад не спрыяе ўдасканаленню беларускай мовы ў новых умовах.

I таму сёння, каб спыніць далейшы заняпад беларускай мовы і вярнуць ёй належны статус, гісторыкі і мовазнаўцы павінны пазбавіцца старых імперскіх і савецкіх (камуністычных) падыходаў у вызначэнні ролі рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Па-першае, трэба канчаткова разбіць міф пра выключную ролю рускай мовы ў Беларусі і пазбавіць яе месіянскай ды панславянскай функцыі. Разам з тым неабходна надаць большую ўвагу вывучэнню і пашырэнню моваў нашых суседзяў.

Па-другое, неабходна канкрэтна вызначыць межы і месца рускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскага кіравання, выдавецкай дзейнасці, СМІ ды іншых інфармацыйных сферах.

У краіне, дзе беларусы складаюць амаль 82% насельніцтва, можа быць толькі адна дзяржаўная мова — мова тытульнай нацыі.

Колькасць рускамоўных дзяржаўных устаноў не павінна сягаць за 15-20% зыходзячы з колькасці рускага насельніцтва і грамадзян небеларускага паходжання, якія стала карыстаюцца рускай моваю.

У дзяржаўных беларускамоўных навучальных установах, найперш у школах, з першага класа можа вывучацца адна з еўрапейскіх моваў: англійская, нямецкая, французская ці іспанская, у залежнасці ад пажаданняў бацькоў. 3 пятага класа бацькі і іх дзеці выбіраюць дадаткова яшчэ адну славянскую мову: украінскую, рускую, польскую, чэшскую ці балгарскую. Прымусовае вывучэнне рускай мовы трэба забараніць як імперска-савецкі перажытак. Несумненна, што сёння бальшыня абярэ рускую мову, але ж знойдзецца і шмат ахвочых вывучаць якую-небудзь іншую славянскую мову.

Студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама павінны мець права выбіраць на першых курсах для вывучэння адну з трох славянскіх моваў нашых суседзяў.

На абшарах усёй Беларусі павінны быць у шырокім ужытку і мець распаўсюджанні кнігі, іншая друкаваная, відэа- і аўдыёпрадукцыя не толькі па-руску, але і на мовах усіх суседзяў Беларускай дзяржавы.

Кожны грамадзянін мае права разам з рускім глядзець польскае і ўкраінскае тэлебачанне ў любым кутку Беларусі.

Як беларуская, гэтак і руская мова на тэрыторыі Беларусі павінны абараняцца ад моцнага ціску англамоўнай лексікі, а таксама ад крымінальнага жаргону ды пазацэнзурнай лаянкі. Выданні, што змяшчаюць на сваіх старонках ненарматыўную лексіку, мусяць карацца папярэджаннямі і штрафамі, а надалей зачыняцца.

Вялікая праблема для грамадзян Беларусі і асабліва моладзі — шырокае распаўсюджанне і ўжытак у штодзённым побыце «рускага мату» — бруднай пазацэнзурнай лаянкі, з якой ніхто на дзяржаўным узроўні не змагаецца. Наадварот, гэтая моўная хвароба ахапіла шырокія колы службоўцаў, асабліва ў міліцыі і войску.

Асобы, якія ўжываюць ненарматыўную лексіку ў публічных месцах, у грамадскіх установах, транспарце і асабліва ў дачыненнях з жанчынамі ці дзецьмі, павінны карацца вялікімі штрафамі, што могуць накладацца як органамі міліцыі, гэтак і кіраўнікамі адпаведных устаноў.


Літаратура

1. Баландзiн К.I. Фармiраванне i развiццё беларускай мовы // Вучэбна-метадычны дапаможнiк па курсу Беларусазнауства. Мн., 1996.

2. Гируцкий А.А. Белорусско-русский художественный билингвизм: типология и история, языковые процессы. Мн., 1990.

3. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.

4. Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001.

5. Дубянецкі Э.С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3.

6. Епіхаў П.М. Роля этналогіі ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці людзей. // Адукацыя і выхаванне 2002 № 8.

7. Журналістыка – 2000: Матэрыялы Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі. – Мн, 2000.

8. Закон аб мовах – закон для усiх // Лiтаратура i мастацтва. – 10 лютага. – Мн.,1994.

9. Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 2, 3. – Мн., 1998.

10. Закон о языках народов Росийской Федерации // Ст. 1. – М., 1998.

11. Культура Беларусі XIX ст. Мн., 1994.

12. Курсянкоў М.С. Некаторыя праявы руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі на старонках перыядычнага друку.

13. Лапіч Г.К. Нацыянальная самасвядомасць і ментальнасць беларусаў // Адукацыя і выхаванне 2002 № 3.

14. Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. – Мн, 1993.

15. Материалы международного семинара, посвещенного О.В.Озаровского. – Мн., 1996.

16. Мечковская Н.Б. Язык і релігія. – М, 1998.

17. Наркевіч А.І. Граматычная норма і варыянтнасць: Культура мовы журналіста. – Мн., 1982.

18. Падлужны А.І. Мова і грамадства. Мн., 1997.

19. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Пад рэд. М.Ц. Кавалевай, А.К. Юрэвіча, Ф.М. Янкоўскага і інш. Мн., 1993.

20. Сцяцко П. Культура мовы. Мн., 2002.

21. Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001.

22. Цікоцкі М.Я. Сугучнасць слоў жывых… Мн., 1981.

23. Энцыклапедыя ”Літаратура і мастацтва”. Мн., 1987.

24. Энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”. Мн., 1989.

Перыядычныя выданні

1. Белорусская деловая газета, 2002. 27 лютага.

2. Літаратура і мастацтва, 2000. 31 мая.

3. Народная воля, 2000. 28 студзеня.

4. Народная воля, 2000. 29 студзеня.

5. Народная воля, 2000. 18 лютага.

6. Народная воля, 2002. 1 лютага.

7. Наша свабода, 2002. 13 лютага.

8. Правда. – 4 августа. – Мн., 1988.

9. Рабочы, 2002. 2 лютага.

10. Свободные новости, 2002. 2 лютага.


[1] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45.

[2] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45-46.

[3] Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І. П. Крэнь. Мн., 1998. С. 59.

[4] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 35-36.

[5] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 46-47.

[6] Культура Беларусі XIX ст. Мн., 1994.

[7] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 37.

[8] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 38.

[9] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 40.

[10] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 18.

[11] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19.

[12] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19.

[13] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19.

[14] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 47.

[15] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45

[16] Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 2, 3. – Мн., 1998.

[17] Там же //Ст.4.

[18] Там же // Ст.5.

[19] Там же // Ст. 6.

[20] Там же // Ст.7.

[21] Та же // Ст. 8, 9.

[22] Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 10. – Мн., 1998

[23] Там же // Ст. 11.

[24] Там же // Ст. 12, 13.

[25] Там же // Ст. 19.

[26] Там же // Ст. 21.

[27] Там же // Ст. 24. – М., 1998.

[28] Закон о языках // Ст. 25.

[29] Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 26. – Мн., 1998

[30] Там же // Ст. 27.

[31] Там же // Ст. 28.

[32] Там же // Ст. 29, 30.

[33] Там же // Ст. 31.

[34] Там же // Ст. 32.

[35] Там же // Ст. 33.

[36] Там же // Ст. 34. – Мн., 1998.

[37] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 34.

[38] Закон о языках народов Росийской Федерации // Ст. 1. – М., 1998.

[39] Закон о языках народов Российской Федерации // Ст. 6. – М., 1998.

[40] Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 1. – Мн., 1998.

[41] Баландзiн К.I. Фармiраванне i развiццё беларускай мовы // Вучэбна-метадычны дапаможнiк па курсу Беларусазнауства. – Мн., 1996. С. 25.

[42] Материалы международного семинара, посвещенного О.В.Озаровского. – Мг., 1996. С.6.

[43] Закон аб мовах – закон для усiх // Лiтаратура i мастацтва. – 10 лютага. – Мн.,1994. – С. 4.

[44] Правда. – 4 августа. – Мн., 1988. – С. 13.

[45] Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001. С. 245.

[46] Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001. С. 246.

[47] Наркевіч А. І. Граматычная норма і варыянтнасць: Культура мовы журналіста. – Мн., 1982. С. 33.

[48] Там жа.

[49] Мечковская Н. Б. Язык і релігія. – М, 1998. С. 9.

[50] Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. – Мн, 1993. С. 87.

[51] Народная Воля, 2000. 29 студзеня.

[52] Народная Воля, 2002. 1 лютага.

[53] Курсянкоў М. С. Некаторыя праявы руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі на старонках перыядычнага друку. С. 37.

[54] Наша свабода, 2002. 13 лютага

[55] Белорусская деловая газета, 2002. 27 лютага.

[56] Журналістыка – 2000: Матэрыялы Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі. – Мн, 2000.

[57] Народная воля, 2000. 18 лютага.

[58] Рабочы, 2002. 2 лютага.

[59] Народная воля, 2000. 28 студзеня.

[60] Літаратура і мастацтва, 2000. 31 мая.

[61] Свободные новости, 2002. 2 лютага.

еще рефераты
Еще работы по иностранному языку